Джым Керы
Джым Кэры | |
| па-ангельску: Jim Carrey | |
Джым Керы ў 2008 | |
| Імя пры нараджэньні | Джэймз Юджын Керы |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 17 студзеня 1962 (64 гады) |
| Месца нараджэньня | Ньюмаркет, Канада |
| Грамадзянства | Канада, ЗША |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор, пісьменьнік, створца карцінаў |
| Гады дзейнасьці | 1980 — цяперашні час |
| Псэўданімы | Jim Carrey |
| Бацька | Пэрсі Керы[d] |
| Маці | Кэтлін Керы[d] |
| Дзеці | Джэйн Керы[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000120 |
| Сайт | Джым Кэры ў сеціве |
| Подпіс | |
Джэймз Ю́джын «Джым» Ке́ры (па-ангельску: James Eugene "Jim" Carrey; 17 студзеня 1962, Ньюмаркет, правінцыя Антарыё, Канада) — амэрыкана-канадзкі кінаактор-камэдыянт, сцэнарыст, прадусар, вядомы па фільмах «Маска», «Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў», «Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода», «Тупы й яшчэ тупейшы», «Ілжэц, хлус», «Брус Усемагутны», «Шоў Трумана», «Чалавек на Месяцы», «Вечнае зьзяньне чыстага розуму». Адзін з самых высокааплатных комікаў ЗША. Першая галоўная роля — Марк Кендал ў фільме «Аднойчы ўкушаны».

Уладальнік двух «Залатых Глёбусаў» — за ролі ў фільмах «Шоў Трумана» і «Чалавек на Месяцы», намінант на шэсьць «Залатых Глёбусаў». Уладальнік 11 розных прэміяў MTV Movie Awards, намінант на прэмію BAFTA, а таксама ўладальнік шэрагу іншых прэміяў. Ён таксама атрымаў высокую ацэнку за драматычную ролю Джэфа Пічырыла ў трагікамэдыйным сэрыяле «Жартую». The Guardian назваў яго адным зь лепшых актораў, які ніколі не атрымліваў намінацыі на «Оскар»[1].
Не зважаючы на тое, што Кэры больш вядомы дзякуючы ролям у якасьці камэдыйнага актора, ён меў посьпех у драматычных ролях. Ягоная першая драматычная роля вартая ўвагі ёсьць галоўная роля ў зьнятым па тэлебачаньні фільме «Жыцьцё на Мэйпл-Драйв» (1992).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Oscars: the best actors never to have been nominated». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Джым Керы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Нарадзіліся ў Антарыё
- Акторы ЗША
- Прадусары ЗША
- Канадзкія акторы
- Акторы XX стагодзьдзя
- Акторы XXI стагодзьдзя
- Гумарысты
- Імігранты ЗША