Остын Батлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Остын Батлер
Дата нараджэньня 17 жніўня 1991(1991-08-17)[1] (32 гады)
Месца нараджэньня
Занятак актор, тэлеактор, кінаактор, сьпявак, мадэль
Навуковая сфэра акторства[d][2], сьпеў[2] і праца ў мадэльным бізнэсе[d][2]
Жанры поп
Узнагароды
IMDb ID nm2581521

О́стын Ро́бэрт Ба́тлер (па-ангельску: Austin Robert Butler; нарадзіўся 17 жніўня 1991 году) — амэрыканскі актор.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Батлер сваю акторскую кар’еру на тэлебачаньні, спачатку ў ролях на канале Дыснэя і Нікелодэане, а потым і ў падлеткавых драмах, у тым ліку ў тэлесэрыяле «Жыцьцё непрадказальна» тэлеканалу The CW, якое было ў этэры з 2010 па 2011 гады, а потым некаторы час у праекце ABC «Зблыталі пры нараджэньні». У наступных сэрыялах «Дзёньнікі Кэры» (2013—2014) і «Хронікі Шанары» (2016—2017) Батлер ужо выконваў галоўныя ролі. У 2018 годзе актор дэбютаваў на Брадўэі, а ў 2019 годзе здымаўся ў кінастужцы Квэнтына Тарантына «Аднойчы ў Галівудзе», дзе выканаў ролю Тэкса Ўотсана. Сапраўдны посьпех на шырокіх экранах атрымаў ў 2022 годзе, калі выканаў ролю Элвіса Прэсьлі ў баёпіку «Элвіс». За гэтую ролю актор у дадатак атрымаў прэмію Залаты Глёбус як найлепшы актор у драматычных фільмах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]