Напалеон I Банапарт
Напалеон Банапарт | |
1-ы імпэратар французаў | |
---|---|
18 траўня 1804 — 6 красавіка 1814 20 сакавіка — 22 чэрвеня 1815 | |
Каранацыя | 2 сьнежня 1804, Нотр-Дам |
Наступнік | Напалеон II Банапарт |
Першы консул Францускай рэспублікі | |
9 лістапада 1799 — 20 сакавіка 1804 | |
Папярэднік | няма |
Наступнік | няма |
Кароль Італьянскай рэспублікі | |
27 студзеня 1802 — 17 сакавіка 1805 | |
Папярэднік | няма |
Наступнік | няма |
Кароль Італіі | |
17 сакавіка 1805 — 11 красавіка 1814 | |
Папярэднік | няма, апошні тытулярны Карл V |
Наступнік | няма, Віктар Эмануіл II |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 15 жніўня 1769, Аячча, Корсыка |
Памёр | 5 траўня 1821 (51 год), востраў Сьвятая Гэлена |
Нашчадкі | Напалеон II |
Дынастыя | Банапарты |
Жонкі |
Жазэфіна дэ Багарнэ Марыя-Люіза Аўстрыйская |
Бацька | Карлё Буанапартэ |
Маці | Летыцыя Рамаліна |
Узнагароды | |
Подпіс |
Напалео́н Банапа́рт (па-француску: Napoléon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аячча, Корсыка — 5 траўня 1821, востраў Сьвятая Гэлена) — генэрал францускага рэвалюцыйнага войска, першы консул Першай Францускай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 траўня 1804 году, імпэратар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 траўня 1804 да 6 красавіка 1814 году, кароль Італьянскай рэспублікі. У пэрыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 году Напалеон Банапарт на тэрмін, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасьці імпэратара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швайцарскай Канфэдэрацыі й пратэктарам Райнскай Канфэдэрацыі.
Ягоная прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, мела вельмі шырокі ўплыў на шматлікіх юрысдыкцыі грамадзянскага права ва ўсім сьвеце, але яго больш за ўсё ведаюць за ягоную ролю ў войнах супраць Францыі на чале з сэрыяй кааліцыяў, гэтак званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаваньне над большай часткай кантынэнтальнай Эўропы й імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Францускай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаваньне імпэратарскай манархіі, то бок аднавіліся некаторыя аспэкты зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму посьпеху ў войнах, часьцяком супраць лікава пераўзыходнага ворага, ён, як правіла, лічыцца аднім з найвялікшых вайскаводаў усіх часоў і ягоныя кампаніі вывучаюцца ў вайсковых акадэміях у большай частцы сьвету[8].
Напалеон быў народжаны ў Аячча на Корсыцы, у сям’і дробнай шляхты генуэскага паходжаньня, і прайшоў падрыхтоўку ў якасьці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым ў першай Францускай рэспубліцы й правёў пасьпяховыя кампаніі супраць першай і другой кааліцыі супраць Францыі. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўсталяваў сябе першым консулам дзяржавы, празь пяць гадоў францускі сэнат абвесьціў яго імпэратарам. У першым дзесяцігодзьдзі XIX стагодзьдзя Француская імпэрыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў напалеонаўскіх войнаў з удзелам усіх буйных эўрапейскіх дзяржаваў[8].
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цягам крыху больш за дзесяцігодзьдзе францускія войскі пад кіраўніцтвам Напалеона здабылі кантроль над большай часткай кантынэнтальнай Эўропы шляхам заваёвы ці стварэньня хаўрусаў. Паваротным момантам Напалеонаўскіх войнаў стала катастрафічная Расейская кампанія 1812 году. Пасьля паразы Напалеона ў бітве пад Ляйпцыгам у кастрычніку 1813 году Шостая антыфранцуская кааліцыя ўступіла ў Францыю й прымусіла Напалеона адмовіцца ад пасаду ў красавіку 1814 году. Ён быў адпраўлены ў высылку на востраў Эльба, але праз год здолеў вярнуць сабе ўладу. Пацярпеўшы паразу ў бітве пад Ватэрлёо 18 чэрвеня 1815 году, Напалеон быў высланы на востраў Сьвятой Гэлены ў Атлянтычным акіяне, дзе правёў апошнія шэсьць гадоў свайго жыцьця пад брытанскім наглядам.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напалеон быў другім сынам карсыканскага шляхціча Карлё-Марыя Буанапартэ, ад ягонага шлюбу зь Летыцыяй Рамаліна. Напалеон нарадзіўся хутка пасьля таго як Корсыка перайшла ў валоданьне французаў[9]. Бацька Напалеона спачатку быў на баку Паолі, які адстойваў незалежнасьць айчыны, але пасьля ягонай паразы выявіў жаданьне прызнаць ляяльнасьць францускаму ўраду й нават стаўся фаварытам францускага намесьніка атрымаў добрую пасаду і вандраваў у якасьці дэпутата ад карсыканскай шляхты ў Вэрсаль (1778). Вынікам гэтага пераходу Карлё на бок Францыі было тое, што ягоны другі сын быў прыняты ў 1779 годзе за каралеўскі кошт у брыенскую вайсковую школу.
Маладосьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзякуючы супрацоўніцтву з французамі Карлё Буанапартэ атрымалася дамагчыся каралеўскіх стыпэндыяў для двух старэйшых сыноў, Жазэфа й Напалеона. У той час як Жазэф рыхтаваўся стаць сьвятаром, Напалеону была прызначана вайсковая кар’ера. У сьнежні 1778 году абодва хлопчыкі пакінулі востраў і былі залічаныя ў каледж у Атоне, галоўным чынам з мэтай навучаньня францускай мове, хоць Напалеон ўсё сваё жыцьцё гаварыў з моцным акцэнтам[10]. На наступны год Напалеон паступіў у кадэцкую школу ў Брыен-лё-Шато. Сяброў у каледжы ў Напалеона не было, бо ён паходзіў зь не занадта багатай сям’і, ды й да таго ж быў карсыканцам, прычым зь ярка выяўленым патрыятызмам да роднага востраву й непрыязнасьцю да французаў як прыгнятальнікаў Корсыкі. Менавіта ў Брыене імя Напалеона Буанапартэ стала прамаўляцца на францускі манер — «Напалеон Банапарт».
Асаблівых посьпехаў Напалеон дамогся ў матэматыцы; гуманітарныя навукі, наадварот, даваліся яму зь цяжкасьцю. Напрыклад, у лаціне ён быў настолькі слабы, што настаўнікі нават не дапускалі яго да экзамэнаў. Акрамя таго, ён рабіў даволі шмат памылак пры напісаньні, затое стыль ягоны стаў нашмат лепшы дзякуючы ягонай любові да чытаньня. Больш за ўсё Напалеона цікавілі такія пэрсанажы, як то Аляксандар Македонскі й Гай Юліюс Цэзар. Ужо з таго раньняга часу Напалеон надзвычай шмат працаваў і чытаў кнігі ў розных галінах ведаў, як то пра падарожжа, геаграфію, гісторыю, стратэгію, тактыку, артылерыйскую справу, філязофію.
Дзякуючы перамозе ў конкурсе «Кара́лі каралевы» ён быў прыняты ў Каралеўскую кадэцкую школу (па-француску: École royale militaire) ў Парыжы. Там ён вывучаў наступныя прадметы: гідрастатыка, дыфэрэнцыяльны пералік, вылічэньне інтэгралаў, а таксама дзяржаўнае права. Па-ранейшаму ён шакаваў настаўнікаў сваім захапленьнем Корсыкай і непрыязнасьцю да Францыі. Ён нямала біўся ў той час, быў вельмі самотны, сяброў у Напалеона бракавала. Вучыўся ён у гэты пэрыяд выдатна, вельмі шмат чытаў, складаючы шырокія канспэкты. Аднак, нямецкую мову ён так і ня здолеў засвоіць. Пазьней ён выказваў вельмі нэгатыўнае стаўленьне да гэтай мовы й дзівіўся, як наагул можна вывучыць хоць адно слова па-нямецку. Падобная непрыязнасьць да нямецкай мовы шмат у чым спрыяла ягоным прахалодным адносінам да Сьвятой Рымскай імпэрыі, Прусіі й Расейскай манархіі, абсалютную ці значную ролю ў якіх гулялі немцы.
14 лютага 1785 году памёр ягоны бацька, і Напалеон узяў на сябе ролю кіраўніка сям’і, хоць паводле правілаў кіраўніком сям’і павінен быў стаць старэйшы сын, які быў не такім уладным, як ягоны бліскучы брат. У тым жа годзе ён датэрмінова скончыў адукацыю й пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў Валянсе ў чыне лейтэнанта. У чэрвені 1788 году быў пераведзены ў Асон. Каб дапамагчы маці, ён узяў да сябе свайго 11-гадовага брата Люі на выхаваньне. Жыў надзвычай бедна, харчаваўся двойчы ў дзень малаком і хлебам. Аднак, Напалеон імкнуўся не паказваць свайго гаротнага матэрыяльнага становішча.
