Тым Робінз
Тым Робінз | |
| Дата нараджэньня | 16 кастрычніка 1958[1][2][3][…] (67 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | сцэнарыст, кінапрадусар, кінаактор, кінарэжысэр, актор, тэлеактор, тэатральны рэжысэр, рэжысэр |
| Бацька | Gil Robbins[d] |
| Дзеці | Miles Robbins[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000209 |
| Сайт | timrobbins.net (анг.) |
Тым Ро́бінз (па-ангельску: Tim Robbins; нарадзіўся 16 кастрычніка 1958 году[4]) — амэрыканскі актор, рэжысэр і музыка. У першую чаргу вядомы дзякуючы выкананьню ролі Эндзі Дзюфрэйна ў фільме «Выкупленьне з Шаўшэнку». Ляўрэат прэміі Оскар і дзьвюх прэміяў Залаты Глёбус за ролі ў фільмах «Гулец» (1992) і «Таямнічая рака» (2003). Сьпіс іншых роляў Робінза ўлучае ў сябе галоўную ролю лейтэнанта Сэм’юэла Ўэлза ў фільме «Найлепшы стралок» (1986), выкананьне ролі Н’юка Лалуша ў фільме «Дарэмскі бык» (1988), Эрыка ў «Вікінгу Эрыку» (1989), Эда Ўолтэрза ў фільме «Каэфіцыент інтэлекту» (1994), Нік Бім у фільме «Няма чаго губляць» (1997) і сэнатара Робэрта Гаманда у фільме «Зялёны ліхтар» (2011). Робінз, акрамя таго, займаўся рэжысурай, то бок ён зладзіў колькі ўласных фільмаў, як то «Боб Робэртс» (1992) і «Ідзе нябожчык» (1995), абодва яны былі добра прынятыя.
Дзеля тэлебачаньня Робінз згуляў ролю дзяржсакратара Ўолтэра Ларсана ў камэдыі каналу HBO «На ўскрайку» (2015), а таксама выканаў ролю ў тэлесэрыяле «Тут і цяпер» (2018), які быў зачынены ўжо па выхадзе першага сэзону.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bauer P. Tim Robbins // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Tim Robbins // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Tim Robbins // GeneaStar
- ↑ «Tim Robbins». The New York Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Тым Робінз (анг.) на сайце IMDb