Перайсьці да зьместу

Джарэд Лета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джарэд Лета
Jared Leto
Джарэд на канцэрце, сьнежань 2006
Дата нараджэньня 26 сьнежня 1971 (54 гады)
Месца нараджэньня Босэр Сіці, Луізыяна, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор, музыка
Гады дзейнасьці 1994 — цяпер
Псэўданімы Bartholomew Cubbins[1]
Сябра ў 30 Seconds to Mars
Жанры альтэрнатыўны рок, пост-гранж[d], гард-рок і поп-рок
Узнагароды
IMDb 0001467

Джа́рэд Джо́зеф Ле́та (па-ангельску: Jared Joseph Leto; нарадзіўся 26 сьнежня 1971 году) — амэрыканскі актор і рок-музыка. Вакаліст альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars. Ляўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну (2013).

Дзяцінства і юнацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нарадзіўся ў Босэр Сіці, штат Луізыяна. Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны сваёй маці, Канстанс, якая ўсяляк заахвочвала Лета і яго брата Шэнана. Лета рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. У 12 гадоў ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў невялікай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў падзарабляў швайцарам. У раньнія гады свайго жыцьця Лета шмат падарожнічаў са сваёй сям’ёй, пражываючы ў такіх месцах як Гаіці і ў камуне ў Каларада. «Бацька маёй мамы быў у паветраных войсках», — тлумачыць Лета, — «таму качэўніцкі вобраз жыцьця быў накшталт нормы». Да часу сканчэньня школы Джарэд падаў свае дакумэнты ва Ўнівэрсытэт мастацтваў у Філадэлфіі і быў прыняты. Ён спэцыялізаваўся ў вобласьці вывучэньня мастацкіх майстэрстваў, у прыватнасьці, жывапісу. Пазьней Джарэд забраў дакумэнты і перавёўся ва Ўнівэрсытэт выяўленчых мастацтваў у Нью-Ёрку. Яшчэ быўшы студэнтам, Лета напісаў сцэнар і згуляў адну з галоўных роляў у сваім уласным фільме «Crying Joy».

Пачатак кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ён пераехаў у Лос-Анджэлес зь Нью-Ёрку ў 1992 годзе, каб стаць акторам. Лета ўжо меў некаторы досьвед у акторскай кар’еры, але па-сапраўднаму яркай і запамінальнай стала роля Джордана Каталана ў недоўгачасовым сэрыяле «Маё так званае Жыцьцё» (дзе ён гуляў разам з Клэр Дэйнс). Увасабляючы аб’ект жаданьняў і любоўнай самоты гераіні Клэр Дэйнс, Джарэд Лета атрымліваў асалоду ад папулярнасьці, якая дазволіла яму зрабіць сабе імя, якое пасьля (як заўсёды бывае ў Галівудзе) стала брэндам для рэжысэраў. У 1996 і 1997 гадох Лета ўваходзіў у сьпіс «50 самых прыгожых людзей сьвету» часопіса People. Калі сэрыял быў адменены, ён пачаў здымацца ў фільмах.

Пасьля здымак з Алісіяй Сільвэрстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Стромыя і кранутыя» (The Cool & the Crazy), першая роля на вялікім экране была ў фільме «Лапікавая коўдра» (1995) з Вайнонай Райдэр. Далей былі працы ў фільмах Summer Fling (1996), у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысьцінай Рычы, затым у SwitchBack (1997) дзе ён гуляў з Дэні Гловэрам і Дэнісам Кўэйдам. У тым жа годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйн» (Prefontaine), гісторыя жыцьця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. Год 1998 быў пасьпяховым для Джарэда, які зьявіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акторскага складу, уключаючы Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Акрамя таго, ён згуляў галоўную ролю ў «Гарадзкіх легендах» (Urban Legend), адной з найболей пасьпяховых экранізацый жанру жаху. Аднак Лета знайшоў свой камень перапоны ў драме «Бэзіл» (Basil), партнэрамі па фільме сталі Крыстыян Слэйтэр і Клэр Фарлані. Гэты промах, здавалася, не моцна закрануў актора, імя якога ўжо фігуравала ў мностве высакаклясных праектаў.

Джарэд вярнуўся на вялікі экран у 1999 годзе з працамі ў «Байцоўскім клюбе» і «Перапыненае жыцьцё». 2000 год для Джарэда стаў годам псыхалягічных трылераў — «Амэрыканскі псыхапат» і «Рэквіем па мары». Хоць у першым фільме, Лета быў зацьверджаны на ролю другога пляну, то ў «Рэквіеме…» яму дасталася галоўная роля. Гуляючы маладога Бруклінскага хлопца, які змагаецца з прыхільнасьцю да гераіну, Лета меў магчымасьць гуляць у адным складзе з легендарнай Элен Бэрсьцін, а таксама з будучым ляўрэатам прэміі «Оскар» Джэніфэр Конэлі. Джарэд быў як раз да месца ў двух найболей вядомых фільмах рэжысэра Дэвіда Фінчэра: у нашумелым «Байцоўскім клюбе» і «Пакою страху» (2002), дзе ён гуляў самога балбатлівага і нязграбнага з трох рабаўнікоў, якія тэрарызавалі Джодзі Фостэр. У яго апошнія праекты ўвайшлі эпапэя Олівэра Стоўна «Аляксандар», міжнародны трылер «Зброевы барон» і фільм «Разьдзел 27», які распавядае пра забойцу Джона Ленана — Марка Чэпмэна.

Джарэд Лета таксама зьяўляецца вакалістам альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars, заснаванага ім і яго братам Шэнанам у 1998 годзе. На дадзены момант у гурце 3 пастаянныя ўдзельнікі. Акрамя Джарэда, які таксама зьяўляецца аўтарам песень і музыкі і грае на гітары, і Шэнана, які зьяўляецца барабаншчыкам, у склад групы ўваходзіць Тома Мілічавіч (гітара). Іх першы альбом быў запісаны ў 2002 годзе і названы імем гурта. Другі альбом, A Beautiful Lie, выйшаў у 2005 годзе. На дадзены момант гурт выступае з канцэртамі ў ЗША у рамках свайго першага хэдлайн-тура.

ГодНазваРоля
1994My So-Called LifeJordan Catalano
Cool and the CrazyMichael
1995How to Make an American QuiltBeck
1996The Last of the High KingsFrankie Griffin
1997PrefontaineSteve Prefontaine
SwitchbackLane Dixon
1998BasilBasil
Urban LegendPaul Gardener
The Thin Red LineSecond Lieutenant Whyte
1999Black and WhiteCasey
Fight ClubAngelface
Girl, InterruptedTobias «Toby» Jacobs
2000American PsychoPaul Allen
Sunset StripGlen Walker
Requiem for a DreamHarry Goldfarb
2002Panic RoomJunior
HighwayJack Hayes
2004AlexanderHephaestion
2005Lord of WarVitaly Orlov
2006Lonely HeartsRaymond Fernandez
2007Chapter 27Mark David Chapman
2009Mr. NobodyNemo Nobody

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://www.nytimes.com/2013/06/09/magazine/jared-letos-worst-kept-secret.html