Вайсковая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайсковая служба ў Напалеона пачалася 1 верасьня 1785 году ў годнасьці падпаручніка артылерыі. Маладому афіцэру вельмі бракавала грошаў і таму ён ня мог весьці сьвецкае жыцьцё, а наўзамен ён аддаваўся чытаньню гістарычных і палітычных кнігаў. Ён паглынаў сотні тамоў навуковай літаратуры. Сам ён у гэты час напісаў гісторыю Корсыкі, якую давёў да Паолі. Увосень 1788 году ён зрабіў нарыс развагаў аб каралеўскай уладзе, на які паўплывалі ідэі Асьветніцтва. У гэты час яго цягнула на радзіму, і ён наведаў яе першы раз у 1788 годзе, а потым за часам рэвалюцыі ў Францыі, дзе малады вайсковец уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. У 1789 годзе Напалеон прыняў удзел у барацьбе партыяў, першым падпісаўся пад пратэстам, супраць дзеяньняў карсыканскіх уладаў. 20 чэрвеня 1792 году ён выпадкова быў у Парыжы й бачыў як народ уварваўся ў Тульеры й паведаміў сябру, што калі б ён меў гармату, то ён паклаў на месцы чатыры сотні гэтай «канальлі», а рэшты б зьбеглі. 10 жніўня ён бачыў покрыш манархіі; новы ўрад надаў яму годнасьць капітана й ён зноў зьехаў у Аячча, дзе правёў каля дзевяці месяцаў, але выступіў на гэты раз ўжо супраць Паолі. Народны сход у Аячча абвесьціў род Банапартаў здраднікамі ў 1793 годзе і ягоная радзіна — маці й дзеці вымушаныя былі зьбегчы з востраву; іхны дом быў спалены й разрабаваны. З гэтага моманту ягоны лёс застаўся зьвязаны толькі з Францыяй. Па прыбыцьцю ў Францыю, Напалеон прыняў удзел у здушэньні праванскага паўстаньня з цэнтрам у Авіньёне супраць Канвэнту й ягонае імя стала вядомым ураду.
Тулён і чын брыгаднага генэрала
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы жніўня 1793 году паўстаў Тулён, які перайшоў на бок Ангельшчыны. Кіраўнік францускай артылерыі быў паранены й камісары, сярод якіх быў і Агюстэн Рабэсп’ер, аддалі камандваньне Напалеону. Сваё заданьне ён выканаў выдатна, правёўшы аблогу Тулёна, які ў канчатковым ліку ў сьнежні быў узяты францускімі войскамі, за што пераможца быў узьведзены ў брыгадныя генэралы ўжо ў дваццацьцічатырохгадовым узросьце.
Па тэрмідарыянскім перавароце Банапарт праз свае сувязі з Агюстэнам Рабэсп’ерам спачатку быў арыштаваны, але пасьля вызваленьня з-за канфлікту з камандаваньнем ён выйшаў у адстаўку, а праз год, у жніўні 1795 году, атрымаў пасаду ў тапаграфічным аддзяленьні Камітэта грамадзкага выратаваньня. У крытычны для тэрмідарыянцаў момант ён быў прызначаны Полем Барасам ягоным памочнікам і вызначыўся пры разгоне раялісцкага бунту ў Парыжы ў 1795 годзе, за што быў пераведзены ў чын дывізіёнага генэрала й прызначаны камандуючым войскамі тылу. Менш чым праз год, 9 сакавіка 1796 году, Банапарт ажаніўся з удавой пакаранага пры якабінскім тэроры генэрала, графа Баарнэ, Жазэфіне, былой палюбоўніцы аднаго з тагачасных кіраўнікоў Францыі — Бараса. Вясельным падарункам Бараса маладому генэралу, як некаторыя лічаць, была пасада камандуючага Італьянскай арміяй (прызначэньне адбылося 23 лютага 1796 году), але прапанаваў Банапарта на гэтую пасаду Лязар Карно. Ужо зьяўляючыся камандуючым Італьянскай арміяй, Напалеон нанёс поўную паразу войскам Сардынскага каралеўства й Аўстрыі, што праславіла яго як аднаго з найлепшых вайскаводаў рэспублікі[11].
Вайна ў Эгіпце й Італіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля двух месяцаў плянаваньня, Банапарт зрабіў выснову, што вайскова-марскія сілы Францыі яшчэ ня мелі дастатковай моцы, каб супрацьстаяць вайсковым сілам Ангельшчыны ў Ля-Маншы й прапанаваў зьдзейсьніць ваенную экспэдыцыю, каб захапіць Эгіпет і тым самым падарваць доступ Вялікабрытаніі ў Індыю, дзе яна мела асаблівыя гандлёвыя інтарэсы[12]. Банапарт жадаў зьяўленьня францускай прысутнасьці на Блізкім Усходзе, каб мець больш цесныя сувязі з мусульманскімі ворагамі ангельцаў у Індыі, Тыпу Султанам[13].
Напалеон запэўніў Дырэкторыю, што «як толькі ён захопіць Эгіпет, ён будзе наладжваць адносіны з індыйскім князем, зь якім разам будзе нападаць на ангельцаў у іхных заморскіх уладаньнях»[14]. У адпаведнасьці зь лютаўскім дакладам Тайлерана, які быў зроблены ў 1798 годзе: «Маючы базу ў Эгіпце, мы вышлем сілы ў 15 тысячаў чалавек з Суэца ў Індыю, і поруч зь сіламі Тыпу Саіба разам выганім ангельцаў». Дырэкторыя пагадзіліся з прапановамі напалеонаўскага блёку.
У траўні 1798 году Банапарт быў абраны чальцом Францускай акадэміі навук. У ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ўвайшла група з 167 навукоўцаў, якая складалася з матэматыкаў, натуралістаў, хімікаў і геадэзістаў. Навукоўцы зрабілі шэраг важных адкрыцьцяў, як то знаходжаньне разэцкага каменя. Іхная праца была апублікаваная ў выданьні Description de l'Égypte ў 1809 годзе.
Дарогаю ў Эгіпет Банапарт дасягнуў Мальты 9 чэрвеня 1798 году, якая кіравалася рыцарамі ордэна гасьпітальераў. Дзьвесьце рыцараў францускага паходжаньня не падтрымалі Вялікага магістра Фэрдынанда фон Гомпэшпа цу Бальгайма, і далі зразумець, што яны ня будуць ваяваць супраць сваіх суайчыньнікаў. Гомпэшп здаўся пасьля сымбалічнага супраціву, і Банапарт захапіў важную вайскова-марскую базу са стратай усяго толькі трох чалавек[15].
Генэрал Банапарт і ягоная экспэдыцыя здолела высьлізгнуць ад перасьледу каралеўскага флёту й 1 ліпеня высадзілася ў Александрыі, дзе ўступіла ў бой з мамлюкамі, кіруючай вайсковай кастай Эгіпту, у бітве пры Шубра Хіт. 21 ліпеня французы зноўку ўступілі ў бойку ў бітву ля пірамідаў, за каля 24 км ад пірамідаў. Войскі генэрала Банапарта, якія налічвалі прыкладана 25 тысячаў жаўнераў, былі амаль роўнымі паводле колькасьці, але французы атрымалі рашучую перамогу, страціўшы толькі 29 чалавек[16], у той час калі каля 2 тысячаў эгіпцянаў былі забітыя. Перамога падняла дух францускага войска[17].
1 жніўня брытанскі флёт пад камандаваньнем Гарацыё Нэльсана захапіў або зьнішчыў усе акрамя двух францускіх суднаў у бітве пры Ніле, і мэта Банапарта на ўмацаваньне пазыцыяў Францыі ў Міжземным моры была сарваная. Ягонай арміі ўдалося атрымаць часовую ўладу ў Эгіпце, не зважаючы на тое, што Банапарт сутыкнуўся з колькімі паўстаньнямі. У пачатку 1799 году ён зьдзейсьніў выправу арміі на Дамаск, то бок у рэгіёны Сырыя й Галілея. Банапарт разам з 13 тысячамі жаўнераў захапіў такія прыбярэжныя гарады, як то Эль-Арыш, Газа, Яфа й Хайфа. Напад на Яфу быў асабліва жорсткім. Банапарт, даведаўшыся, што многія з абаронцаў былі ваеннапалоннымі, нібыта на ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, загадаў закалоць штыкамі ці скінуць у воду абарончы гарнізон і 1400 зьняволеных, каб захаваць кулі. Мужчыны, жанчыны й дзеці, рабаваліся й забіваліся ў горадзе на працягу трох дзён[18].
