Алег Сянцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Сянцоў
Олег Геннадійович Сенцов
Sakharov Prize 2018 laureate Oleg Sentsov receives his award (49127359156) cropped.jpg
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1976 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Сімфэропаль, УССР, СССР
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік
Навуковая сфэра літаратура[1], film direction[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1], кінавытворчасьць[d][1] і цывільная актыўнасьць[d][1]
Узнагароды ордэн «За мужнасьць»
IMDb ID nm4883553

Але́г Гена́дзьевіч Сянцо́ў (13 ліпеня 1976, Сімфэропаль, Крымская вобласьць, УССР) — украінскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік. Стаў знакамітым у 2012 годзе пасьля выхаду дэбютнага фільму «Гамэр», зь якім ён ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафэстывалях. Генэральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»[2].

11 траўня 2014 году ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімфэропалі супраць далучэньня Крыма да Расеі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэньні ў тэрарызьме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Празь нейкі час Сянцова перавезьлі ў Маскву, у сьледчы ізалятар ў Ляфортава[3].

Сутнасьць абвінавачваньняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, высунутых ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасьля анэксіі Крыму Расеяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і офісу «Адзінай Расеі» (які зьмяніў шыльду мясцовага офісу Партыі рэгіёнаў) у Сімфэропалі. Акрамя таго, ФСБ сьцьвярджае, што Сянцоў з паплечнікамі плянавалі падарваць помнік Леніну[4].

25 жніўня 2015 году Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму[5]. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі і кіраваньні ёю, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, спробы набыцьця выбуховых прыладаў, незаконным захоўваньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.

Беларускі рэжысэр, драматург, сцэнарыст, прадусар Андрэй Курэйчык заявіў, што такі суровы прысуд Сянцову для сусьветнай артыстычнай грамадзкасьці будзе шокам[6].

Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужнасьць».

25 кастрычніка 2018 году было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў ляўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[7][8].

Вызвалены 7 верасьня 2019 году падчас абмену "35 на 35" палітвязьнямі паміж Расеяй і Ўкраінай[9]

У лютым 2022 года падчас Расейскага ўварваньня ва Украіну ў 2022 годзе Сянцоў ўступіў ў тэрабарону Украіны.[10]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2008: «Добра ловіцца рыбка-бананка», кароткамэтражны, навучальны
  • 2009: «Рог быка»,
  • 2011: «Гамэр», паўнамэтражны, дэбют
  • 2013: Насарог[11]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Новости. Олег Сенцов задержан ФСБ // «Край Кинема»
  3. ^ ФСБ: Украинский режиссёр Сенцов готовил теракты вместе с активистами «Правого сектора». // Московский комсомолец.
  4. ^ Рэжысёр Алег Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў калоніі, Праваабарончы цэнтар Вясна
  5. ^ Расійскі суд асудзіў украінскага рэжысёра Сянцова да 20 гадоў пазбаўлення волі, Наша Ніва, 25.08.2015
  6. ^ Курэйчык пра прысуд украінскаму рэжысэру: «Алег Сянцоў стане вязьнем сумленьня», Радыё Свабода, 25.08.2015
  7. ^ Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава, Радыё Свабода, 25.10.2015
  8. ^ Ukrainian film maker Oleg Sentsov wins 2018 Sakharov Prize, euronews, 25.10.2015
  9. ^ 35 на 35: Украіна і Расея завяршылі абмен вязьнямі. Хто ў сьпісах вызваленых, Радыё Свабода, 7-09-2019
  10. ^ Стерненко, Сенцов, «Антитіла»: українські публічні діячі масово записуються в тероборону
  11. ^ Носоріг. Ігровий повнометражний. Олег Сенцов. 01.05.2014 // Сценарна майстерня