Знойма
| Знойма чэск. Znojmo | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Чэхія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Паўднёвамараўскі край | ||||
| Раён | Знойма | ||||
| Першыя згадкі | 1055 | ||||
| Дата заснаваньня | 1226 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Францішак Коўдэла[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 65,93 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 290 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°51′20″ пн. ш. 16°02′56″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 34 055 чал. (2012) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 2 | ||||
| Паштовыя індэксы | 669 — 02 | ||||
| Нумарны знак | B (старыя ZM) | ||||
| Сайт | www.znojmocity.cz | ||||
| Знойма на мапе Чэхіі Знойма | |||||
Зно́йма (па-чэску: Znojmo, па-нямецку: Znaim) — места ў раёне Знойма Паўднёвамараўскага краю Чэхіі. Месьціцца на левым беразе ракі Дыя, каля мяжы з Аўстрыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места заснавана ў 1055 року. Сучасны Знойма закладзены ў 1226 року чэскім каралём Пржэмыслам I Отакарам на месцы старадаўняй сталіцы Мараўскага маркграфства, зруйнаванай у 1145 року. Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя выкарыстоўваўся як цьвердзь чэскай дынастыі Пржэмысловічаў. Да нашых дзён ад цьвердзі захавалася толькі ратонда.
У Знойма 12 ліпеня 1809 року было заключана перамір’е паміж Напалеонам I і аўстрыйскім эрцгерцагам Карлам пасьля заканчэньня Ваграмскай бітвы. У часы ўваходжаньня Чэхіі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі места называлася Цнайм (па-нямецку: Znaim).
У 1953 року ў месцы быў заснаваны футбольны клюб «Знойма».
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе маецца гарбарная, керамічная, абутковая й тэкстыльная прамысловасьці. Існуе вытворчасьць спартовага інвэнтару. Харчовая прамысловасьць прадстаўлена вінаробствам і вытворчасьцю фруктовых і агароднінных кансэрваў.
Гістарычная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месцы ёсьць мноства ўзораў сярэднявечнай архітэктуры. Найбольш вядомыя зь іх:

- Гатычны касьцёл Сьвятога Мікалая (Kostel sv. Mikuláše). Пабудаваны ў 1348 року імпэратарам Карлам IV
- Будынак муніцыпалітэту зь 75-мятровай вежай (каля 1446)
- Ратонда Сьвятой Катаржыны. Зьяўляецца частка руінаў замку, які належаў Пржэмысловічам. Інтэр’ер ратонды ўпрыгожаны фрэскавымі росьпісамі 1134 року з выявамі біблейскіх сцэн і прадстаўнікоў роду Пржэмысловічаў.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Панарама места
- Стары горад
- Падземныя пераходы (XIII—XVII стагодзьдзяў)
- Чумная калёна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deník (чэс.) — Vltava Labe Media, 2024.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Znojmo». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.