Кулікі (Івейскі раён)
| Кулікі лац. Kuliki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Трабскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°10′30″ пн. ш. 25°57′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 12 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231352 |
| СААТА | 4229851101 |
| Нумарны знак | 4 |
| Кулікі на мапе Беларусі ± Кулікі | |
Кулікі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 25 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1897 г. у Трабскай воласьці, 11 двароў, 88 жыхароў. У 1905 г. 86 жыхароў, 139 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска (15 двароў, 65 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (20 двароў, 107 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Іскра». 3 1960 г. у складзе саўгаса «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 59 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 18 чалавек, 12 двароў
- 2009 год — 12 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.