Перайсьці да зьместу

Эльба (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльба
Плошча 223 квадратны кілямэтар
Найвышэйшы пункт 1019 мэтар
Краіна Італія
Вобласьць правінцыя Ліворна[d]

Э́льба (па-італьянску: Elba, па-лацінску: Ilva) — востраў у Тырэнскім моры, у італьянскім рэгіёне Таскана. Месьціцца за 20 км ад прыбярэжнага места Грасэта.

Эльба ёсьць найбуйнейшым востравам Тасканскага архіпэлягу і трэцім паводле плошчы востравам у Італіі пасьля Сыцыліі і Сардыніі. Плошча вострава складае 223 км². Складзены пераважна з граніту. Берагавая лінія ўтварае шматлікія бухты. Паверхня вострава гарыстая. Галоўны порт — Партафэраё. На тэрыторыі Эльбы і іншых астравоў Тасканскага архіпэлягу — (Гаргоны, Капраі, Піянозы, Мантэкрыста, Джыльлё і Джыянутры) знаходзіцца Нацыянальны парк Тасканскага архіпэлягу. Францускі востраў Корсыка ляжыць за 35 км на захад.

У 1814—1815 гадах на востраве Эльба ў высылцы жыў Напалеон I.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 112. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]