Катэдра Парыскай Божай Маці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Катэдра Парыскай Божай Маці
Краіна
Месцазнаходжаньне Нотр-Дам[d][2], IV акруга Парыжу[d], Парыж і Іль-дэ-Франс
Адрас паперць Нотр-Дам — пляц Яна Паўла II[d] (6)
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Парыская архідыяцэзія[d] 
Архітэктурны стыль француская гатычная архітэктура[d], раньняя готыка[d], прамяністая готыка[d] і клясычная француская готыка[d]
Аўтар праекту Жан дэ Шэль[d], П’ер дэ Мантрэй[d], П’ер дэ Шэль[d], Жан Раві[d] і Раймон дзю Тампль[d]
Заснавальнік Марыс дэ Сюльлі[d]
Дата заснаваньня 1163
Статус гістарычны клясыфікаваны помнік[d][1]
Сайт notredamedeparis.fr (фр.)
Катэдра Парыскай Божай Маці на Вікісховішчы

Катэ́дра Пары́скай Бо́жай Ма́ці (Нотр-Дам дэ Пары; па-француску: Notre Dame de Paris) — каталіцкая катэдра ў Парыжы, ейнае геаграфічнае і духоўнае «сэрца», разьмешчаны ва ўсходняй частцы выспы Сытэ, на месцы першай хрысьціянскай царквы Парыжа — базылікі Сьвятога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра.

У катэдры праяўляецца дваістасьць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі з уласьцівым яму магутным і шчыльным адзінствам, а з другога, — выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненьні гатычнага стылю, якія надаюць будынку лёгкасьць і ствараюць уражаньне прастаты вэртыкальнай канструкцыі. Вышыня сабора — 35 м, даўжыня — 130 м, шырыня — 48 м, вышыня званіц — 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы — 13 тон, яго языка — 500 кг.

Гісторыя катэдры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар 15 красавіка 2019 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пажар у Саборы Парыскай Божай Маці

Храм загарэўся падчас рамонтных прац[3]. Агонь ахапіў увесь будынак, рухнуў шпіль і дах[4]. Пажарныя былі няздольныя нічога зрабіць, бо вада зь іх брандспойтаў не даставала да месцаў узгараньня[5].

Зьнешняя архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саборная плошча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча перад катэдрай (разм. «parvis de Notre-Dame», нотр-дамская паперць; афіцыйна {па-француску: parvis Notre-Dame - place Jean-Paul-II) аточана ракою Сэнаай, найстарэйшай гарадзкой бальніцай Атэль-Дьё (з 651 году) і казарменым будынкам гарадзкой прэфэктуры (па-француску: Préfecture de police de Paris), адкуль з трыкутнага франтону наўпрост на сабор пазірае венцаносная фрыгійская багіня Кібела (Цыбела). На плошчы знаходзяцца францускі «Нулявы кілямэтар», археалягічная крыпта і бронзавая скульптура Карла Вялікага і яго лэйдаў.

Заходні фасад (галоўны уваход)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тры парталы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галовы статуй 1220-х гадоў у музэі Клюні

Галоўны фасад катэдры мае тры стрэльчатыя парталы ўваходаў, над якімі скульптурныя пано з разнымі эпізодамі з Эвангельля.

Над цэнтральным уваходам зьмешчана выява Страшнага суду. Па сем статуй падтрымліваюць аркі ўваходу (1210 г.). У цэнтры Хрыстос-Судзьдзя. На дольнай перамычцы намаляваныя мерцьвякі, якія ўсталі з магіл. Іх абудзілі два анёлы з трубамі. Сярод мерцьвякоў — адзін кароль, адзін Папа, жаўнеры і жанчыны (сымбалізуе прысутнасьць на Страшным судзе ўсяго чалавецтва). На верхнім тымпане — Хрыстос і два анёлы з двух бакоў. Дзьверы ўпрыгожаны каванымі рэльефамі.

Партал Божай маці Партал Страшнага суду Партал Сьвятой Ганны

Галерэя старазапаветных цароў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каменныя фігуры, пашыхтаваныя ў шэраг вышэй парталаў і ніжэй ярусу з вокнамі-ружамі, адлюстроўваюць цароў з Старога Запавету. Падчас Рэвалюцыі яны былі скінутыя і абезгалоўленыя. Цяперашнія былі адноўленыя ў XIX стагодзьдзі.

