Перайсьці да зьместу

Корткерас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Корткерас (рэспубліка Комі)»)
Корткерас
рас. Корткерос
Мясцовая назва: Кöрткерöс
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Рэспубліка Комі
Раён: Корткераскі
Сельскае паселішча: Корткераскае
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 82136
Паштовы індэкс: 168020
Нумарны знак: 11, 111
Геаграфічныя каардынаты: 61°48′13″ пн. ш. 51°34′37″ у. д. / 61.80361° пн. ш. 51.57694° у. д. / 61.80361; 51.57694Каардынаты: 61°48′13″ пн. ш. 51°34′37″ у. д. / 61.80361° пн. ш. 51.57694° у. д. / 61.80361; 51.57694
Корткерас на мапе Расеі
Корткерас
Корткерас
Корткерас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Корткерас (рас. Ко́рткерос, комі-зыр. Кöрткерöс) — сяло ў рэспубліцы Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам Корткераскага раёну рэспублікі і Корткераскага сельскага паселішча.

Сяло знаходзіцца ў Корткераскім сельскім паселішчы Корткераскага раёну Рэспублікі Комі, Расея. Стаіць на беразе ракі Вычагда. Корткерас знаходзіцца непадалёк ад сталіцы рэспублікі — гораду Сыктыўкар, да якога прыкладна 40 км.

Насельніцтва сяла складае прыкладна 4800 чалавек. Корткерас насяляюць комі-зыране і расейцы, большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Гісторыя сяла пачынаецца ў 1608 годзе, калі вёскі Кіс, Кортаўская і Навалак аб'ядналіся ў сяло Корткерас.

14 ліпеня 1939 году разам з утварэньнем аднайменнага раёну сяло стала яго адміністратыўным цэнтрам.

Аўтадарогамі Корткерас зьвязаны з навакольнымі паселішчамі (Красназатонскі, Позтыкерас, Старажэўск), а таксама з Сыктыўкарам, Вусьць-Куломам і іншымі раённымі цэнтрамі рэспублікі.