Новы Двор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 16:16, 2 чэрвеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Новы Двор
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Магдэбурскае права: XVII ст.
Вобласьць: Гарадзенская
Раёны: Шчучынскі
Сельсавет: Навадворскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Геаграфічныя каардынаты: 53°48′59″ пн. ш. 24°33′22″ у. д. / 53.81639° пн. ш. 24.55611° у. д. / 53.81639; 24.55611Каардынаты: 53°48′59″ пн. ш. 24°33′22″ у. д. / 53.81639° пн. ш. 24.55611° у. д. / 53.81639; 24.55611
Новы Двор на мапе Беларусі
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Новы Двор — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 611 чал. (2001). Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Шчучына, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Астрына — Радунь.

Новы Двор — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Новы Двор датуецца 1480, калі тут збудавалі касьцёл. У дакумэнтах 1499 згадваецца намесьнік навадворскі. Пазьней вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча ў трыманьне біскупу віленскаму. У XVI ст. існавалі аднайменныя каралеўскае мястэчка і двор, якія ўваходзілі ў склад Гарадзенскай эканоміі. У 1561 пры правядзеньні «валочнай памеры» Новы Двор пераплянавалі. У гэты час тут існавалі касьцёл, плябанія, Рынак (меў форму квадрата) і 8 вуліцаў: Васілішкаўская, Астрынская, Дубіцкая, Берштанская (Берштаўская), Касьцёльная, Забалотная, Дворная, вуліца «з канца пляцаў рынкавых». Разам налічвалася 102 вулічныя і 14 рынкавых пляцоў, на якіх разьмяшчаліся 104 двары. Местачкоўцы карысталіся Магдэбургскім правам; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы, 2 разы на тыдзень — таржкі. У адпаведнасьці з каралеўскай уставай жыхары з кожнага дома плацілі 2 грошы, а тыя, хто меў валокі зямлі — 3 грошы і г. д. Сярод рамесьнікаў былі краўцы, шаўцы, кушнеры, кавалі, сталяры, сьлесары, ганчары, пекары і іншыя. Двор (сядзіба) налічваў 2 вуліцы, агароды і іншыя землі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Новы Двор увайшоў у склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У 1749 тут збудавалі новы драўляны касьцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. Станам на 1829 у мястэчку было 40 будынкаў (18 хрысьціянскіх і 22 юдэйскія). Жыхары Новага Двора бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (18631864). У сакавіку 1863 каля мястэчка карныя расейскія войскі разьбілі паўстанцкі аддзел Лідзкага павету на чале зь Людвікам Нарбутам. Станам на 1863 — 62 жылыя дамы, на 1886 — 63 двары. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі касьцёл, 2 малітоўныя дамы, капліца, вадзяны млын, 3 крамы, 2 карчмы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку было 126 будынкаў, на 1937 дзейнічалі касьцёл і царква, працавала пошта, праводзіліся таргі.

У 1939 Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету Васілішкаўскага раёну (з 20 студзеня 1960 у Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 160 двароў, на 1998 — 275, на 1 студзеня 2001 — 258.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Новым Двары працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Капліца (1882)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1749)
  • Сынагога

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  3. ^ Уладзімір Мальцаў. Новы Двор // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 333.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн., 2001.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Новы Дворсховішча мультымэдыйных матэрыялаў