У 1977 годзе пры правядзеньні работ пад адным з дамоў частка статуй была знойдзеная. Выявілася, што падчас Рэвалюцыі адзін гаспадар дома іх выкупіў, нібыта для падмурку, а на самай справе пахаваў іх з усёй пашанай і ўзьвёў на гэтым месцы свой дом[6].

28 статуй XIX века под аркадами

Заходняя ружа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружа галоўнага ўваходу была выкананая прыкладна ў 1220 годзе, пад канец уладараньня Піліпа Аўгуста, і займае цэнтральнае месца на заходнім фасадзе. Гэта кола, фігура бязьмежнасьці і бясконцасьці, упісаная ў квадрат — сымбаль створанага і матэрыяльнага. Заходняя ружа — адна з трох катэдравых руж XIII стагодзьдзя і самая старажытная зь іх: яе вітражы былі выкананыя каля 1230 году і ўяўляюць асацыяцыю «Псыхамахіі» (бітвы заганаў з вартасьцямі; {па-француску: Psychomachie), Задыяку і сэзонных сельскіх работ. Як звонку, так і ўсярэдзіне, у цэнтры вянца вакна-кветкі зьмешчаная Маці Божая зь Немаўлём.

Вежы і званы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежы галоўнага фасаду не зусім аднолькавыя, паўночная вежа большая за паўднёвую (што бліжэй да Сэны); да пачатку XV стагодзьдзя званы былі толькі ў паўночнай вежы.

Вялікі звон (гучыць у тоне фа-дыез) звоніць вельмі рэдка. Іншыя званы звоняць а 8 і 19 гадзінах. Кожны зь іх мае сваё імя:

  • «Angelique Françoise», вагой 1765 кг (до-дыез);
  • «Antoinette Charlotte», вагой 1158 кг (рэ-дыез);
  • «Hyacinthe Jeanne», вагой 813 кг (фа);
  • «Denise David», вагой 670 кг (фа-дыез).

Усходняя апсыда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самая старая частка храму. Апсыду падтрымліваюць аркбутаны радыюсам 15 мэтраў, — працы Жана Раві, саборнага архітэктара ў 1318—1344 гады.

Шпіль і паўднёвы ўваход трансэпту
На сьвінцовым даху вакол шпіля — бронзавыя скульптуры 12 апосталаў і чатырох фігур з крыламі тэтраморфу

Дах, гаргульлі і шпіль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дах сабору выкананы са сьвінцовых плітак таўшчынёй 5 мм, выкладзеных як дахоўка. Вага ўсёй даху складае 210 тон. Пры яго рэстаўрацыі ў XIX стагодзьдзі архітэктар Эжэн Віоле-ле-Дзюк браў за ўзор сярэднявечны дах Шартраўскага сабору, да пажару 1836 году выкладзенага з доўгіх вузкіх пласьцін.

Верхняя частка сабору ўпрыгожаная малюнкамі гаргулій (вытыркаючыя канцы бэлек, аздоблены пысамі фантастычных істот) і хімэр (статуі фантастычных істот). У Сярэднявеччы хімэр на саборы не было. Паставіць іх, узяўшы за ўзор сярэднявечных гаргулій, прыдумаў рэстаўратар Віёле-ле-Д’юк. Выканалі іх пятнаццаць скульптараў, якіх узначальваў Жофруа-Дэшом.

Дубовы, крыты сьвінцом шпіль сабору (таксама даданыя рэстаўратарам замест разабранага ў 1786 годзе) мае вышыню 96 мэтраў. Аснова шпілю аточана чатырма групамі бронзавых статуй апосталаў (праца Жофруа-Дэшом). Перад кожнай групай — крылатая фігура — тэтраморф сымбаль эвангэлістаў: леў — сымбаль Марка, Цялец — Лукі, арол — Яна і анёл — Мацея. Усе статуі глядзяць на Парыж, акрамя сьв. Тамаша, апекуна архітэктараў, які зьвернуты тварам да шпіля і рукой кранаеца ілба.

Плян сабору, малюнак Эжэн Віоле-ле-Дзюк (1856)

Турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Штогод храм наведвала 14 мільёнаў чалавек, ён зьяўляўся адным з самых вядомых помнікаў у Эўропе.
  • У 2009 годзе заўзятары Майкла Джэксана, што сабраліся на паперці храма, падумалі, што званы бьюць з нагоды сьмерці іх куміра. У сапраўднасьці ж званы суправаджалі крыжовы шлях да сабору Сэн-Сэвэрэн[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]