Францускае войска, саслабленае хваробамі, у асноўным бубонай чумой, і зьбяднелае на прыпасы, было не ў стане абараніць крэпасьць Акры й Банапарт вярнуўся зь ім у Эгіпет ужо ў траўні. Каб паскорыць адступленьне, ён загадаў зачумленых жаўнераў атруціць, аднак ня ўсе зь іх былі атручаныя, а тыя хто застаўся былі катаваныя туркамі. Вярнуўшыся ў Эгіпет 25 ліпеня Банапарт перамог асманскае войска, якое дэсантавалася незадоўга да таго ў Абукіры.
Здабыцьцё ўлады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзячыся ў Эгіпце, Банапарт сачыў за эўрапейскімі справамі. Ён даведаўся, што Францыя пацярпела шэраг паразаў у вайне другой кааліцыі. 24 жніўня 1799 году ён скарыстаўся часовым адыходам брытанскіх вайсковых караблёў з францускіх прыбярэжных партоў і выправіўся ў Францыю, не зважаючы на тое, што не атрымліваў відавочных загадаў з Парыжа. Войска ў Эгіпце засталося пад кіраўніцтвам Жан-Батыста Клебэра[19].
Дырэкторыя адправіла яму загад вярнуцца, каб прадухіліць магчымыя ўварваньні на францускую зямлю, але праз дрэнныя шляхі сувязі Банапарт паведамленьне не атрымаў[20]. Да таго часу, як ён дабраўся да Парыжу ў кастрычніку, сытуацыя ў Францыі палепшылася за кошт шэрагу перамогаў. Аднак рэспубліка была банкрутам, а неэфэктыўная Дырэкторыя была непапулярнай сярод насельніцтва краіны[21]. У Дырэкторыі абмяркоўвалася дэзэртэрства Банапарта, але яна была занадта слабой, каб пакараць яго[20]. У той жа час, не зважаючы на няўдачы ў Эгіпце, Напалеон вярнуўся ў Францыі сапраўдным героем. Ён дамовіўся з чальцом Дырэкторыі Эманюэль-Жазэфам Сьесам, ягоным братам Люсьенам, сьпікерам Рады пяцісот Ражэ Дзюко, яшчэ адным прадстаўніком Дырэкторыі Жазэфам Фушэ і Талейранам, і разам яны зрынулі Дырэкторыю дзяржаўным пераваротам, які адбыўся 9 лістапада 1799 году. Дзейнасьць Рады пяцісот была скасаваная, а Напалеон стаў першым консулам на дзесяць гадоў, яшчэ два консулы прызначаліся ім, але мелі толькі кансультатыўныя функцыі. Улада Банапарта была пацьверджаная новай Канстытуцыяй VIII году, першапачаткова распрацаванай Сьесам, каб даць Напалеону другарадную ролю, але Напалеон перапісаў яе. У выніку канстытуцыя ў напалеонаўскай рэдакцыі была прынятая непасрэдна народным галасаваньнем, якое аднак было сфальсыфікавана. Паводле афіцыйных зьвестак 99,94 адсоткаў выбарнікаў аддалі свае галасы «за». У выніку Францыя захавала рэспубліку як форму кіраваньня, але на самой справе ўсталявала дыктатуру[22]. У першыя некалькі месяцаў консульства, вайна ў Эўропе ўсё яшчэ працягвалася, таму нутраная нестабільнасьць па-ранейшаму мучыла краіну, а ўлада Напалеона заставалася вельмі слабой[23].
Увесну 1800 году Напалеон са сваім войскам перайшоў швайцарскія Альпы, увайшоўшы ў Італію, імкнучыся зьнянацку атакаваць аўстрыйскае войска, якое зноўку заняло поўнач Апэнінскага паўвострава, калі Напалеон яшчэ знаходзіўся ў Эгіпце. Францускае войска амаль не атрывала супраціву зьявіўшыся на раўнінах Паўночнай Італіі[24]. Пакуль адна француская армія набліжалася з поўначы, аўстрыйцы былі занятыя іншай францускай арміяй, якая знаходзілася ў Генуі і была абложаная значнымі сіламі. Жорсткі супраціў гэтае францускай арміі, ачоленай Андрэ Масэнам, даў паўночным сілам некаторы час, каб ажыцьцяўляць свае манэўры[25]. 14 чэрвеня два войскі сышліся ў бітве пры Марэнга. Аўстрыйскі генэрал Міхаэль фон Мэляс меў колькасную перавагу, маючы каля 30 тысячаў жаўнераў у сваім войску, у той час як Напалеон камандаваў 24 тысячамі францускіх вайскоўцаў[26]. Бітва пачалася спрыяльна для аўстрыйцаў, бо іхняя першапачатковая атака зьбянтэжыла французаў і вымусіла адступіць іх назад. Мэляс заявіў, што атрымаў перамогу ў бітве й выправіўся ў сваю стаўку а 15 гадзіне, пакінуўшы камандаваньне на сваіх падначаленых[27]. Аднак, францускія шэрагі не зламаліся падчас тактычнага адступленьня, а Напалеон час ад часу праязжаў сярод шэрагаў, заклікаючы іх стаяць і змагацца[28]. Пазьней, пасьля абеду на дапамогу Напалеону прыбыла дывізія, ачоленая Люі Дэзэ, і зьмяніла хаду бітвы. Сэрыя артылерыйскіх абстрэлаў прывяла да зьнішчэньня аўстрыйскіх шэрагаў, і аўстрыйцы ўцяклі праз раку Барміду назад у Алесандрыю, страціўшы каля 14 тысячаў жаўнераў[28].
Хоць крытыкі абвінавацілі Напалеона ў некалькіх тактычных памылках, якія папярэднічалі бітве, яны таксама пахвалілі яго за дзёрзкасьць і рызыкоўную стратэгію кампаніі, вырашыўшы ўварвацца на італьянскі паўвостраў з поўначы, калі пераважная большасьць францускіх уварваньняў заўжды ішла з захаду праз узьбярэжжа[29]. У выніку толькі за месяц Банапарт здолеў захапіць поўнач Італіі, выгнаўшы адтуль аўстрыйцаў. Да таго ж, трыюмф Напалеона пад Марэнга забясьпечыў яму палітычны аўтарытэт і падвысіў ягоную папулярнасьць на радзіме, але гэта не прывяло да неадкладнага міру. Брат Банапарта, Жазэф, вёў складаныя перамовы ў Люнэвіле і паведамляў, што Аўстрыя, акрылая брытанскай падтрымкай, не прызнала новую тэрыторыю, якую набыла Францыя. За часам як перамовы станавіліся ўсё больш напружанымі, Банапарт загадаў свайму генэралу Жан-Віктору Маро яшчэ раз нанесьці ўдар па Аўстрыі. Францускае войска, ачоленае Маро, прайшлі праз Баварыю і атрымалі вырашальную перамогу ў бітве пры Гогэнліндэне ў сьнежні 1800 году. У выніку аўстрыйцы капітулявалі і падпісалі Люнэвільскі дагавор у лютым 1801 году. Дагавор зацьвердзіў і пашырыў ранейшыя францускія заваёвы ў Кампа-Форміё.
Часовы мір у Эўропе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля дзесяцігодзьдзя бясконцай войны Францыя і Вялікабрытанія падпісалі Ам’енскі дагавор у сакавіку 1802 году, які паклаў канец Рэвалюцыйным войнам. Паводле дамовы брытанцы выводзілі свае войскі зь нядаўна заваяваных каляніяльных тэрыторыяў, а таксама запэўніваліся, што Напалеон скароціць экспансійныя мэты Францускай рэспублікі[25]. Зь мірам у Эўропе і аднаўленьнем эканомікі папулярнасьць Напалеона ўзьляцела да самых высокіх паказчыкаў як унутры краіны, гэтак і за мяжой[30]. Падчас новага плебісцыту ўвесну 1802 году француская грамадзкасьць пераважнай большасьцю ўзгадніла новую рэдакцыю канстытуцыі, паводле якой консульства рабілася сталым органам, што ў сутнасьці дало магчымасьць Напалеону стаць пажыцьцёвым дыктатарам[30].
У той час як на першы рэфэрэндум, які прайшоў два гады таму, прыйшло каля 1,5 мільёна чалавек на выбарчыя ўчасткі, у новым рэфэрэндуме ўдзельнічалі 3,6 мільёнаў выбарнікаў, то бок 72 адсоткі ад усіх выбарнікаў[31]. У 1802 годзе яшчэ не было таемнага галасаваньня, таму мала хто хацеў адкрыта кінуць выклік рэжыму. Канстытуцыя атрымала зацьвярджэньне, дзякуючы таму, што «за» было аддадзена 99% галасоў[31]. Пасьля 1802 году дыктатара звычайна называлі Напалеонам, а не Банапартам[32].
