Перайсьці да зьместу

Паўлавічы (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўлавічы (Іўеўскі раён)»)
Паўлавічы
лац. Paŭłavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Івейскі
Насельніцтва: 31 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231339
СААТА: 4229813090
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′7″ пн. ш. 25°46′44″ у. д. / 53.90194° пн. ш. 25.77889° у. д. / 53.90194; 25.77889Каардынаты: 53°54′7″ пн. ш. 25°46′44″ у. д. / 53.90194° пн. ш. 25.77889° у. д. / 53.90194; 25.77889
Паўлавічы на мапе Беларусі ±
Паўлавічы
Паўлавічы
Паўлавічы
Паўлавічы
Паўлавічы
Паўлавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Па́ўлавічы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету. Да 18 красавіка 2017 году ўваходзіла ў ліквідаваны Морынскі сельсавет[2].

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 33 рэвіскія душы, адносілася да маёнтку Іўе Замойскіх. У 1897 г. 14 двароў, 112 жыхароў, у 1909 г. 16 двароў, 113 жыхароў.

У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 79 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (16 двароў, 76 жыхароў) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя А.П.Чэхава. 3 1961 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. Івейскім сельскім Савеце і ў калгасе «Нёман». У 1970 г. 74 жыхары. Потым у Морынскім сельсавеце і ў калгасе «Прынеманскі». З 2017 году ў Івейскім сельсавеце.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

  • 2009 год — 31 чалавек[3]
  • 1999 год — 35 чалавек, 16 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  3. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.