Гэнры Фонда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэнры Фонда
Henry Fonda in Slim.JPG
Гэнры Фонда ў фільме «Разумнік» (1937)
Імя пры нараджэньні Гэнры Джэйнз Фонда
Дата нараджэньня 16 траўня 1905
Месца нараджэньня Гранд-Айлэнд, ЗША
Дата сьмерці 12 жніўня 1982 (77 гадоў)
Месца сьмерці Лос-Анджэлес, ЗША
Прычына сьмерці сардэчная няздатнасьць
Альма-матэр Мінесоцкі ўніверсітэт[d]
Занятак актор
Жанры вэстэрн
Дзеці Пітэр Фонда[d] і Джэйн Фонда
Узнагароды BAFTA (1957)
«Оскар» (1980, 1981)
IMDb ID nm0000020

Гэнры Джэйнз Фонда (па-ангельску: Henry Jaynes Fonda; 16 траўня 1905, Гранд-Айлэнд, Нэбраска, ЗША — 12 жніўня 1982, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканскі актор тэатра й кіно, ляўрэат прэміі «Оскар», бацька актораў Пітэра й Джэйн Фонда.

Фонда стаў вядомы як актор Брадўэю. Ягоны дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар’ера рэзка пайшла ў гору пасьля атрыманьня намінацыі на прэмію «Оскар» у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага раману Джона Стэйнбэка пра фэрмэрскую сям’ю з Аклагомы, якая ў часы Вялікай дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцьця пераяжджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.

Усе шэсьць дзесяцігодзьдзяў у Галівудзе Гэнры Фонда падтрымліваў свой ​​вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі клясыкай Галівуду: «Выпадак ува Окс-Боў», «Містэр Робэртс», «Дванаццаць угневаных мужчынаў». Пазьней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысэра Сэрджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камэдыях як «Тваё, маё й наша» зь Люсіл Бол.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гэнры Фондасховішча мультымэдыйных матэрыялаў