Брэндан Фрэйзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэндан Фрэйзэр
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1968(1968-12-03)[1][2] (55 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, актор агучваньня, тэлеактор, актор, кінапрадусар
Дзеці Грыфін Фрэйзэр[d], Голдэн Фрэйзэр[d] і Лэланд Фрэйзэр[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000409
Сайт brendanfraser.com

Брэ́ндан Фрэ́йзэр (па-ангельску: Brendan Fraser; нарадзіўся 3 сьнежня 1968 году, Індыянапаліс, ЗША) — амэрыканска-канадзкі актор[4], які нарадзіўся ў ЗША ў сям’і канадцаў. Праз прафэсію свайго бацькі, які працаваў журналістам, а потым быў замежным прадстаўніком дзяржаўнай службы турызму Канады, Брэндан у дзяцінстве часта зь сям’ёй пераязжаў зь месца на месца. Гэтак ён гадаваўся ў ЗША, Канадзе, Нідэрляндах і Швайцарыі. У дзяцінстве зацікавіўся тэатрам, скончыўшы ў 1990 годзе Корніскі каледж мастацтваў у Сіетле. Амаль адразу дэбютаваў у кіно, і які-кольвек посьпех атрымаў з камэдыйным фільмам «Празяблелы каліфарніец» (1992), дзе выканаў ролю старажытнага чалавека, які апынуўся ў сучаснасьці. На сёньня фільм здабыў культавы статус[5]. Першы сапраўдны посьпех да актору прыйшоў зь фільмам «Джордж з джунгляў» (1997), а замацаваў ягоны статус фільм «Мумія» (1999). У гэты ж час пабачыў сьвет кінатвор «Выбух зь мінулага», які аднак ня меў асаблівага посьпеху. Гэтак жа як фільм «Высьлеплены жаданьнямі» 2000 году, дзе актор згуляў галоўную ролі поруч з Элізабэт Гэрлі. У 2001 годзе Фрэйзэр зьявіўся ў працягу кінастужцы пра гісторыю муміі «Мумія павяртаецца», якая крыху ажывілся ягоную кар’еру. У наступным актор ня меў посьпеху з наступнымі фільмамі, а сярод наступных твораў варта вылучыць «Сутыкненьне» (2004) і «Падарожжа ў цэнтар Зямлі» (2008). Пасьля працяглага пэрыяду заняпаду кар’ера Фрэйзэра была ажыўленая ролямі ў фільмах «Без раптоўных рухаў» Стывэна Содэрбэрга (2021) і «Кіт» Дарэна Аранофскі (2022). Ягоны выступ у апошнім з памянёных кінатвораў прынёс яму прэмію Оскар як найлепшаму актору, і, такім чынам, Фрэйзэр стаўся першым канадцам, які здабыў перамогу ў гэтай катэгорыі[6]. Акрамя кінафільмаў Фрэйзэр меў шэраг пасьпяховых роляў на тэлебачаньні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Brendan Fraser // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Brendan Fraser // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #128589809 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ «In The Know Brendan Up To Buff In 'Gods And Monsters'». NY Daily News.
  5. ^ «Hey bu-ddy! 'Encino Man' turns 25 — but here’s where the ’90s comedy was really filmed». The Orange County Register.
  6. ^ Chong, Joshua (13.03.2023). «Who is Brendan Fraser, the first Canadian to win the Oscar for Best Actor?». Toronto Star.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]