Кароткі мір у Эўропе дазволіў Напалеону засяродзіцца на справах у францускіх калёніях за мяжой. Сан-Дамінга здолела дасягнуць высокага ўзроўню палітычнай аўтаноміі за часам рэвалюцыйных войнаў, і Тусэн Ль’Ювэрцюр стаў фактычным дыктатарам калёніі да 1801 году. Напалеон убачыў шанец аднавіць кантроль над калёніяй, падпісаўшы Ам’енскі дагавор. У XVIII стагодзьдзі Сан-Дамінга была самай прыбытковай калёніяй Францыі, дзе выраблялася больш цукру, чым ва ўсіх брытанскіх калёніях Ўэст-Індыі разам узятых. Аднак за часам рэвалюцыі Нацыянальны канвэнт прагаласаваў за адмену рабства ў лютым 1794 году[33]. Усьведамляючы выдаткі, неабходныя дзеля фінансаваньня ягоных войнаў у Эўропе, Напалеон прыняў рашэньне аднавіць рабства ва ўсіх францускіх карыбскіх калёніях. Указ 1794 году закрануў толькі калёніі Сан-Дамінга, Гвадэлюпу і Гвіяну, але ня меў сілы на Маўрыцыі, Рэюньёне і Мартыніцы, апошняя зь якіх была захоплена брытанцамі і таму не падпарадкоўвалася францускаму заканадаўству[34]. На Гвадэлюпе рабства было адмененае яшчэ Вікторам Югам дзякуючы закону 1794 году. Аднак, калі рабства было адноўленае ў 1802 годзе, пад кіраўніцтвам Люі Дэльгрэ пачаўся мяцеж рабоў[35]. Новы ўказ, у выніку, аднавіў рабства на большай частцы францускай каляніяльнай імпэрыі (за выключэньнем Сан-Дамінга) яшчэ на паўстагодзьдзя, у той час як францускі трансатлянтычны гандаль рабамі працягваўся яшчэ дваццаць гадоў пасьля гэтага[36][37][38][39].
Напалеон накіраваў экспэдыцыю пад кіраўніцтвам свайго швагра генэрала Шарля Леклера, каб аднавіць кантроль над Сан-Дамінга. Не зважаючы на тое, што французы здолелі захапіць Ль’Ювэрцюра, экспэдыцыя пацярпела няўдачу, бо высокі ўзровень захворваньняў скалечыў францускае войска, і Жан-Жак Дэсалін атрымаў шэраг перамог, спачатку супраць Леклера, а калі той памёр ад жоўтай ліхаманкі, супраць Данат’ен-Мары-Жазэфа дэ Рашамбо, якога Напалеон адправіў на дапамогу Леклеру зь яшчэ 20 тысячамі жаўнераў. У траўні 1803 году Напалеон прызнаў паразу, і апошнія 8 тысячаў францускіх вайскоўцаў пакінулі востраў, а рабы абвесьцілі незалежную рэспубліку, якую назвалі Гаіці ў 1804 годзе. Такім чынам, Дэсалін стаў, магчыма, самым пасьпяховым вайсковым камандзірам у барацьбе з напалеонаўскай Францыяй[40][41]. Убачыўшы правал намаганьняў на Гаіці, Напалеон у 1803 годзе вырашыў прадаць тэрыторыю Люізіяны, імгненна павялічыўшы ўдвая памер ЗША. Цана продажу ў Люізіяне была меншай за тры цэнты за акр, а ў агульнай складанасьці французы атрымалі 15 млн даляраў[42].
Мір з Брытаніяй апынуўся няпростым і супярэчлівым[43]. Брытанцы не пакінулі Мальту, як было абяцана, але яны пратэставалі супраць анэксіі Банапартам П’емонта і падпісаньня Акта аб пасярэдніцтве, які стварыў новую Швайцарскую Канфэдэрацыю. Аніводная з гэтых тэрыторыяў не была згадана ў Ам’енскай дамове, але такія акалічнасьці значна ўзмацнілі напружанасьць паміж бакамі[44]. Спрэчка завяршылася абвяшчэньнем Вялікабрытаніяй вайны ў траўні 1803 году. У адказ Напалеон пачаў зьбіраць адмысловае войска ў Булёні з мэтай уварваньня на востраў.
Француская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часам консульства Напалеон сутыкнуўся зь некалькімі раялісцкімі і якабінскімі спробамі ягонага забойствамі, уключаючы кінжалавую змову ў кастрычніку 1800 году і замах на вуліцы Сэн-Нікез праз два месяцы[45]. У студзені 1804 году паліцыя раскрыла плян замаху на Напалеона, у якім удзельнічаў Маро і які нібыта спансаваўся сям’ёй Бурбонаў, былых кіраўнікоў Францыі. Паводле парады Талейрана Напалеон загадаў выкрасьці герцага Люі Антуана Бурбона, парушыўшы сувэрэнітэт Бадэна. Герцаг быў пакараны сьмерцю паводле выраку сакрэтнага вайсковага суду, хаця ён і не ўдзельнічаў у змове[46]. Забойства Бурбона абурыла каралеўскія двары ўсёй Эўропы, стаўшы адным з важных палітычных фактараў, якія прывялі да пачатку напалеонаўскіх войнаў.
Каб пашырыць сваю ўладу, Напалеон скарыстаў гэтыя замахі, каб апраўдаць стварэньне імпэрскай сыстэмы на старажытнарымскі ўзор. Ён лічыў, што аднаўленьне ўлады Бурбонаў будзе ўскладненае, калі пераемнасьць сям’і Банапарта будзе замацаваная ў канстытуцыі[47]. Аб’явіўшы чарговы рэфэрэндум, Напалеон быў абраны імпэратарам Францыі, атрымаўшы ўхваленьне 99% галасоў выбарнікаў[31]. Як і папярэдні рэфэрэндум двума гадамі раней, гэты новы плебісцыт таксама быў вельмі масавым, то бок на ўчасткі прыйшлі амаль 3,6 мільёнаў выбарнікаў[31].
Каранацыя Напалеона, якую правёў папа Піюс VII, адбылася ў катэдры Парыскай Божай Маці 2 сьнежня 1804 году. На цырымонію былі прынесены дзьве асобныя кароны — залаты ляўровы вянок, які быў адсылкай да часоў Рымскай імпэрыі, і копія кароны Карла Вялікага[48]. Напалеон прыбыў на цырымонію ў ляўровым вянку і трымаў яго на галаве на працягу ўсяго працэсу[48]. Дзеля афіцыйнай каранацыі ён узьняў над уласнай галавой карону Карла Вялікага як сымбалічны жэст, але ніколі не ўскладаў яе на галаву, бо ўжо меў залаты вянок[48]. Замест гэтага ён усклаў карону на галаву Жазэфіны, што адзначана на карціне мастака Жака-Люі Давіда[48]. Напалеон таксама быў каранаваны каралём Італіі жалезнай каронай Лямбардыі ў Мілянскай катэдры 26 траўня 1805 году. А за амаль тыдзень да гэтага прызначыў васемнаццаць маршалаў імпэрыі зь ліку сваіх галоўных генэралаў, каб забясьпечыць вернасьць арміі[49].
Вайна трэцяй кааліцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікабрытанія парушыла Ам’енскі мір, аб’явіўшы Францыі вайну ў траўні 1803 году[43]. У сьнежні 1804 году ангельска-швэдзкае пагадненьне стала першым крокам да стварэньня Трэцяй кааліцыі. Да красавіка 1805 году Вялікабрытанія таксама склала хаўрус з Расейскай імпэрыяй[50]. Аўстрыйская імпэрыя, якая двойчы за апошнія гады трывала ад Францыі паразу і жадала помсты, празь некалькі месяцаў далучылася да кааліцыі[51].
Да ўтварэньня Трэцяй кааліцыі Напалеон сабраў сілы з мэтай уварваньня ў Вялікабрытанію ў Булёні на поўначы Францыі. Ён меў намер выкарыстаць войска дзеля ўдару па Ангельшчыне, аднак яны ніколі не спрабавалі высадзіцца на Брытанскіх астравах. Але войскі Напалеона прайшлі дбайную і неацэнную падрыхтоўку да будучых ваенных апэрацыяў[52][53]. Людзі ў падрыхтоўчым лягеры Булёні склалі аснову таго, што Напалеон пазьней назваў сваёй Вялікай арміяй. На пачатку ў гэтым францускім войску служыла каля 200 тысячаў чалавек, арганізаваных у сем корпусаў, якія ўяўлялі сабой вялікія палявыя падразьдзяленьні, якія мелі на ўзраеньні 36—40 гарматаў у кожным і былі здольныя да самастойных дзеяньняў, пакуль іншыя корпусы ідуць на дапамогу[54].
