Голдзішкі
| Голдзішкі лац. Hołdziški / Gołdziški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Шчучынскі |
| Сельсавет | Навадворскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°49′31″ пн. ш. 24°40′58,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 41 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1514 |
| Паштовы індэкс | 231542 |
| СААТА | 4258855010 |
| Нумарны знак | 4 |
| Голдзішкі на мапе Беларусі ± Голдзішкі | |
Го́лдзішкі[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Зеляпішкі і Нявішы. Уваходзяць у склад Навадворскага сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Голда (Goldo) і Гаўд або Гаўда (Gaudus, Gaudo) — імёны германскага паходжаньня[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1662 годзе ўпамінаюцца ў складзе Лідзкага павету Вялікага Княства Літоўскага[a].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 66 чалавек
- 2010 год — 41 чалавек
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ LVIA, f. SA, b. 1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 374.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 611, 664.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.