Джон Ўэйн
Джон Ўэйн | |
John Wayne | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Мэрыён Робэрт Морысан |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 траўня 1907 |
Месца нараджэньня | Ўінтэрсэт, Аёва, ЗША |
Дата сьмерці | 11 чэрвеня 1979 (72 гады) |
Месца сьмерці | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | Рак страўніка |
Месца пахаваньня | Каліфорнія |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі і Glendale High School[d] |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1926—1976 |
Псэўданімы | John Wayne |
Жанры | вэстэрн |
Бацька | Clyde L. Morrison[d][1] |
Маці | Mary Brown[d][1] |
Дзеці | Patrick Wayne[d], Michael Wayne[d] і Ethan Wayne[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000078 |
Сайт | www.johnwayne.com |
Подпіс | ![]() |
Джон Ўэйн (па-ангельску: John Wayne, сапраўднае імя — Marion Robert Morrison; 26 траўня 1907 — 11 чэрвеня 1979) — амэрыканскі актор, празваны каралём вэстэрну. Здымаючыся штогод прыкладна ў пяці фільмах, ён быў ледзь не найбольш запатрабаваным галівудзкім акторам эпохі гукавога кіно.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхадзец з штату Аёва, Ўэйн пачынаў у нямых фільмах свайго прыяцеля Джона Форда. Пасьля, калі Форд стаў адным з кіроўных рэжысэраў Амэрыкі, рэдкі яго фільм абыходзіўся без удзелу Ўэйна. Для амэрыканцаў трыццатых гадоў Ўэйн быў увасабленьнем мужнасьці і індывідуалізму. Пачынальна з каўбойскай сагі «Вялікая сьцежка» (1930), адмысловы посьпех спадарожнічаў актору ў «баявіках» з бойкамі і пагонямі, часьцяком вельмі малабюджэтных.
У 1939 г. Ўэйн выканаў самую яркую сваю ролю — у маштабным вэстэрне «Дыліжанс», які з посьпехам быў паказаны і ў савецкіх кінатэатрах.
Падчас Другой сусьветнай вайны здымаўся ў шматлікіх пастаноўках на ваенныя тэмы.
Па канчатку вайны разам з сынамі заснаваў адмысловую студыю, якая спэцыялізавалася на вытворчасьці вэстэрнаў.
Сярод яго фільмаў тых гадоў асабліва вылучаецца «Форт Алама» (1960), які ён сам жа і паставіў.
Апошні буйны праект Ўэйна — «Самы трапны» — выйшаў на экраны ЗША ў 1976 годзе.
Ўэйн заўсёды быў прыхільнікам Рэспубліканскай партыі, а ў 1960-я гг. апынуўся ў цэнтры ўвагі як рупар кансэрватыўных кругоў Амэрыкі, бо ён жорстка адстойваў неабходнасьць працягу вайны ў Віетнаме і здымаўся ў агітацыйных фільмах адпаведнае тэматыкі.
Абраная фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1930 — «Вялікая сьцежка»
- 1939 — «Дыліжанс»
- 1957 — «Крылы арлоў»
- 1959 — «Кавалерысты»
- 1960 — «Форт Алама»
- 1968 — «Зялёныя берэты»
- 1970 — «Рыё Лоба»
- 1971 — «Каўбоі»
- 1976 — «Самы трапны»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джон Ўэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 26 траўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Пахаваныя ў ЗША
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Нарадзіліся ў Аёве
- Акторы ЗША
- Акторы вэстэрнаў
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе