Карлавы Вары
| Карлавы Вары чэск. Karlovy Vary | |||||
| Населены пункт | |||||
Grandhotel Pupp | |||||
| |||||
| Краіна | Чэхія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Карлаварскі | ||||
| Першыя згадкі | 1350[1] і 1349[2] | ||||
| Дата заснаваньня | 1350 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Андрэа Пфефер Ферклава[d][3] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 59,10 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 447 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°14′ пн. ш. 12°52′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 50 594 чал. (2012) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +420 353 | ||||
| Паштовыя індэксы | 360 01–364 64[4] | ||||
| Нумарны знак | K | ||||
| Сайт | karlovyvary.cz | ||||
| Карлавы Вары на мапе Чэхіі Карлавы Вары | |||||
Карлавы Вары (па-чэску: Karlovy Vary, па-нямецку: Karlsbad) — горад на захадзе Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю. Разьмешчаны на месцы зьліцьця рэк Огржэ і Цеплы. Зьяўляецца найвялікім курортным горадам Чэхіі. Тут знаходзіцца вялікае мноства санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў. Разам з Мар’янскімі Лазьнямі і Францішкавымі Лазьнямі ўтварае гэтак званы Заходнебагемскі курортны трыкутнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ужо ў XIV стагодзьдзі мясцовыя лекавыя крыніцы набылі вялікую вядомасьць. У 1370 годзе імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл IV надаў багемскаму мястэчку Вары статус каралеўскага гораду, які пераназвалі ў гонар імпэратара. Да 1522 году адносяцца першыя пісьмовыя згадкі пра мясцовыя крыніцы. У 1582 годзе горад перажыў навадненьне, у 1604 годзе — згарэў, а потым пацярпеў у гады Трыццацігадовай вайны. У 1707 годзе імпэратар Ёзэф I пацьвердзіў прывелеі Вольнага каралеўскага гораду. У 1711 годзе Карлавы Вары наведаў расейскі цар Пётар I. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя лекавыя ўласьцівасьці карлаварскіх крыніцаў набываюць сусьветную вядомасьць, што паспрыяла роськвіту курорта: калі ў 1756 годзе ў горад прыехалі на лячэньне ўсяго 134 сям’і, то напрыканцы XIX стагодзьдзя гасьцёў курорту было ўжо ў сярэднім штогод каля 26 000, а ў 1911 годзе — амаль 71 000. З 1989 году, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, Карлавы Вары зноў сталі папулярным сусьветнавядомым курортам.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Белыя Калянады
- 12 лекавых крыніцаў
- Гатэль «Grandhotel Pupp» (1770)
- Царква Марыі-Магдалены (1736)
- Петрапаўлаўская царква (належыць да Расейскай праваслаўнай царквы)
- «Малы Вэрсаль»
Бэхэраўка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Карлавых Варах робяць лікёр «Бэхэраўка».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Карлавы Вары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Карлаварскі рэгіянальны тэлеканал КТВ
- https://web.archive.org/web/20070524124311/http://www.karlovy-vary.cz/
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005 (чэс.): 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ https://mmkv.cz/cs/primator
- ↑ Рэестар тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі, адрасоў і нерухомасьці