Ігар Бузоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Бузоўскі
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1972(1972-07-10)[1] (51 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Месца працы
Папярэднік Ганна Мар’янаўна Мацельская
Узнагароды

Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалева, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2014—2016 гадох, намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь з 2018 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 годзе скончыў Менскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню па спэцыяльнасьці «Сацыяльны пэдагог — псыхоляг».

У 1993—1994 гадох праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадох працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўправы адукацыі Наваградзкага раёну (пэдагог-псыхоляг, загадчык адзьдзелу сацыяльна-пэдагагічнай і псыхалягічнай працы). У 1998—2002 гадох працаваў на кіруючых пасадах у моладзевых грамадзкіх арганізацыях і аб’яднаньнях. У 2002—2003 гадох намесьнік генэральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціраваньня Белтэлерадыёкампаніі.

У 2003—2005 гадох другі сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2005 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й муніцыпальнае кіраваньне».

У 2005—2010 гадох дарадца-кансультант, галоўны дарадца Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадох першы сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са сьнежня 2014 году намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У сьнежні 2016 году вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Чалец рад спэцыяльных фондаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2012 годзе абраны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня.

У сакавіку 2017 году прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску. З чэрвеня 2018 году намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ордэн Пашаны (2016),
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
  • ганаровая грамата Савету міністраў Рэспублікі Беларусь (2020),
  • ордэн сьвятога роўнаапостальнага князя Уладзімера ІІ ступені,
  • падзяка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
  • падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
  • юбілейныя мэдалі.

Міжнародныя санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лістапада 2020 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2][3], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[4] й Канады[5]. Пры ўвядзеньні санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Бузоўскі як намесьнік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці за рашэньне Міністэрства інфармацыі пра спыненьне доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаваньне доступу ў Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў якасьці інструмэнта рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў[6].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7], а 11 сьнежня — і Швайцарыя[8].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]