Пагар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам TXiKiBoT (гутаркі | унёсак) у 22:10, 27 кастрычніка 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Пагар
Герб Пагара
Першыя згадкі: XVII ст.
Магдэбурскае права: 1620-я
Вобласьць: Бранская
Раён: Пагарскі
Насельніцтва: 10 936 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+4
Тэлефонны код: +7 48349
Аўтамабільны код: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′ пн. ш. 33°15′ у. д. / 52.55° пн. ш. 33.25° у. д. / 52.55; 33.25Каардынаты: 52°33′ пн. ш. 33°15′ у. д. / 52.55° пн. ш. 33.25° у. д. / 52.55; 33.25
Пагар на мапе Расеі
Пагар
Пагар
Пагар
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Пага́р — колішняе места, цяпер мястэчка ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Судасьць. Адміністрацыйны цэнтар Пагарскага раёну. Насельніцтва 10 936 чалавек (2009).

Знаходзіцца за 128 км на паўднёвы захад ад Бранску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагар.

Гісторыя

  • 1193: першая згадка пра старажытнае места Радагошч, зь якім некаторыя дасьледнікі суадносяць пазьнейшы Пагар.
  • 1517: належаў князю Васілю Іванавічу Шамячычу, якога маскоўскія цары пасадзілі ў вязьніцу (дзе ён і сканаў), а места далучылі да Масковіі.
  • 1563: Радагошч далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
  • XVII ст.: Ян Яцына атрымаў дазвол на заснаваньне мястэчка Пагар ва ўласным маёнтку, што знаходзіўся ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводзтва.
  • 19 сьнежня 1649: паводле прывілея караля Яна Казімера у мястэчку дазвалялася мець штотыднёвыя таргі па аўторках і пятніцах і чатыры кірмашы — на сьвятога Яна Хрысьціцеля, на «сьвята зялёнай Панны Марыі», на сьвятога Мікалая і «на Масьленіцу Рускую ведлуг старога календара».
  • 1654: захоплены войскамі Б. Хмяльніцкага.
  • 1667: згодна з Андрусаўскім замірэньнем канчаткова перайшоў пад уладу Расеі, пазьней зрабіўся соценным местам Старадубаўскага палка.
  • 1784: назначаны павятовым цэнтрам Ноўгарад-Северскага намесьніцтва.
  • 1797: заштатнае места Маларасейскай губэрні.
  • 1802: у Чарнігаўскай губэрні.
  • 3 лістапада 1865: атрымаў герб «у расьсечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы: правы бок тарка блакітны, левы — срэбны, афарбоўка фігур адваротная».[1]
  • 1919: апынуўся ў РСФСР, цэнтар воласьці Старадубскага павету Гомельскай губэрні.
  • 1926: у Бранскай губэрні.
  • 1929: цэнтар раёну Заходняй вобласьці.
  • 19371944: у Арлоўскай вобласьці.
  • 1938: гарадзкі пасёлак.

Насельніцтва

Эканоміка

Цыгарэтна-цыгарная фабрыка — адзінае прадпрыемства ў Расеі, якое выпускае цыгары. Курцом пагарскіх цыгарак быў савецкі пісьменьнік Ільля Эрэнбург, іх спрабаваў Уінстан Чэрчыль. Апроч гэтага, фабрыка выпускае люлькавы тытунь, а таксама тытунь для кальянаў і самакрутак.

Таксама ў мястэчку працуюць заводы бульбянога грануляту, хлебазавод, масла і сухога малака, гароднінасушыльны, кансэрвавы; мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.

Помнікі архітэктуры

  • Былы касьцёл, цяпер праваслаўная царква Сьв. Ганны (XVII—XIX стст.).
  • Царква Сьв. Тройцы (1783).

Крыніцы

  1. ^ Пагар // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  2. ^ Погар // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  3. ^ Погар // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  4. ^ Энциклопедический словарь

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пагарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў