Леанарда Дыкапрыё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Леанарда Дыкапрыё
Leonardo Dicaprio Cannes 2019.jpg
Дата нараджэньня 11 лістапада 1974(1974-11-11)[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (46 гадоў)
Месца нараджэньня Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы Найвышэйшая школа імя Джона Маршала і Лоса-Анджэлескі цэнтар студыяў
Занятак актор, актор кіно, сцэнарыст, тэлеактор, кінапрадусар, тэатральны актор і абаронца вакольнага асяродзьдзя
Бацька Джордж Дзі Капрыё
Маці Ірмэлін Дзі Капрыё
Узнагароды

прэмія «Срэбны мядзьведзь» за найлепшую мужчынскую ролю (1997)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма (2005)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал (2014)

прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (2016)

прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма (2016)

прэмія Гарацыё Элджэра (2011)

прэмія Жаночага альянса фільмавых журналістаў за найлепшую мужчынскую ролю (2015)

прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю (2016)

прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША (2016)

Залаты Глёбус (2005)

Срэбны мядзьведзь (1997)

міжнародная прэмія AACTA за найлепшую мужчынскую ролю (2013)

кінапрэмія MTV за найлепшую мужчынскую ролю

кінапрэмія MTV за найлепшы шакуючы момант (2014)

кавалер ордэна Мастацтва і Літаратуры

Crystal Award[d] (2016)

IMDb ID nm0000138
Сайт https://leonardodicaprio.com

Леана́рда Вільгэ́льм Дыка́прыё (па-ангельску: Leonardo Wilhelm DiCaprio; нарадзіўся 11 лістапада 1974 году) — амэрыканскі актор, кінапрадусар і эколяг. Па стане на 2019 год ягоныя фільмы сабралі 7,2 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце, адзін з самых высокааплатных актораў. На сваім рахунку мае шэраг узнагародаў, як то «Оскар», BAFTA і «Залаты Глёбус».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. Паводле ягоных уласных словаў, перад Дыкапрыё ў дзяцінстве паўстаў выбар кар’еры марскога біёляга, бо ён цікавіўся гэтай навукай, або актора, але ў рэшце рэшт ён аддаў перавагу апошняму, бо вельмі любіў выдаваць сябе за герояў і пераймаць людзям[10].

Дыкапрыё пачаў сваю кар’еру з выступаў у рэклямных роліках у канцы 1980-х гадох. Ён заставаўся бяз працы паўтара гады нават пасьля 100 праслухоўваньняў. Расчараваны гэтым, ён першапачаткова вырашыў кінуць акторскае майстэрства, але яны бацька пераканаў яго працягваць працу і не здавацца[11]. На пачатак 1990-х ён іграў пэрыядычныя ролі ў розных тэлесэрыялах, як то сытком «Бацькоўства». Ягонай першай галоўнай ролю ў кіно была роля ў кінастужцы «Жыцьцё гэтага хлопчыка» (1993) і ён атрымаў прызнаньне за ролю другога пляну, дзе ён сыграў хлопчыка з асаблівасьцямі разьвіцьця ў фільме «Што грызе Гілбэрта Грэйпа» (1993). Ён дасягнуў міжнароднай зорнасьці ў эпічным фільме «Тытанік» (1997), які стаў самым прыбытковым фільмам на той момант. Пасьля некалькіх няўдалых камэрцыйных фільмаў у 2002 годзе Дыкапрыё зьняўся ў дзьвюх пасьпяховых карцінах, як то біяграфічнай крымінальнай драме «Злаві мяне, калі зможаш» і гістарычнай драме «Банды Нью-Ёрку», якая стала ягоным першым з многіх супрацоўніцтваў з рэжысэрам Мартынам Скарсэзэ.

Дыкапрыё выканаў ролю Гаўарда Г’юза ў фільме «Авіятар» (2004) і працягваў атрымліваць прызнаньне за сваю ігру ў палітычным трылеры «Крывавы дыямэнт» (2006), крымінальнай драме «Адступнікі» (2006) і рамантычнай драме «Рэвалюцыйная дарога» (2008). У 2010-х гадох ён зьняўся ў навукова-фантастычным трылеры «Пачатак» (2010), ува вэстэрне «Джанга вызвалены» (2012), біяграфічным фільме «Воўк з Ўол-стрыт» (2013), драме «Выжылы» (2015) і камэдыі-драме «Аднойчы ў Галіўудзе» (2019). Усе гэтыя фільме мелі камэрцыйны посьпех і станоўчыя водгукі кінакрытыкаў.

Дыкапрыё зьяўляецца фундатарам кампаніі Appian Way Productions, якая займаецца прадусаваньнем і выпускам фільмаў і сэрыялаў. Акрамя таго, актор мае ўласны некамэрцыйны фонд свайго імя, які займаецца прасоўваньнем экалягічнай сьвядомасьці. Ён рэгулярна падтрымлівае дабрачынныя справы і падрыхтаваў некалькі дакумэнтальных фільмаў пра навакольнае асяродзьдзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]