Перайсьці да зьместу

Бэн Кінгсьлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэн Кінгсьлі
па-ангельску: Ben Kingsley
Дата нараджэньня 31 сьнежня 1943(1943-12-31)[1][2][3][…] (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, актор, характарны актор, тэатральны актор, тэлеактор
Сябра ў Royal Shakespeare Company[d]
Жанры камэдыі Шэксьпіра[d]
Дзеці Фэрдынанд Кінгсьлі[d]
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр Padma Shri in arts
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1983) прэмія BAFTA за самага пэрспэктыўнага пачаткоўца ў фільмах[d] (1983) прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лёндану за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1983) прэмія суполцы кінакрытыкаў Нью-Ёрку за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1982) прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1982) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы дэбют актору[d] (1982) прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлесу за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1981) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1982) прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю ў брытанскім незалежным фільме[d] (2001) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2001) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлефільме альбо мінісэрыяле[d] (2002) прэмія Грэмі за найлепшы размоўны альбом прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2001) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
IMDb ID nm0001426
Подпіс Выява аўтографу

Сэр Бэн Кінгсьлі (па-ангельску: Ben Kingsley) сапраўднае імя Крышна Пандыт Бганджы (анг. Krishna Pandit Bhanji; 31 сьнежня 1943 году) — ангельскі актор. За сваю кар’еру атрымаў мноства ўзнагародаў, у тым ліку прэмію Оскар, прэмію Брытанскай кінаакадэміі, дзьве прэміі Залаты Глёбус, прэмію Гільдыі кінаактораў і прэмію Грэмі. Кінгсьлі ёсьць квакерам[5][6].

Нарадзіўся ў Ёркшыры ад маці-ангелькі і бацькі індыйца-гуджараці. Сваю кар’еру Кінгсьлі пачаў з тэатру, далучыўшыся да Каралеўскай шэксьпіраўскай кампаніі ў 1967 годзе і правёўшы наступныя 15 гадоў, выступаючы ў асноўным на сцэне. Ягоныя галоўныя ролі ўключалі спэктаклі «Як вам гэта спадабаецца», «Шмат шуму зь нічога», «Рычард III», «Бура», «Сон у Іванаву ноч», «Гамлет» і «Ўіндзарскія весялухі».

У кіно Кінгсьлі найбольш вядомы дзякуючы выкананьню галоўнай ролі Магатмы Гандзі ў фільме Рычарда Этэнбара «Гандзі» (1982), за якую пасьля атрымаў прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю ў галоўнай ролі. Ён таксама зьявіўся ў ролі Іцхака Стэрна ў фільме Стывэна Сьпілбэрга «Сьпіс Шындлера» (1993), атрымаўшы намінацыю на прэмію BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. У 2002 годзе актор атрымаў рыцарскі тытул дзякуючы свайму ўнёску ў разьвіцьцё брытанскага кінэматографу[7]. У наступным зьяўляўся і іншых фільмах, як то «Ўдалая лічба Слэвіна» (2006), «Востраў праклятых» (2010), «Дыктатар» (2012), «Жалезны чалавек 3» (2013) ды іншых.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]