Мэт’ю Маконагі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэт’ю Маконагі
Matthew McConaughey Cannes 2015.jpg
Дата нараджэньня 4 лістапада 1969(1969-11-04)[1][2][3][4] (51 год)
Месца нараджэньня Ювалдзі, Тэхас, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне і Longview High School[d]
Занятак актор кіно, актор, тэлеактор, актор агучваньня, сцэнарыст, кінапрадусар і тэлепрадусар
Месца працы Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне
Узнагароды
IMDb ID nm0000190

Мэт’ю Маконагі (па-ангельску: Matthew McConaughey; нарадзіўся 4 лістапада 1969 году) — амэрыканскі актор і прадусар. Ляўрэат шэрагу міжнародных прэміяў, вядомы як выканаўца як рамантычных, гэтак драматычных ролях.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню атрымаў ухваленьне дзякуючы выкананьню ролі другога пляну ў камэдыі «Ашаломлены і зьбянтэжаны» (1993), якую многія лічылі ягонай галоўнай роляй[5][6][7]. Пасьля шэрагу роляў другога пляну ў фільмах, у тым ліку «Анёлы ў ля краю пляцоўкі» (1994) і «Тэхаская разаніна бэнзапілой: Наступнае пакаленьне» (1994), ягоны прарыў у якасьці галоўнага актору адбыўся ў юрыдычнай драме «Час забіваць» (1996). Далейшы посьпех рушыў за гэтым, як то Маконагі згуляў галоўную ролю ў фільме «Кантакт» (1997), гістарычнай драме «Амістад» (1997), камэдыйнай драме «Хлопчыкі Ньютан» (1998), сатырычнай кінастужцы «Эд з тэлевізару» (1999), ваенным фільме «У-571» (2000), і псыхалягічным трылерам «Крохкасьць» (2001).

У 2000-х гадох Маконагі атрымаў папулярнасьць як актор рамантычных камэдыяў[8], як то «Вясельны пярэпалах» (2001), «Як згубіць хлопца за 10 дзён» (2003), «Каханьне і іншыя непрыемнасьці» (2006), «Золата дурняў» (2008) і «Прывіды колішніх сябровак» (2009). Дзякуючы гэтым фільмам актор замацаваў за сабой статус сэкс-сымбалю. Пасьля двухгадовага перапынку ў акторскай справе Маконагі пачаў выконваць больш драматычныя ролі, як то роля ў юрыдычнай драме «Адвакат на лінкальне» (2011). Ён атрымаў высокую адзнаку за выкананьне ролі другога пляну ў фільмах «Бэрні» (2011), «Чароўны Майк» (2012) і «Воўк з Ўол-стрыт» (2013), а таксама за галоўныя ролі ў кінастужках «Забойца Джо» (2011) і «Мад» (2012)[9].

Выкананьне ролі Рона Ўудрафа, каўбоя з дыягназам СНІД, у біяграфічным фільме «Даласкі клюб пакупнікоў» (2013), якая прынесла яму шырокае прызнаньне і шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю. У 2014 годзе ён зьняўся ў ролі Раста Коле ў першым сэзоне крымінальнага анталягічнага сэрыяла тэлеканала HBO «Сапраўдны дэтэктыў», за які быў намінаваны на прэмію «Эмі» за выдатную галоўную ролю ў драматычным сэрыяле. З таго часу сыграў у фільмах «Інтэрстэлар» (2014), «Мора дрэваў» (2015), «Вольны штат Джонза» (2016), «Золата» (2016), «Цёмная вежа» (2017) і «Джэнтэльмэны» (2019), якія мелі розны камэрцыйны посьпех.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]