Адзін корпус, слушна разьмешчаны ў моцнай абарончай пазыцыі, мог змагацца як мінімум дзень без падтрымкі, даючы Вялікай арміі незьлічоныя стратэгічныя і тактычныя варыянты ў кожнай кампаніі. На вяршыні гэтых сілаў Напалеон стварыў 22-тысячны кавалерыйскую рэзэрву, арганізаваныю ў дзьве кірысарскія дывізіі, чатыры конныя драгунскія дывізіі, адну дывізію зь пешых драгунаў, а таксама лёгкую кавалерыю. Да 1805 году напалеонаўскае войска павялічылася да 350 тысячаў чалавек[55], якія былі добра экіпаваныя, выдатна падрыхтаваныя і кіраваліся кампэтэнтнымі афіцэрамі[56].
Напалеон ведаў, што францускі флёт ня здолее перамагчы брытанскі каралеўскі флёт у лабавым баі, таму ён плянаваў зьменшыць сілы ворагаў ля Ля-Маншу шляхам дывэрсійнае тактыкі[57]. Асноўная стратэгічная ідэя палягала ў тым, каб вайскова-марскія сілы Францыі здолелі не дапусьціць брытанскай блякады Тулёна і Брэста праз пагрозу нападу французаў на Ўэст-Індыю. Францускае камандаваньне спадзявалася, што перад гэтай атакай брытанцы аслабяць абарону заходніх падыходаў, адправіўшы караблі ў Карыбскі басэйн, дазволіўшы аб’яднанаму француска-гішпанскаму флёту трымаць пад кантролем Ля-Манш дастаткова доўга, каб францускія войскі былі здольныя пераправіцца праз канал і ўварвацца ў Вялікабрытанію[57]. Аднак плян праваліўся пасьля перамогі Вялікабрытаніі ў бітве пры мысе Фіністэрэ ў ліпені 1805 году. Францускі адмірал П’ер-Шарль Вільнёў адступіў у Кадыс, не злучыўшыся з астатнімі францускімі вайскова-марскімі сіламі ў Брэсьце дзеля блякады Ля-Маншу[58].
Да жніўня 1805 году Напалеон зразумеў, што стратэгічная сытуацыя прынцыпова зьмянілася. Сутыкнуўшыся з патэнцыяльным уварваньнем кантынэнтальных ворагаў, ён вырашыў нанесьці ўдар першым і скіраваў свой позірк зь Ля-Манша на Райн. Ягонай асноўнай мэтай было зьнішчэньне ізаляваных аўстрыйскіх частак у Паўднёвай Нямеччыне да таго, як туды на дапамогу зьявіцца расейскае войска. 25 верасьня 200 тысячаў францускіх вайскоўцаў пачалі перапраўляцца праз Райн, расьцягнуўшыся на 260 км[59]. Нечаканым ударам пад Ульмам французы вымусілі аўстрыйскае войска колькасьцю ў 60 тысячаў жаўнераў капітуляваць. Ульмскі манэўр Напалеона цалкам зьдзівіў аўстрыйскага генэрала Карла Мака фон Ляйбэрыха, які са спазьненьнем зразумеў, што ягонае войска ёсьць атачанае французамі і адрэзанае ад асноўных сілаў. Ульмская кампанія звычайна разглядаецца як стратэгічны шэдэўр Напалеона і аказаў вялікі ўплыў на распрацоўку пляну Шліфэна ў канцы XIX стагодзьдзя[60]. Для французаў гэтая ўражлівая перамога на сухазем’і пагоршылася поўнай паразай флёту ў бітве пры Трафальгары 21 кастрычніка, дзе адмірал Гарацыё Нэльсан ушчэнт разьбіў аб’янаны француска-гішпанскі флёт. Пасьля гэтага ажно да сканчэньня напалеонаўскіх войнаў Вялікабрытанія мела абсалютнае панаваньне ў моры.
Пасьля Ульмскай кампаніі францускія сілы здолелі захапіць Вену ў лістападзе. Падзеньне Вены прынесла французам велізарную карысьць, то бок яны захапілі 100 тысячаў мушкетаў, 500 гармат і масты праз Дунай[61]. У гэты крытычны момант і цар Аляксандар I, і імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Франц II вырашылі ўступіць у бой з Напалеонам, не зважаючы на перасьцярогі некаторых падначаленых. Напалеон адправіў сваю армію на поўнач у пагоню за хаўрусьнікамі, але потым загадаў сваім войскам адступіць, каб выманіць супернікаў на бой[62]. Адчайна імкнучыся прыцягнуць хаўрусьнікаў у бой, Напалеон у дні, якія папярэднічалі сутычкам, сваімі манэўрамі ўказваў на тое, што францускае войска знаходзіцца ў жаласным стане, нават адмовіўшыся ад дамінуючых вышыняў каля вёскі Аўстэрліц. У бітве пры Аўстэрліцы, што месьціцца ў Маравіі, 2 сьнежня ён разгарнуў францускія шэрагі пад вышынямі і наўмысна саслабіў правы флянг, спрабуючы заманіць туды хаўрусьнікаў. Маршал Люі-Нікаля Даву, які выступіў са сваімі войскамі зь Вены, своечасова закрыў разрыў, пакінуты Напалеонам[62]. Хаўрусьнікі, як і меркавалася, патрапілі ў тактычную пастку, падрыхтованую Напалеонам, і трывалі цяжкую паразу, у беспарадку адступіўшы.
Катастрофа кааліцыі ў Аўстэрліцы значна пахіснула веру імпэратара Франца ў вайсковыя здольнасьці кааліцыі пад кіраўніцтвам Вялікабрытаніі. Францыя і Аўстрыя неадкладна аб’явілі пра перамір’е, склаўшы Прэсбурскі мір 26 сьнежня[63]. Дамова вывела Аўстрыю з вайны і кааліцыі, адначасова ўзмацьняючы ранейшыя дагаворы Кампа-Форміё і Лунэвілю паміж дзьвюма дзяржавамі. Дагавор зацьвердзіў страту Аўстрыяй зямель на карысьць Францыі ў Італіі і Баварыі, а землі ў Нямеччыне былі перададзеныя нямецкім хаўрусьнікам Напалеона. Ён таксама наклаў на пераможаных Габсбургаў абавязацельствы аб сплаце кампэнсацыі ў памеры 40 мільёнаў франкаў і дазволіў расейскім войскам вярнуцца праз варожыя тэрыторыі на радзіму.
Вайна чацьвертай кааліцыі і Тыльзыт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па бітве ля Аўстэрліцу Напалеон стварыў Райнскую канфэдэрацыю ў 1806 годзе. Гэты зьвяз нямецкіх дзяржаваў павінен быў служыць буфэрнай зонай паміж Францыяй і Цэнтральнай Эўропай. Стварэньне канфэдэрацыі азначала канец Сьвятой Рымскай імпэрыі, што значна ўстрывожыла прусаў. Нахабная рэарганізацыя нямецкай дзяржаўнасьці французамі пагражала прускаму ўплыву ў рэгіёне, калі наўпрост яго не скасоўвала. Ваенная ліхаманка ў Бэрліне няўхільна ўзрастала цягам усяго лета 1806 году. Паводле патрабаваньняў сваіх дарадцаў, асабліва жонкі каралевы Люізы, Фрыдрых Вільгэльм III вырашыў кінуць выклік францускаму панаваньню ў Цэнтральнай Эўропе, абвесьціўшы Напалеону вайну[64].
Першапачатковыя ваенныя манэўры ўсчыніліся ў верасьні 1806 году. У лісьце да маршала Жана-дэ-Д’ё Сульты з падрабязным апісаньнем пляну сваёй выправы Напалеон апісаў асноўныя рысы напалеонаўскай вайны і зазвычаіў фразу «квадратовы батальён» (франц. le bataillon-carré)[65]. У адпаведнасьці з такой сыстэмай розныя корпусы Вялікай арміі павінны перасоўвацца поруч адзін з адным на блізкай адлегласьці[65]. Калі які-небудзь корпус ёсьць атакаваным, астатнія маглі б хутка пачаць дзейнічаць і прыбыць на дапамогу[66].
Напалеон уварваўся ў Прусію з 180 тысячамі вайскоўцаў, хутка дайшоўшы да ракі Заале. Як і ў папярэдніх кампаніях, ягонай асноўнай мэтай было зьнішчэньне аднаго праціўніка, перш чым да яго прыйдзе падмацаваньне, якое можа сапсаваць балянс вайны. Даведаўшыся пра месцазнаходжаньне прускага войска, французы разгарнуліся на захад і пераправіліся праз Заале. У бітвах пры Ене й Аўэрштэцы, якія адбыліся 14 кастрычніка, французы пераканаўча разграмілі прусаў і пашкодзілі іхныя шэрагі. Пасьля таго, як некалькі высокапастаўных камандзіраў загінулі альбо апынуліся недзеяздольнымі, прускі кароль быў ня ў стане эфэктыўна камандаваць войскам, якое пачало хутка распадацца[66]. У выніку французы здолелі захапіць у палон 140 тысячаў жаўнераў, больш за 2 тысячы гармат і сотні вагонаў з баявымі прыпасамі на адзін месяц[66]. Не зважаючы на сакрушальную паразу, прусы адмаўляліся весьці перамовы з французамі, пакуль расейцы не атрымалі магчымасьці ўступіць у бой.
