Перайсьці да зьместу

TikTok

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тыкток»)
«ТыкТок»
Слоган Палепшыце ваш дзень
Тып сацыяльная сетка
Даступныя мовы 40, у тым ліку польская, расейская і ўкраінская (2024 год)[1]
Уладальнік ТАА «Байтдэнс» (Кайманавы астравы)[2]
Пачатак працы 1 верасьня 2016 (8 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя не абавязковая (2024 год)[3], задарма
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 795[4], 779[4] і 184
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d]
tiktok.com

«ТыкТок» (анг. TikTok) — сэрвіс для стварэньня і прагляду кароткіх відэа, што належыць пэкінскай кампаніі «ByteDance». Пачаў працаваць летам 2018 году. Хутка стаў галоўнай відэаплятформай кароткіх ролікаў у Кітаі[5] і робіцца ўсё больш папулярнай у іншых краінах, стаўшы прыладай, якая часьцей за ўсё спамоўваецца і павялічвае сваіх карыстальнікаў[6][7].

У Кітаі вядомая як «Доўінь» (па-кітайску: 抖音). «TikTok» і «Доўінь» зьяўляюцца па сутнасьці аднолькавай прыладай, але працуюць на розных сэрвэрах згодна зь дзейным кітайскім заканадаўствам і цэнзурнымі абмежаваньнямі. Прадстаўніцтва «TikTok» знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лёндане, Парыжы, Бэрліне, Дубае, Мумбаі, Джакарце, Сэуле і Токіё.

У Кітаі, дзе прылада найбольш папулярная, 60% яе карыстальнікаў маюць узрост 25-44 гады, а за межамі Кітаю 43% карыстальнікаў старэйшыя за 24 гады[8].

Напрыканцы ліпеня 2020 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб забароне кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп паабяцаў падпісаць дакумэнты 1 жніўня[9]. Прэзыдэнт таксама не падтрымаў ідэю аб набыцьці TikTok амэрыканскай кампаніяй. Паводле зьвестак газэты The New York Times, купляй кітайскай праграмы цікавілася кампанія Microsoft. Вашынгтон лічаць, што зь ейнай дапамогай кітайскія ўлады зьбіраюць інфармацыю пра амэрыканскіх грамадзянаў. Аўдыторыя TikTok ў ЗША складае 80 мільёнаў чалавек штомесяц.

На пачатку 2023 году «Тыкток» стаў найбольш шырока карыстанай сацыяльнай сеткай у Беларусі з 4,27 млн наведнікаў, лік якіх за год вырас на 39 % (+1,2 млн)[10].

  1. ^ «ТыкТок» - відэа, музыка і ўжывую (анг.) // Карпарацыя «Эпл», 2024 г. Праверана 9 траўня 2024 г.
  2. ^ Палітыка прыватнасьці «Байтдэнса» (анг.) // ТАА «ТыкТок», 1 ліпеня 2023 г. Праверана 9 траўня 2024 г.
  3. ^ Агульныя ўмовы абслугі ўсіх карыстальнікаў (4. Ваш уліковы запіс: «каб скарыстаць некаторыя нашыя паслугі, вам варта стварыць уліковы запіс») (анг.) // ТАА «ТыкТок, люты 2021 г. Архіўная копія ад лістапад 2021 г. Праверана 9 траўня 2024 г.
  4. ^ а б https://www.alexa.com/siteinfo/tiktok.com
  5. ^ How Douyin became China's top short-video App in 500 days – WalktheChat 2018-02-25 г. Праверана 2018-03-15 г.
  6. ^ Tik Tok, a Global Music Video Platform and Social Network, Launches in Indonesia
  7. ^ Zheping Huang, Zheping Huang The world’s most popular iPhone app isn’t Facebook or WhatsApp. Quartz. Праверана 2019-01-12 г.
  8. ^ Is Time Against TikTok? - GlobalWebIndex. GlobalWebIndex Blog (2019-08-27). Праверана 2019-10-08 г.
  9. ^ Трамп паабяцаў забараніць кітайскую праграму TikTok у ЗША, Радыё Свабода, 1-08-2020
  10. ^ «ТыкТок» у беларусаў стаў больш папулярны, чым «Інстаграм» // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 16 лютага 2023 г. Праверана 9 траўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]