Брэд Піт
Ўільям Брэдлі «Брэд» Піт (па-ангельску: William Bradley «Brad» Pitt; нарадзіўся 18 сьнежня 1963 году, Шаўні, Аклагома, ЗША) — амэрыканскі актор і прадусар.
Піт упершыню атрымаў прызнаньне дзякуючы ролі ў фільме «Тэльма і Луіза» (1991). Ягоныя першыя галоўныя ролі ў вялікіх бюджэтных фільмах прыпалі на кінастужкі «Рака ўспамінаў» (1992) і «Легенды восені» (1994), а таксама на фільм жахаў «Інтэрвію з вампірам» (1994). Крытыкі высока адзначылі выступ актора ў крымінальным трылеры «Сем» (1995) і навукова-фантастычным фільме «12 малпаў» (1995), за што Піт атрымаў прэмію Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну і намінацыю на Оскар. У выніку ў 2019 годзе ўсё ж такі атрымаў запаветную статуэтку за фільм «Аднойчы ў Галівудзе» ў намінацыі найлепшая мужчынская роля другога пляну. Разам з Эдўардам Нортанам зьняўся ў адной з галоўных роляў у экранізацыі твору Чака Паланіка «Байцоўскі клюб». У 2014 годзе ажаніўся з амэрыканскай акторкай Анджэлінай Джалі, зь якой быў заручаны ад 2012 году і сустракаўся пачынаючы ад 2005 году. Аднак, разжэнства каханкаў адбылося ўжо ў 2019 годзе.
Выбраная фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 1995 | ф | 12 малпаў | 12 Monkeys | Джэфры Гойнс |
| 1999 | ф | Байцоўскі клюб | Fight Club | Тайлер Дэрдэн |
| 2000 | ф | Сарваць куш | Snatch | Мікі |
| 2013 | ф | 12 гадоў рабства | 12 Years a Slave | Сэм’юэл Бас |
| 2015 | ф | Вялікі продаж без пакрыцьця | The Big Short | Бэн Рыкерт |
| 2019 | ф | Аднойчы ў Галівудзе | Once Upon a Time in Hollywood | Кліф Бут |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Brad Pitt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Brad Pitt // filmportal.de — 2005.
- ↑ Brad Pitt // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ https://www.okhistory.org/publications/enc/entry?entry=PI014
- 1 2 Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.