Андрэ Масэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэ Масэна
па-француску: André Massén
6 траўня 175804 красавіка 1817
Мянушка Дзіця перамогі
L'Enfant Chéri de la Victoire
Месца нараджэньня Ніцца, Францыя
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Прыналежнасьць Сьцяг Францыі 1790-1794 Францускае каралеўства
Сьцяг Францыі Француская Рэспубліка
Сьцяг Францыі Француская імпэрыя
Сьцяг Каралеўскай Францыі Каралеўства Францыя
Званьне маршал Францыі
Бітвы/войны Рэвалюцыйныя войны
Напалеонаўскія войны

Андрэ Масэна́,(па-француску: André Massén; 6 траўня 1758, Ніцца4 красавіка 1817) — вайскавод францускіх рэспубліканскіх войнаў, а затым імпэрыі Напалеона I, маршал Францыі (1804 год).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1775 годзе ўступіў радавым у францускую пяхоту; але бо афіцэрскі чын даваўся тады адным дваранам, то Масэна, праслужыўшы 14 гадоў, выйшаў у адстаўку ў чыне прапаршчыка (па-француску: adjudant) — у самым высокім чыне, які мог атрымаць не дваранін.

Пасьля рэвалюцыі, уступіў у францускае войска, у 1792 годзе ўжо камандаваў батальёнам, а ў 1793 годзе быў дывізіённым ґенэралам.

У італьянскай кампаніі 1796 году набыў славу выбітнага вайскавода. У 1798 годзе ён быў пасланы ў Рым для выпатрабаваньня задавальненьня за забойства францускага пасланца. Тут у Масэна паўсталі буйныя спрэчкі з падпарадкаванымі, з нагоды рабаўніцтва камісарыяцкіх службоўцаў войска, якім ён, відаць, заступаўся. У 1799 годзе ён атрымаў камандаваньне войскамі ў Швайцарыі і ў бітве пад Цюрыхам разьбіў расейска-аўстрыйскае войска пад камандаваньнем ґенэрала Рымскага-Карсакова. 19-20 верасьня 1799 году патрываў паразу у бою з расейскімі войскамі якімі камандаваў Суворава, у Мутэнтале і Клентале (Швайцарыя). Там ён ледзь было не патрапіў у палон і цудам выратаваўся, пакінуўшы ў руках расейскага ўнтар-афіцэра Махотына абрывак свайго вышыванага золатам ґенэральскага мундзіра. У 1800 годзе ўславіўся абаронаю Генуі.

Пры ўтварэньні Першай імпэрыі ён атрымаў званьне маршала.

Падчас паходу 1805 году камандаваў войскамі ў Італіі і быў пабіты эрцгерцагам Карлам пры Кальд'ера, але потым заняў Венэцыю, Карынтыю і Штырыю; пасьля Прэсбурскага міру заняў Нэапалітанскае каралеўства.

Маршал Масэна

У паходзе 1806—1807 камандаваў правым крылом войска; па заключэньні Тыльзыцкага міру, атрымаў тытул герцага Рывалі, а ў 1809 годзе, за выбітныя паслугі ў ў бітве пры Аспэрне — тытул князя Эслінгенскага. "Хто не бачыў як дзёрся Масэна пры Аспэрне, той нічога не бачыў," — казаў пасьля Напалеон.

У 1810 годзе Масэна быў прызначаны галоўнакамандуючым францускім войскам у Партугаліі; недахоп харча прымусіў яго да адступу. З гэтага часу баявая дзейнасьць Масэна спыняецца; у палітычных падзеях ён таксама не гуляе ніякае ролі.

Калі Напалеон у 1815 годзе другасна адмовіўся ад пасаду, часавы ўрад даручыў Масэна камандаваньне парыскаю нацыянальнаю ґвардыяю; па занятку сталіцы саюзнымі войскамі ён выдаліўся адтуль і нагадаў пра сябе толькі падчас працэсу маршала Нея, даказваючы некампэтэнтнасьць вайсковага трыбуналу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэ Масэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў