Перайсьці да зьместу

Робэрт Д’ювал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Д’ювал
па-ангельску: Robert Duvall
Імя пры нараджэньні Robert Selden Duvall
Дата нараджэньня 5 студзеня 1931 (93 гады)
Месца нараджэньня Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор, кінарэжысэр
Гады дзейнасьці 1959 — цяпер
Жанры вэстэрн
Бацька Уільям Ховард Дзюваль[d][1]
Маці Мілдрэд Харт[d][1]
Узнагароды Оскар, BAFTA
IMDb ID nm0000380

Робэрт Сэлдэн Д’ювал (па-ангельску: Robert Selden Duvall; нарадзіўся 5 студзеня 1931 году, Сан-Дыега, ЗША) — амэрыканскі актор і рэжысэр, які зьняўся ў такіх значных карцінах, як «Ваенна-палявы шпіталь», «Хросны бацька» і «Апакаліпсіс сёньня», уладальнік «Оскару» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме 1983 году «Далікатная міласэрнасьць», уладальнік прэміяў «BAFTA», «Эмі», чатырохразовы ўладальнік прэміі «Залаты Глёбус».

Робэрт Д’ювал, вэтэран амэрыканскага кінэматографу, стварыў шэраг запамінальных драматычных вобразаў, сярод якіх былі як сярэднестатыстычныя амэрыканцы, паліцыянты й рэйнджары, гэтак і палітычныя дзеячы генэрал Робэрт Лі, Ёсіф Сталін. У 1970-х і 1980-х гадох многія фільмы зь ягоным удзелам атрымлівалі міжнародныя ўзнагароды й прэміі ў галіне кінэматаграфіі, а сярод калегаў па акторскім рамястве ён зьяўляецца лідэрам па колькасьці фільмаў зь ягоным ўдзелам, уключаных у 100 найлепшых фільмаў паводле вэрсіі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва.

  • Robert Duvall The Apostle. — Berkley Trade, 1998. — С. 144. — ISBN 978-0425166079
  • Gale Reference Team Biography — Duvall, Robert (1931-) // Contemporary Authors. — Thomson Gale, 2008.
  • Cowboys and Indians Magazine Robert Duvall — Western Legend // Cowboys and Indians Magazine. — 2006. — № 6 (June).
  • Judith Slawson Robert Duvall Hollywood Maverick. — St. Martin's Press, 1985. — С. 198. — ISBN 978-0312904227
  • Robert Duvall The Apostle: Robert Duvall tells the story of his labor of love // Guideposts. — 1998 — № 4 (April).
  • Peter Biskind Robert Duvall, Hill Street Blues // American Film by The American Film Institute. — 1981. — № September Single Issue.
  • Robert Johnston, Catherine Barsotti Tender Mercies // Finding God in the Movies: 33 Films of Reel Faith. — Baker Books, 2004. — ISBN 978-0801064814
  • Robert Osborne, Molly Haskell Robert Duvall // Leading Men: The 50 Most Unforgettable Actors of the Studio Era. — Chronicle Books, 2006. — С. 34. — ISBN 978-0811854672
  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]