Пасьля свайго трыюмфу Напалеон усталяваў першыя элемэнты Кантынэнтальнай сыстэмы, падпісаўшы Бэрлінскі дэкрэт у лістападзе 1806 году. Кантынэнтальная сыстэма, якая забараняла эўрапейскім дзяржавам гандляваць зь Вялікабрытаніяй, аднак, шырока парушалася іншымі краінамі цягам усяго часу ейнага існаваньня[67][68]. У наступныя некалькі месяцаў Напалеон рушыў супраць наступу расейскіх войскаў праз Польшчу і быў уцягнуты ў крывавую бітву пры Эйляў у лютым 1807 году[69]. Па адпачынку і кансалідацыі абодвума бакамі ў чэрвені баявыя дзеяньні працягнуліся, але наступная бітва пры Гайльсбэргу ня вырашыла вынік вайны[70].
14 чэрвеня Напалеон атрымаў пераканаўчую перамогу над расейцамі ў бітве пры Фрыдляндзе, зьнішчыўшы большасьць расейскага войска ў вельмі кровапралітнай бойцы. Сумер паразы пераканаў расейцаў скласьці мір з французамі. 19 чэрвеня цар Аляксандар паслаў перамоўніка шукаць перамір’я з Напалеонам. Апошні запэўніў расейскага прадстаўніка, што рака Вісла ёсьць натуральнай мяжой паміж францускімі і расейскімі сфэрамі ўплыву ў Эўропе. На гэтае падставе абодва імпэратары пачалі мірныя перамовы ў горадзе Тыльзыт па сустрэчы на знакавым плыце на Нёмне.
Аляксандар сутыкнуўся зь ціскам з боку брата герцага Канстанціна, які падштурхоўваў імпэратара скласьці мір з Напалеонам. Улічваючы дасягнутую перамогу, францускі імпэратар прапанаваў расейцам адносна мяккія ўмовы, патрабуючы ад Расеі далучэньня да Кантынэнтальнай сыстэмы, вываду сілаў з Валахіі і Малдаўскага княства і перадачы Францыі Іянічных астравоў[71]. Прусіі, наадварот, Напалеон прадыктаваў вельмі жорсткія ўмовы, не зважаючы на няспынныя заклікі каралевы Люізы. Адхапіўшы палову прускіх тэрыторыяў, Напалеон стварыў новае каралеўства плошчай у 2,8 тысячы км², якое назваў Вэстфалія, і прызначыў свайго малодшага брата Жэрома манархам навастворанай дзяржавы. Прэтэнзіі Аляксандра на сяброўства з Напалеонам спрычынілі празьмерную недаацэнку апошнім сапраўдных намераў свайго расейскага калегі, які парушыць шматлікія палажэньні дагавору набліжэйшымі гадамі. Аднак, не зважаючы на гэтыя праблемы, Тыльзыцкі мір, нарэшце, даў Напалеону пярэдых ад вайны і дазволіў вярнуцца ў Францыю, якой ён ня бачыў больш за 300 дзён[72].
Пірэнэйская вайна і Эрфурт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыльзыцкі мір даў Напалеону час на ўладкаваньне справаў у імпэрыі. Адной зь ягоных асноўных задачаў стала падтрыманьне выкананьня Кантынэнтальнай сыстэмы, скіраванай супраць Вялікабрытаніі. Напалеон вырашыў засяродзіць сваю ўвагу на каралеўстве Партугаліі, якое пасьлядоўна парушала ягоныя гандлёвыя забароны. Пасьля паразы ў Апэльсінавай вайне 1801 году Партугалія фактычна гуляла на два бакі.
Незадаволены такім станам рэчаў Напалеон зьвёў каншахты з гішпанскім каралём Карлам IV і паводле дамовы атрымаў магчымасьць правесьці сваё войска праз Гішпанію, каб уварвацца ў Партугалію[73]. 17 кастрычніка 1807 году 24 тысячы францускіх жаўнераў, ачоленыя генэралам Жуно, перакрочылі празь Пірэнэі і ў супрацы з гішпанцамі накіраваліся ў бок Партугаліі, каб выканаць загад Напалеона[74]. Гэты напад стаў першым крокам у тым, што ў канчатковым выніку стане шасьцігадовай вайной на Пірэнэйскім паўвостраве, якая значна зьнясіліла французаў. Цягам зімы 1808 году француская агентура ўсё часьцей умешваліся ў гішпанскія дзяржаўныя справы, спрабуючы распаліць разлад паміж прадстаўнікамі гішпанскай каралеўскай сям’і. 16 лютага 1808 году францускія інтэрвэнцыі спрацавалі, калі Напалеон абвесьціў, што ўмешваецца ў гішпанскія справы, каб запасярэднічаць паміж суперніцкімі палітычнымі фракцыямі ўнутры краю[75].
Маршал Мюрат ачоліў 120-тысячнае войска, якое ўварвалася у Гішпанію. Французы дасягнулі Мадрыду 24 сакавіка[76], але выступы супраць акупантаў у месьце адбыліся толькі празь некалькі тыдняў. Напалеон прызначыў свайго брата Жазэфа Банапарта новым каралём на пасад Гішпаніі ўлетку 1808 году. Гэты крок моцна разьюшыў рэлігійнае і кансэрватыўнае гішпанскае грамадзтва. Супраціў францускай агрэсіі неўзабаве пышырыўся на ўсю краіну. Французы атрымалі шакавальныя паразы ў бітве пры Байлене і бітве пры Вімэйру, што запаліла надзею ворагам Напалеона і часткова змусіла імпэратара асабіста ўмяшацца ў справы[77]. Перш чым рушыць на Пірэнэйскі паўвостраў, Напалеон пастанавіў сабе разьвязаць шэраг зацяжных пытаньняў з расейцамі. На Эрфурцкім кангрэсе ў кастрычніку 1808 году Напалеон спадзяваўся перацягнуць Расею на свой бок на час вайны ў Гішпаніі, бо высьцерагаўся мажлівай вайны супраць Аўстрыі. Абодва бакі дасягнулі пагадненьня, паводле якога Францыя і Расея заклікалі Вялікабрытанію спыніць вайну супраць Францыі, а таксама вызнавалі расейскую заваёву Фінляндыі, якая стала аўтаномным герцагствам у складзе Расейскае імпэрыі[78]. Такім чынам, Напалеон пазначыў расейскую падтрымку на выпадак аўстрыйскіх варожых дзеяў[79].
Затым Напалеон вярнуўся ў Францыю і пачаў рыхтавацца да вайны. У лістападзе 1808 году вялікая армія з самім імпэратарам на чале хутка перасягнула Эбра і нанесла шэраг руйнуючых разгромаў гішпанскім ваярам. Пасьля зьнішчэньня гішпанскіх сілаў у бітве пры Самасьеры шлях на Мадрыд быў ужо вольным. 4 сьнежня Напалеон увайшоў у сталіцу з 80-тысячным войскам[80]. З мэтай здабыцьця канчатковай перамогі Банапарт накіраваў свае сілы на брытанскія войскі ў Гішпаніі, якія ачольваў вайскавод Джон Мур. Брытанцы хутка адыйшлі былі да ўзьбярэжжа і зьбеглі зь Пірэнэяў пасьля бітвы пры Ля-Каруньні ў студзені 1809 году і сьмерці Мура[81]. Напалеон у выніку пакінуў Гішпанію, каб змагацца супраць аўстрыйцаў у Цэнтральнай Эўропе, але вайна на паўвостраве працягвалася яшчэ доўга па ягоным сыходзе. Пасьля кампаніі 1808 году ён больш ніколі не вяртаўся ў Гішпанію. Праз колькі месяцаў пасьля паразы ля Ля-Каруньні новае брытанскае войска выправілася на паўвостраў. Гэтым разам іх ачольваў Артур Ўэлсьлі, які потым стане герцагам Ўэлінгтанам. Вайна на Пірэнэях пераўтварылася ў складанае і асымэтрычнае стратэгічнае змаганьне, дзе ўсе бакі дужыліся адзін з адным. Адметным момантам канфлікту сталася жорсткая партызанская вайна, якая ахапіла большую частку сельскіх мясьцінаў. Страшэнны гвалт пры гэтым чынілі абодва бакі[82].
