Перайсьці да зьместу

Эдзі Мэрфі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдзі Мэрфі
па-ангельску: Eddie Murphy
Эдзі Мэрфі ў 2010 годзе.
Імя пры нараджэньні Эдўард Рыган Мэрфі
Дата нараджэньня 3 красавіка 1961
Месца нараджэньня Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор, сьпявак, сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр
Гады дзейнасьці 1976 — цяперашні час
Сябра ў Writers Guild of America, East[d]
Жанры кінакамэдыя, observational comedy[d], музычная камэдыя[d], чорны гумар[d], палітычная сатыра[d], данс-поп[d], фізычная камэдыя[d], сатыра, insult comedy[d], cringe comedy[d], этуднае шоў[d], сынці-поп, сучасны рытм-н-блюз[d] і фанк[d]
Дзеці Kris[d], Myles Murphy[d][1][2], Shayne Murphy[d][2], Zola Ivy Murphy[d][2], Bella Murphy[d][2], Izzy Oona Murphy[d][2], Max Charles Murphy[d][2] і Angel Murphy Brown[d][2]
Узнагароды «Залаты Глёбус» (2007)
«Сатурн» (1997)
IMDb ID nm0000552

Эдўард «Эдзі» Рыган Мэрфі (па-ангельску: Edward «Eddie» Regan Murphy; нар. 3 красавіка 1961 году, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі камэдыйны актор, рэжысэр і сьпявак, пік папулярнасьці якога прыпаў на 1980-я гады. Найбольш вядомы па ролі Аксэля Фоўлі ў сэрыі фільмаў «Паліцыянт з Бэвэрлі-Гілз», а таксама па галоўных ролях у фільмах «Сорак восем гадзін», «Бумэранг», «Дзіўнаваты прафэсар», «Сьвятоша», «Доктар Дулітл», «Знаёмцеся: Дэйв», «Прыгоды Шэльма Нэша», «Паездка ў Амэрыку», «Выкруты Норбіта», «Дзяўчаты мары», «Асабняк з прывідамі», «Як выкрасьці хмарачос» і іншых.

Мэрфі таксама запісваў музычныя альбомы й агучыў многіх мультпэрсанажаў, у тым ліку Асла ў мультфільме «Шрэк» і ягоных працягах. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Залаты Глёбус» за лепшую мужчынскую ролю другога пляну ў музычным фільме Біла Кондана «Дзяўчаты мары». Акрамя таго, шмат і пасьпяхова працаваў у камэдыйным жанры стэнд-ап.

Эдзі Мэрфі павінен быў весьці 84-ю цырымонію ўручэньня прэміі «Оскар», якая адбылася 26 лютага 2012 году, але адмовіўся й ягонае месца заняў Білі Крыстал.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]