Перайсьці да зьместу

Эдўард Нортан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдўард Нортан
Дата нараджэньня 18 жніўня 1969(1969-08-18)[1] (56 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, характарны актор, сцэнарыст, абаронца вакольнага асяродзьдзя, тэатральны актор, актор агучваньня, тэлеактор, актор, рэжысэр
Сябра ў Гільдыя сцэнарыстаў Амэрыкі, Усход[d]
Бацька Эдўард Маўэр Нортан (малодшы)[d]
Маці Лідыя Робінсан Руз[d]
Дзеці Atlas Norton[d]
Узнагароды
IMDb ID 0001570

Эдўард Нортан (па-ангельску: Edward Norton; нарадзіўся 18 жніўня 1969 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст ды апэратар, двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Ягоная маці Робін, настаўніца ангельскай мовы, памерла ад пухліны мозгу ў 1997 годзе. Ягоны бацька — Эдўард-старэйшы, былы фэдэральны выканаўца ў адміністрацыі Картэра, зараз працуе ў арганізацыі па ахове гістарычных каштоўнасьцяў. Ягоны дзед — забудоўшчык Джэймз Роўз (сканаў у 1996 годзе), вядомы сваім фундушам у будаўніцтва горада Калумбія, штат Мэрылэнд і дапамогай у забудове ўнутранай гавані Балтымора і Бостанскага кірмашу Кўінсі. Ягоная сястра, Молі Нортан, вучылася ў Ўнівэрсытэце Вашынгтона і Лі.

Нортан нарадзіўся ў Бостане, штат Масачусэтс, але вырас у горадзе Калумбія, штат Мэрылэнд.

У пяць гадоў Эдўард зацікавіўся тэатрам, неўзабаве пачаў займацца ў Арэстэйнаўскай Калюмбійскай школе тэатральнага мастацтва і ў восем гадоў дэбютаваў на сцэне ў мясцовай пастаноўцы.

Нортан скончыў вышэйшую школу Ўайлд Лэйк у 1985 годзе, затым Ельскі ўнівэрсытэт у 1991 годзе са ступеньню бакаляўра па гісторыі. У Елі Нортон па-ранейшаму займаўся тэатрам. Ён наведваў мноства факультэтаў, хоць драматычны ніколі ня быў для яго профільным. Актор Рон Лівінгстан быў ягоным сакурсьнікам і такім жа самадзейным акторам. Эдўард таксама вывучаў японскую мову і наведваў папулярную школу ангельскай мовы NOVA Group. Адразу пасьля атрыманьня дыплёма, ён адправіўся ў Японію, дзе працаваў у кампаніі свайго дзеда Enterprise Foundation. І толькі празь некалькі гадоў, у 1994 годзе, вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Эдўард вырашыў адмовіцца ад звыклай працы і цалкам прысьвяціць сябе акторскай кар'еры.

Падпрацоўваючы афіцыянтам, Нортан граў на некалькіх тэатральных сцэнах Нью-Ёрка, і ў выніку быў прыняты ў кампанію New York Signature Theater Company, чальцом рады дырэктараў якой ён зьяўляецца ў цяперашні час.

Дэбютам у кіно для Нортана стаў фільм «Першабытны страх» (1996), дзе ён згуляў маладога зьняволенага сацыяпата. За гэтую ролю ён атрымаў прэмію Залаты Глёбус і быў намінаваны на прэмію Оскар, як лепшы актор другога пляну. У далейшым яго ня раз намінавалі, у тым ліку і на лепшую мужчынскую ролю за гульню ў фільме аб нэанацыстах «Амэрыканская гісторыя Ікс» і за ўдзел у экранізацыі рамана Чака Паланіка «Байцоўскі клюб».

Апошні час ён гуляў самога сябе ў экспэрымэнтальным камэдыйным тэлесэрыяле «Стэла». Гэтак жа набыў ухвалу крытыкаў за ролю пракажанага караля ў фільме «Царства Нябеснае». У 2000 годзе ён дэбютаваў як рэжысэр, зьняўшы камэдыю «Захоўваючы веру». Сваёй гульнёй у фільме «Ілюзіяніст» 2006 году ён ізноў заслужыў станоўчыя водгукі крытыкаў. У 2019 годзе пабачыў сьвет яшчэ адзін фільм Нортана, дзе ён ня толькі выканаў галоўную ролю, але яшчэ быў прадусарам і рэжысэрам, «Сіраціна Бруклін».

У яго былі блізкія адносіны з акторкамі Сальмай Гаек, Дру Бэрымар і Кортні Лаў, зь якой ён гастраляваў як сэсійны гітарыст у яе групе Hole.

ГодНа беларускайНа мове арыгіналуРоля
2019Сіраціна БруклінMotherless BrooklynЛіанэл Эзрог
2014 Бэрдмэн Birdman Майк Шынэр
2008Неверагодны ХалкThe Incredible HulkБрюс Бэнэр/Халк
Гонар і славаPride And GloryРэй Цірні
2006Размалёваны вэлюмThe Painted VeilЎолтэр Фэйн
ІлюзіяністThe IllusionistАйзэнхайм
2005Гэта здарылася ў далінеDown in the ValleyХарлан
Царства нябеснаеKingdom of HeavenБалдўін IV
2003Італьянскі крадзеж (у расейскім кінапракакаце Ограбление по-итальянски)The Italian JobСтыў Фрэдзелі
200225-я гадзіна25th HourМонці Броган
Чырвоны цмокRed DragonЎіл Грэм
ФрыдаFridaНэльсан Ракфэлер
Забіць СмучыDeath to SmoochyШэлдан Мопс/Насарог Смучы
2001Лік (у расейскім кінапракаце Медвежатник)The ScoreДжэк Тэлер
2000Захоўваючы веруKeeping the Faithайцец Браян Фін
1999Байцоўскі клюбFight ClubАпавядальнік
1998Амэрыканская гісторыя ІксAmerican History XДэрэк Віньярд
ШулераRoundersЛестар «Чарвяк» Мёрфі
1996Усе гавораць, што я кахаю цябеEveryone Says I Love YouГолдэн Спэнс
Народ супраць Лары ФлінтаThe People vs. Larry FlyntАлан Айзэкман
Першабытны страхPrimal FearАаран Стэмплер
ГодНа беларускайНа мове арыгіналу
2019Сіраціна БруклінMotherless Brooklyn
2006Размалёваны вэлюмThe Painted Veil
2005Гэта здарылася ў далінеDown in the Valley
2004Брудная працаDirty work
200225-я гадзіна25th Hour
2000Захоўваючы веруKeeping the Faith
ГодНа беларускайНа мове арыгіналу
2019Сіраціна БруклінMotherless Brooklyn
2000Захоўваючы веруKeeping the Faith
ГодНа беларускайНа мове арыгіналу
2019Сіраціна БруклінMotherless Brooklyn
2008Неверагодны ХалкThe Incredible Hulk
ГодНа беларускайНа мове арыгіналу
2003Экспэдыцыя па вялікіх рэках Юньняня (ТБ)The Yunnan Great Rivers Expedition (TV)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]