Вайна пятай кааліцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зрынаньне гішпанскіх Бурбонаў выклікала занепакоенасьць у Аўстрыі праз амбіцыі Напалеона, а ваенныя цяжкасьці Францыі на паўвостраве падштурхнулі Аўстрыю да вайны[83][84]. Ранкам 10 красавіка 1809 году аўстрыйская армія пераправілася праз раку Ін і ўварвалася ў Баварыю. Аўстрыйскі наступ, аднак, было неарганізаваным, таму яны не далі рады перад баварскім войскам да таго, як французы здолелі падцягнуць свае сілы[85]. Напалеон прыбыў з Парыжу 17 красавіка, каб уласна ачоліць францускую кампанію. У наступнай бітве пры Экмюлі ён быў лёгка паранены ў пятку, а аўстрыйцы тым часам былі вымушаныя адступіць за Дунай. 13 траўня французы занялі Вену, зь якой хутка бегла насельніцтва, аднак, адступаючы, аўстрыйцы зьнішчылі ўсе чатыры масты праз раку[86].
21 траўня французы паспрабавалі пераправіцца праз Дунай, але адразу ўвязнулі ў бітву пры Аспэрне. Абодва бакі нанесьлі адзін аднаму вялікія страты, і французы былі вымушаныя адступіць[87]. Бітва ў эўрапейскіх сталіцах была ўспрынята як параза Напалеона, што зашкодзіла ягонай аўры непераможнасьці[88][89].
Пасьля шасьці тыдняў падрыхтоўкі Напалеон зрабіў яшчэ адную спробу перакрочыць праз Дунай[90]. У бітве пры Ваграме, якая цягнулася з 5 па 6 ліпеня, аўстрыйцы пад ціскам былі вымушаныя адступіць, але як і ў папярэдні раз, як французы, гэтак аўстрыйцы зьведалі шалёныя страты ў дзясяткі тысяч забітымі, параненымі або палоннымі[91][92]. Французы дагналі адступаючых аўстрыйцаў у Цнайме 10 ліпеня, у выніку чаго праз два дні пераможаныя былі вымушаныя пагадзіцца на складаньне міру[93]. У жніўні брытанскія войскі высадзіліся ў Галяндыі, але страцілі 4 тысячы чалавек, перадусім праз хваробы, пасьля чаго вярнуліся на астравы ў сьнежні[94].
У 1809 году паміж бакамі быў укладзены Шэнбрунскі дагавор, які апынуўся жорсткім для Аўстрыі. Пераможаны бок страціў значную тэрыторыю, на якіх жыло больш за тры мільёны падданых[95]. Францыя атрымала Карынтыю, Крайну і адрыятычныя порты Трыест ды Фіюмэ (сёньня Рыека). Частка Рэчы Паспалітай, якая была анексаваная Аўстрыяй у выніку трэцяга падзелу ў 1795 годзе, вядомая ў той час як Заходняя Галіцыя, была перададзеная Варшаўскаму герцагству, а тэрыторыя былога Зальцбурскага арцыбіскупства адышла да Баварыі[96]. У дадатак, Аўстрыя мусіла сплаціць кампэнсацыю ў 200 мільёнаў франкаў, а ейная армія была скарочаная да 150 тысячаў чалавек[97].
Кансалідацыя імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У шлюбе з Жазэфінай у Напалеона ня было дзяцей, таму ён пастанавіў умацаваць сваю дынастыю і свае пазыцыі ў Эўропе праз стратэгічны шлюб з адным з галоўных каралеўскіх дамоў Эўропы. У лістападзе 1809 году ён абвесьціў аб сваім жаданьні разысьціся з Жазэфінай. У студзені 1810 году шлюб быў скасаваны[98]. Імпэратар ужо пачаў перамовы аб шлюбе зь сястрой расейскага цара Аляксандра Ганнай, але цар адмовіў, бо яна была яшчэ занадта маладая. Пасьля Напалеон зьвярнуўся да Аўстрыі, і хутка быў узгоднены шлюб з дачкой аўстрыйскага імпэратара — Марыяй-Люізай[99].
Напалеон і аўстрыйская прынцэса ўзялі шлюб на цывільнай цырымоніі 1 красавіка, а рэлігійная служба ў Люўры адбылася на наступны дзень. Шлюб з Марыяй-Люізай быў расцэнены як зрух у палітыцы Францыі ў бок умацаваньня сувязяў з Аўстрыяй і адмовы ад і без таго напружаных стасункаў з Расеяй[100]. 20 сакавіка 1811 году Марыя Люіза нарадзіла спадчыньніка Франсуа Шарля Жазэфа Напалеона[101].
З далучэньнем Папскай дзяржавы ў 1809—1810 гадах, Галяндыі ў ліпені 1810 году ды паўночных прыбярэжных рэгіёнаў Вэстфаліі ў жніўні 1810 году, мацерыковая Францыя яшчэ больш павялічыла сваю тэрыторыю. Цяпер Напалеон кіраваў прыкладна 40 % эўрапейскага насельніцтва наўпрост альбо ўскосна праз свае каралеўствы-сатэліты[102].
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонкі й дзеці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1-я жонка: (з 9 сакавіка 1796 году, Парыж) Жазэфіна Баарнэ (1763—1814), імпэратрыца французаў. Дзяцей ня мелі. Разжаніліся 16 сьнежня 1809 году.
- 2-я жонка: (з 1 красавіка 1810 году, Сэн-Клю) Марыя-Люіза Габсбург-Лятарынская (1791—1847), эрцгерцагіня Аўстрыйская, імпэратрыца французаў. Мелі аднаго сына:
Напалеон II Банапарт (1811—1832)
Прыёмныя дзеці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу](дзеці Жазэфіны дэ Багарнэ ад 1-га браку)
- Яўген дэ Баарнэ (1781—1824), гэрцаг Лёйхтэнбэрскі
- Гартэнзія дэ Баарнэ (1783—1837), гэрцагіня дэ Сэн-Лё, каралева Галяндыі
(стрыечная пляменьніца перашага мужа Жазэфіны дэ Баарнэ)
- Стэфанія дэ Баарнэ (1789—1860), вялікая гэрцагіня Бадэнская
Пазашлюбныя сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- пазашл. сувязь Элеанора Дэнюэль дэ ля Плянье (пам. 1868)
- Шарль Леон (1806—1881)
- пазашл. сувязь Марыя Ланчынская, графіня Валеўская (1786—1817)
- Аляксандар Валеўскі (1810—1868)
- пазашл. сувязь Альбіна дэ Васаль (па трэцім шлюбе Манталён) (1779—1848)
- Жазэфіна Напалеонэ дэ Манталён (1818—1819)
Правабаковы рух
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напалеон ва ўсіх дзяржавах, якія заваяваў і кіраваў, зьмяніў рух зь левабаковага (які дагэтуль лічыўся натуральным) на правабаковы. Гэта захавалася дасюль (таксама ў Беларусі) ва ўсіх тых дзяржавах.
Матэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За заслугі ў матэматыцы Напалеон быў абраны акадэмікам Францускай акадэміі навук. Сярод іншага можна адзначыць:
- Задача пра раўнабочныя трыкутнікі, што носіць ягонае імя.
- Ён прапанаваў просты спосаб пабудовы квадрату адной лінаркаю з двума засечкамі. Гэта разьвязаньне сталася значным крокам доваду магчымасьці з дапамогаю аднаго цыркуля ці толькі лінаркі з двума засечкамі рабіць любыя пабудовы, што выконваюцца цыркулям і лінаркаю без засечак.
Батаніка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1804 годзе ў гонар Напалеона быў названы від дрэваў Napoleonaea P.Beauv, які ўваходзіць у сямейства леціцісавыя. Асаблівасьць гэтых афрыканскіх дрэваў у тым, што іхныя кветкі ня маюць пялёсткаў, але маюць тры колы тычачак, ствараючы вяночкавую структуру[103].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Napoléon I // RKDartists (нід.)
- ^ а б в г Lundy D. R. Napoleón I Bonaparte, Empereur des Français // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ а б Наполеон I // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б family fun in corsica the old fashioned way
- ^ а б infoplease: Ajaccio
- ^ а б Napoleon (Napoleon I.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Schom, Alan (1998). «Napoleon Bonaparte» (1. HarperPerennial ed.). New York: HarperPerennial. — ISBN 0-06-092958-8.
- ^ McLynn 1998. С. 6.
- ^ McLynn 1998. С. 18.
- ^ Напалеон I. Савецкая гістарычная энцыкляпэдыя.
- ^ Roberts, Andrew (2001). «Napoleon and Wellington». Weidenfeld and Nicholson. p.xviii. ISBN 0-297-64607-9.
- ^ Watson, William (2003). «Tricolor and crescent». Greenwood Publishing Group. — С. 13—14. — ISBN 0-275-97470-7.
- ^ Amini, Iradj (2000). «Napoleon and Persia». Taylor & Francis. — С. 12. — ISBN 0-934211-58-2.
- ^ McLynn 1998. С. 175.
- ^ McLynn 1998. С. 179.
- ^ Dwyer, Philip (2008). «Napoleon: The Path to Power 1769–1799». Bloomsbury. — С. 372. — ISBN 978-0-7475-6677-9.
