Перайсьці да зьместу

Бінг Кросьбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бінг Кросьбі
па-ангельску: Bing Crosby
Дата нараджэньня 3 траўня 1903(1903-05-03)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 кастрычніка 1977(1977-10-14)[1][2][3][…] (74 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда і cardioplegia[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак сьпявак, актор, тэлевізійная асоба, радыёвядучы, кінаактор, бэйсбаліст, тэлепрадусар, тэатральны актор, кінапрадусар, тэлеактор, кампазытар, актор агучваньня, прадусар, бізнэсмэн, кінасцэнарыст, пісьменьнік, джазмэн, комік, сцэнарыст, музыка
Псэўданімы Bing Crosby і Bingsy[4]
Жанры традыцыйная поп-музыка[d], джаз, лёгкая музыка[d], western music[d], Western swing[d], кантры, big band music[d], поп, сўінг і фолк-музыка[d]
Вакал бас-барытон[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Bing Crosby і Bingsy[4]
Лэйблы Decca Records[d], Columbia Records[d], Brunswick Records[d], RCA Records[d], RCA Victor[d], Reprise Records[d], Capitol Records[d], Verve Records[d] і United Artists Records[d]
Бацька Harry Lowe Crosby[d][5]
Маці Catherine Helen Harrigan[d][5]
Дзеці Lindsay Crosby[d], Mary Crosby[d], Nathaniel Crosby[d], Phillip Crosby[d], Dennis Crosby[d], Harry Crosby[d] і Gary Crosby[d]
Узнагароды
Сайт bingcrosby.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Гары Ліліс «Бінг» Кросьбі (па-ангельску: Harry Lillis «Bing» Crosby; 2 траўня 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амэрыканскі сьпявак і актор, адзін з самых пасьпяховых выканаўцаў у сьвеце (41 песьня Кросьбі займала 1-е месца ў гіт-парадзе самотнікаў ЗША). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунэрскай манеры сьпеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і гітоў у стылях сўінг і дыксілэнд.

Ягоная кар’ера доўжылася з 1926 году па самую сьмерць у 1977 годзе. Кросьбі пачынаў у сымфаджазавым аркестры Пола Ўайтмэна, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песьню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Цяпер яго больш памятаюць па ягоных калядных песьнях (ягоны гіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросьбі як актор карыстаўся ня меншай папулярнасьцю.