Перайсьці да зьместу

Крыстыян Бэйл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Бэйл
па-ангельску: Christian Charles Philip Bale
Дата нараджэньня 30 студзеня 1974(1974-01-30)[1][2][3][…] (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор, актор агучваньня, характарны актор, кінапрадусар, тэлеактор
Бацька Дэйвід Бэйл[d]
Маці Jenny James[d]
Дзеці Luka Bale[d] і Rex Bale[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000288
Подпіс Выява аўтографу

Кры́стыян Чарлз Фі́ліп Бэйл (па-ангельску: Christian Charles Philip Bale; нарадзіўся 30 студзеня 1974 году) — брытанскі актор. Вядомы сваёй унівэрсальнасьцю і інтэнсіўным мэтадам акторскага майстэрства[4], ён зьяўляецца ляўрэатам шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэміяй «Оскар» і двума ўзнагародамі «Залаты Глёбус». Бэйл зьяўляецца прыхільнікам Таварыства аховы марской фаўны, Грынпіс і Сусьветнага фонду дзікай прыроды. У 2014 годзе актор атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Нарадзіўся ў горадзе Гавэрфордўэст ва Ўэйлзе ў сям’і ангельскіх бацькоў. Першую сваю галозную ролю атрымаў у 13 гадоў у ваенным фільме Стывэна Сьпілбэрга «Імпэрыя сонца» (1987). Пасьля дзесяцігодзьдзя розных роляў, у тым ліку ў фільмах «Маленькія жанчыны» (1994) і «Пакагонтас» (1995), ён атрымаў шырокае прызнаньне за ролю сэрыйнага забойцы Патрыка Бэйтмана ў фільме «Амэрыканскі псыхапат» (2000). Цікава, што Бэйл быў ненадоўга адхілены ад праекту на карысьць Леанарда Дыкапрыё, але Дзі Капрыё ў рэшце рэшт пакінуў праект, каб узяць удзел у фільме «Пляж». Бэйл быў зноўку вернуты на ролю ў кінастужцы. Ён дасьледаваў свайго пэрсанажа, вывучаючы раман, і фізычна падрыхтоўваўся да гэтае ролі, праводзячы месяцы пад сонцам, каб атрымаць загарэласьць, і за фізычнымі практыкаваньнямі, каб дасягнуць спартовага целаскладу[5]. У 2004 годзе ён згубіў 29 кг каб выканаць ролю ў псыхалягічным трылеры «Машыніст» (2004). На працягу шасьці месяцаў ён набраў 45 кг, каб зьняцца ў ролі Бэтмана ў фільме Крыстафэра Нолана «Бэтман: Пачатак» (2005), ролю, якую ён паўтарыў у сыквэлах, як то «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар паўстае» (2012).

Бэйл працягваў выконваць галоўныя ролі, у тым ліку ў драме Нолана «Прэстыж» (2006), у ўэстэрне «Цягнік у Юму» (2007), у навукова-фантастычным фільме «Тэрмінатар: Прыйдзе выратавальнік» (2009) і ў крымінальнай драме «Джоні Д.» (2009). У 2010 годзе Бэйл стаў ляўрэатам прэміі «Оскар» і «Залаты Глёбус» за ролю Дыкі Эклунда ў біяграфічным фільме «Баец» Дэйвіда Расэла. Наступныя ролі актора, таксама былі заўважаныя кінакрытыкамі і заўзятарамі кіно. Гэтак Бэйл сыграў у чорнай камэдыі Расэла «Амэрыканская афэра» (2013) і ў сатырычных фільмам Адама Макея «Вялікі продаж без пакрыцьця» (2015) і «Віцэ» (2018). За ролю Рычарда Чэйні ў апошняй кінастужцы ён атрымаў прэмію «Залаты Глёбус». У 2019 годзе ён зьняўся ў ролі кіроўцы гоначнага самаходу Кена Майлза ў фільме «Форд супраць Фэрары» рэжысэра Джэймза Мэнгалда.

  1. ^ Christian Bale // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Christian Bale // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Christian Bale // GeneaStar
  4. ^ «10 times Christian Bale drastically changed his appearance for roles». Insider.
  5. ^ «Unmasking an American Psycho». The Cranky Critic.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]