Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Нача)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Нача |
Каардынаты | 54°04′18.89″ пн. ш. 24°50′20.39″ у. д. / 54.0719139° пн. ш. 24.8389972° у. д.Каардынаты: 54°04′18.89″ пн. ш. 24°50′20.39″ у. д. / 54.0719139° пн. ш. 24.8389972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка і нэараманскі стыль |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Начы. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі і мадэрну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Начы фундавалі ў 1529 годзе ваявода падляскі Януш Касьцевіч і яго жонка Марыя. Апошні драўляны касьцёл збудавалі намаганьнямі парафіянаў у 1756 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. касьцельны пляц атачылі мураванай агароджай з брамай і званіцай.
У 1910 годзе на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 красавіка 1927 году касьцёл асьвяціў арцыбіскуп віленскі Рамуальд Ялбжыкоўскі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі і мадэрну. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Асноўная роля ў вэртыкальна ўзьнёслай, дынамічнай кампазыцыі надаецца шмат’ярусным вежам галоўнага фасада, верхні 8-гранны ярус якіх завяршаецца вытанчанымі шпілямі. Высунутыя наперад вежы вылучаюць цэнтральную, з 2-гранным высокім шчытом роўніцу фасада, вось якой падкрэсьліваецца аркавым уваходным парталам і акном-ружай над ім. Вэртыкальнасьць архітэктурнай кампазыцыі ўзмацняецца высокім цокалем, рытмам высокіх і вузкіх аркавых аконных праёмаў і контрфорсаў-пілёнаў у прасьценках, шматлікімі аркавымі нішамі, 2-граннымі шчытамі, аркатурнымі фрызамі. Графічнасьць архітэктурнаму экстэр’еру надаюць кантраставае спалучэньне атынкаваных і пабеленых ліштваў акон і чырвонай высакаякаснай цаглянай муроўкі, штрыхаваныя карнізы і фрызы, вокны-біфорыюмы.
Цэнтральны нэф перакрываецца ветразевымі скляпеньнямі на падпружных арках, бакавыя нэфы — крыжова-ветразевымі. У інтэр’еры тры разьбяныя алтары, якія маюць рысы нэаготыкі і нэараманскага стылю. У галоўным алтары-трыфорыюме стаіць фігура Пана Езуса, яе нішу запаўняюць шматлікія воты. Алтар дэкаруецца пінаклямі і сьпічакамі, у бакавых нішах трыфорыюму стаяць паліхромныя фігуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Бакавыя алтары 2-ярусныя: у левым зьмяшчаецца абраз Езуса Міласэрнага, наверсе — абраз Хросту Пана, у правым — фігура Маці Божай пад абразом Сьвятой Тэрэзы.
Касьцельны пляц атачаецца мураванай агароджай з 3-аркавая брамай. Налева ад брамы ў куце агарожы стаіць 3-ярусная 4-гранная званіца. Першы яе ярус з бутавага каменю, другі цагляны і атынкаваны, раскрыты аркавымі прасьветамі, трэці зрубны, накрыты шатровым дахам і прарэзаны лучковымі праёмамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Брама
-
Званіца
-
Акно-ружа
-
Інтэр'ер
-
Алтар
-
Хоры
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 9Б
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 256.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.