Пол Ньюман
Пол Ньюман | |
Ньюман у 1950-я гады | |
Дата нараджэньня | 26 студзеня 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кліўлэнд, Агаё, ЗША |
Дата сьмерці | 26 верасьня 2008 (83 гады) |
Месца сьмерці | Ўэстпарт, Канэктыкут, ЗША |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінарэжысэр |
Гады дзейнасьці | 1954—2008 |
Жанры | вэстэрн |
Бацька | Arthur Newman[d][1] |
Маці | Theresa Fetzer[d][1] |
Дзеці | Scott Newman[d], Nell Newman[d] і Melissa Newman[d] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() |
IMDb | ID nm0000056 |
Сайт | newmansown.com |
Пол Леанард Ньюман (па-ангельску: Paul Leonard Newman; 26 студзеня 1925, Кліўлэнд, Агаё, ЗША — 26 верасьня 2008, Ўэстпарт, Канэктыкут, ЗША) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар, якога называюць адным з апірышчаў Галівуду й уладальнікам самых знакамітых блакітных вачэй у гісторыі кіно. Дзесяць разоў вылучаўся на прэмію «Оскар», зь іх восем — у намінацыі за найлепшую мужчынскую ролю. Бізнэсовец і грамадзкі дзяяч, ён зьбіраў і ахвяраваў больш за 250 мільёнаў даляраў на адукацыю й дабрачыннасьць як уладальнік-заснавальнік буйной харчовай фірмы «Newman's Own». Вядомы таксама як спартовец-аўтагоншчык, атрымаў перамогі ў некалькіх нацыянальных чэмпіянатах ЗША па аўтагонках як кіроўца, а таксама як кіраўнік і ўладальнік найлепшай каманды ў чэмпіянатах Champ Car.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пол Ньюман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Пол Ньюман(анг.) на сайце IMDb
- Лінія прадуктаў Полу Ньюмана
- Біяграфія на All Movie Guide
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Памерлі 26 верасьня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выпускнікі Ельскай школы драмы
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША за ўнёсак у кінэматограф
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую рэжысуру
- Вікіпэдыя:Бібліяінфармацыя з 28 элемэнтамі
- Нарадзіліся ў Кліўлэндзе
- Акторы ЗША
- Рэжысэры ЗША
- Акторы вэстэрнаў
- Ляўрэаты прэміі BAFTA
- Ляўрэаты прэміі «Эмі»
- Галівудзкая алея славы
- Ляўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Ляўрэаты прэміі «Срэбраны мядзьведзь»
- Ляўрэаты прэміі Сэсіля Б. Дэ Міля