Людовік X (кароль Францыі)
Выгляд
Людовік X Сварлівы (па-француску: Louis X le Hutin або le Querelleur; 4 кастрычніка 1289 — 5 чэрвеня 1316) — кароль Францыі ў 1314—1316 гадох. Сын Філіпа IV Прыгожага, Людовік атрымаў у спадчыну ад сваёй маці, Ганны Наварскай, Шампань і Навару (1305). Люі дазволіў прыгонным сялянам выкупіць асабістую свабоду, што сталася першым крокам да адмены прыгоннага права, адмяніў рабства і абвесьціў рэадмісію францускіх габрэязў.