Том Гэнкс
Томас Джэфры «Том» Гэнкс (па-анґельску: Thomas Jeffrey «Tom» Hanks; нарадзіўся 9 ліпеня 1956 году, Канкорд, Каліфорнія) — амэрыканскі актор і прадусар, які пачынаў у камэдыях для сямейнага прагляду («Вялікі», 1988), але да сарака гадоў дамогся ўсеагульнага прызнаньня ў якасьці сур’ёзнага драматычнага актора і атрымаў дзьве прэміі «Оскар» запар — за галоўныя ролі ў фільмах «Філадэлфія» (1993) і «Форэст Гамп» (1994) — зьяўляецца адным з двух актораў у гісторыі сусьветнага кінэматографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду два гады запар.
Том Гэнкс — праваслаўны вернік, наведвае адзін з амэрыканскіх прыходаў Канстантынопальскага патрыярхату.
Акрамя сваіх оскараносных роляў, Гэнкс вядомы сумеснымі працамі з рэжысэрам Стывэнам Сьпілбэргам. Па стане на 2006 год, фільмы з удзелам Гэнкса сабралі больш выручкі (каля 6 мільярдаў даляраў), за фільмы з удзелам любога іншага актора. Самы прыбытковы зь яго фільмаў — «Код да Вінчы» (2006). Таксама Том Гэнкс зьяўляецца акторам, якія атрымалі адзін з самых вялікіх ганарараў у гісторыі кіно (крыху больш за $ 51 млн, за ролю прафэсара Робэрта Лэнгдана ў фільме «Анёлы і дэманы»), больш за яго атрымаў толькі Джоні Дэп ($ 56,5 млн, за ролю Джэка Вераб’я ў «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагох»).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Tom Hanks // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Tom Hanks // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Tom Hanks // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Каліфорніі
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прайм-таймавай прэміі „Эмі“
- Ляўрэаты прэміі Сэсіля Б. Дэ Міля
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Акторы ЗША
- Акторы XX стагодзьдзя
- Акторы XXI стагодзьдзя