- ^ McLynn 1998. С. 189.
- ^ Dwyer 2008. С. 444.
- ^ а б Connelly 2006. С. 57.
- ^ Dwyer 2008. С. 455.
- ^ Lefebvre, Georges (1969). «Napoleon from 18 Brumaire to Tilsit 1799–1807». — С. 60—68.
- ^ Holt, Lucius Hudson; Chilton, Alexander Wheeler (1919). «A Brief History of Europe from 1789—1815». Macmillan. — С. 206.
- ^ Chandler 1966. С. 279—281.
- ^ а б McLynn 1998. С. 235.
- ^ Chandler 1966. С. 292.
- ^ Chandler 1966. С. 293.
- ^ а б Chandler 1966. С. 296.
- ^ Chandler 1966. С. 298—304.
- ^ а б Lyons 1994. С. 111—114.
- ^ а б в г Lyons 1994. С. 113.
- ^ McLynn 1998. С. 290.
- ^ James 1963. С. 141—142.
- ^ «French Emancipation». Oxford Bibliographies.
- ^ «10 mai 1802. Le dernier cri de l'innocence et du désespoir». Herodote.
- ^ Roberts 2014. С. 301.
- ^ James 1963. С. 45—55.
- ^ «CHRONOLOGY-Who banned slavery when?». Reuters.
- ^ «British Anti-slavery». BBC History. BBC.
- ^ Roberts 2014. С. 303.
- ^ Christer Petley (2018). «White Fury: A Jamaican Slaveholder and the Age of Revolution». Oxford: Oxford University Press. — С. 182. — ISBN 978-0198791638.
- ^ Connelly 2006. С. 70.
- ^ а б Paul W. Schroeder (1996). «The Transformation of European Politics 1763—1848». Oxford: Oxford University Press. — С. 177—560.
- ^ McLynn 1998. С. 265.
- ^ McLynn 1998. С. 243.
- ^ McLynn 1998. С. 296.
- ^ McLynn 1998. С. 297.
- ^ а б в г Roberts 2014. С. 355.
- ^ Dwyer, Philip (2015). «„Citizen Emperor“: Political Ritual, Popular Sovereignty and the Coronation of Napoleon I». History. 100 (339): 40—57. doi:10.1111/1468-229X.12089. ISSN 1468-229X.
- ^ Chandler 1966. С. 328.
- ^ Chandler 1966. С. 331.
- ^ Chandler 1966. С. 323.
- ^ 1984 2013. С. 138.
- ^ Chandler 1966. С. 332.
- ^ Chandler 1966. С. 333.
- ^ Michael J. Hughes (2012). «Forging Napoleon’s Grande Armée: Motivation, Military Culture, and Masculinity in the French Army, 1800—1808». New York University. — ISBN 978-0-8147-0827-9.
- ^ а б McLynn 1998. С. 321.
- ^ McLynn 1998. С. 332.
- ^ Brooks 2000. С. 108.
- ^ Brooks 2000. С. 156.
- ^ Chandler 1973. С. 407.
- ^ а б Adrian Gilbert (2000). «The Encyclopedia of Warfare: From Earliest Time to the Present Day». Taylor & Francis. — С. 133. — ISBN 978-1-57958-216-6.
- ^ Cordingly, David (2004). «The Billy Ruffian: The Bellerophon and the Downfall of Napoleon». Bloomsbury. — С. 254. — ISBN 978-1-58234-468-3.
- ^ Leggiere, Michael V. (2015). «Napoleon and Berlin: The Franco-Prussian War in North Germany, 1813». Norman, Oklahoma: University of Oklahoma Press. — С. 9. — ISBN 978-0-8061-8017-5.
- ^ а б Chandler 1966. С. 467—468.
- ^ а б в Brooks 2000. С. 110.
- ^ McLynn 1998. С. 497.
- ^ Godechot, Jacques; et al. (1971). «The Napoleonic era in Europe». Holt, Rinehart and Winston. — С. 126—139. — ISBN 978-0-03-084166-8.
- ^ McLynn 1998. С. 370.
- ^ Fournier, August. (1911). «Napoleon I.: A Biography». H. Holt. — С. 459.
- ^ Roberts 2014. С. 458—459.
- ^ Roberts 2014. С. 459—461.
- ^ Horne, Alistair (1997). «How Far From Austerlitz? Napoleon 1805–1815». Pan Macmillan. — С. 238. — ISBN 978-1-74328-540-4.
- ^ Fremont-Barnes & Fisher 2004. С. 197.
- ^ Fremont-Barnes & Fisher 2004. С. 198—199.
- ^ Fremont-Barnes & Fisher 2004. С. 199.
- ^ Chandler 1966. С. 620.
- ^ Engman, Max (2016). «Finland and the Napoleonic Empire». In Planert, Ute (ed.). «Napoleon’s Empire». Palgrave Macmillan UK. — С. 227—238. — ISBN 978-1-349-56731-7.
- ^ «The Erfurt Convention 1808». Napoleon Series.
- ^ Fremont-Barnes & Fisher 2004. С. 205.
- ^ Hope, John; Baird, D. (28 January 1809). «Battle of Corunna». Vol. 15, no. 4. Cobbett’s political register. — С. 91—94.
- ^ Chandler 1966. С. 659—660.
- ^ Dwyer 2013. С. 304—305.
- ^ Gill, John H. (2020). «The Battle of Znaim: Napoleon, the Habsburgs and the end of the War of 1809». Austria, February 1809: The Die is Cast for War. Greenhill Books. — ISBN 978-1-78438-451-7.
- ^ Dwyer 2013. С. 306.
- ^ Dwyer 2013. С. 306—308.
- ^ Chandler 1966. С. 706.
- ^ Chandler 1966. С. 707.
- ^ Dwyer 2013. С. 308—312.
- ^ Chandler 1973. С. 708.
- ^ Dwyer 2013. С. 312—314.
- ^ Chandler 1973. С. 729.
- ^ Dwyer 2013. С. 314.
- ^ 1984 2013. С. 285—286.
- ^ Chandler 1973. С. 732.
- ^ Fremont-Barnes & Fisher 2004. С. 144.
- ^ Dwyer 2013. С. 316.
- ^ Dwyer 2013. С. 321—325.
- ^ Dwyer 2013. С. 326—330.
- ^ Dwyer 2013. С. 328—330.
- ^ Dwyer 2013. С. 334—341.
- ^ Dwyer 2013. С. 350—353.
- ^ Кватрокі, Умбэрта (2000). «CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology». — CRC Press. — ISBN 0-8493-2677-X, ISBN 978-0-8493-2677-6. (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brooks, Richard Atlas of World Military History. — Barnes & Noble, 2000. — ISBN 978-0760720257
- Chandler, David The Campaigns of Napoleon. — New York: Scribner, 1966. — ISBN 978-0-02-523660-8
- Chandler, David Napoleon. — Saturday Review Press, 1973. — ISBN 978-0-8415-0254-3
- Connelly, Owen Blundering to Glory: Napoleon's Military Campaigns. — Rowman & Littlefield, 2006. — ISBN 978-0-7425-5318-7
- Dwyer, Philip Napoleon: The Path to Power. — Yale University Press, 2008.
- Dwyer, Philip Citizen Emperor: Napoleon in Power 1799—1815. — Yale University Press, 2013. — ISBN 978-0-3002-1253-2
- Fremont-Barnes, Gregory; Fisher, Todd The Napoleonic Wars: The Rise and Fall of an Empire. — Osprey, 2004. — ISBN 978-1-84176-831-1
- James, C. L. R. The Black Jacobins: Toussaint L'Ouverture and the San Domingo Revolution. — New York: Vintage Books, 1963. — ISBN 0-679-72467-2
- Lyons, Martyn Napoleon Bonaparte and the Legacy of the French Revolution. — London: St. Martin's Press, 1994. — 368 с. — ISBN 978-0-333-57290-0
- McLynn, Frank Napoleon. — Pimlico, 1998. — ISBN 978-0-7126-6247-5
- Palmer, Alan An Encyclopaedia of Napoleon’s Europe. — London: Weidenfeld and Nicolson, 1984. — ISBN 0-297-78394-7
- Roberts, Andrew Napoleon: A Life. — Penguin Group, 2014. — ISBN 978-0-670-02532-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1769 годзе
- Памерлі 5 траўня
- Памерлі ў 1821 годзе
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна сьвятога Стэфана Вугорскага
- Кавалеры аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Слана
- Каралі Францыі
- Нарадзіліся на Корсыцы
- Францускія военачальнікі
- Імпэратары Францыі
- Банапарты
- Каралі Італіі
- Напалеонаўскія войны
- Француская рэвалюцыя
- Зрынутыя манархі
- Гісторыя XVIII стагодзьдзя
- Гісторыя XIX стагодзьдзя