Навасёлкі (Іўеўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Навасёлкі (Морынскі сельсавет)»)
Навасёлкі
трансьліт. Navasiolki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 30 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231331
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′51.998″ пн. ш. 25°36′56.002″ у. д. / 53.86444389° пн. ш. 25.61555611° у. д. / 53.86444389; 25.61555611Каардынаты: 53°51′51.998″ пн. ш. 25°36′56.002″ у. д. / 53.86444389° пн. ш. 25.61555611° у. д. / 53.86444389; 25.61555611
Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі

Навасёлкі[1]вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Іўеўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 55 рэвіскіх душ. У складзе маёнтку Гаўя памешчыка У. Брахоцкага. Дзейнічала народнае вучылішча (у 1902/03 навучальным годзе 58 вучняў). У 1909 годзе 33 двары, 238 жыхароў, 148 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гадах у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 году Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. З 12 кастрычніка 1940 году вёска (36 двароў, 178 жыхароў) у Морынскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У 1949 годзе арганізаваны калгас «Новае сяло». З 1952 году працавалі бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт. У 1970 годзе 164 жыхары. Цяпер у складзе калгасу «Прынёманскі». 18 красавіка 2017 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Морынскага ў склад Іўеўскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 30 жыхароў
  • 1999 год — 23 двары, 36 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 232
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]