Родзевічы (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Родзевічы
лац. Rodzievičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 29 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231336
СААТА: 4229813106
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′54″ пн. ш. 25°53′6″ у. д. / 53.965° пн. ш. 25.885° у. д. / 53.965; 25.885Каардынаты: 53°57′54″ пн. ш. 25°53′6″ у. д. / 53.965° пн. ш. 25.885° у. д. / 53.965; 25.885
Родзевічы на мапе Беларусі ±
Родзевічы
Родзевічы
Родзевічы
Родзевічы
Родзевічы
Родзевічы

Ро́дзевічы[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Вярэнкі. Уваходзяць у склад Іўеўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Грода

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска маёнтку Іўе Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. 9 валок зямлі, уласнасьць Кішкаў. У 1634 г. 27 дымоў, 10 валок зямлі.

У XIX — пачатку XX ст. вёска Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 42 рэвіскія душы. Адносілася да маёнтка Ятаўтавічы памешчыцы Рымашэўскай. У 1897 г. 25 двароў, 149 жыхароў, у 1905 г. 166 жыхароў, 139 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 29 двароў, 168 жыхароў.

У 1921–1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 128 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (28 двароў, 153 жыхары) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Іўеўскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева, з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьцё». У 1970 г. 124 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Дайліды». У 1999 г. 27 двароў, 60 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 60 чалавек, 27 двароў
  • 2009 год — 29 чалавек[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  3. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.