Тунэль каханьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тунэль каханьня
Найбліжэйшае мястэчка Клевань
Каардынаты50°45′3″ пн. ш. 26°2′45″ у. д. / 50.75083° пн. ш. 26.04583° у. д. / 50.75083; 26.04583Каардынаты: 50°45′3″ пн. ш. 26°2′45″ у. д. / 50.75083° пн. ш. 26.04583° у. д. / 50.75083; 26.04583

Тунэль каханьня (па-ўкраінску: Тунель кохання) — помнік прыроды мясцовага значэньня. Разьмешчаны каля пасёлку Клевань, у Ровенскім раёне Ровенскай вобласьці.

Гэта батанічны фэномэн — зялёны тунэль у лясным масіве, створаны зарасьнікамі дрэў і кустоў, якія спляліся паміж сабой і ўтварылі дзіўны шчыльны калідор дакладнай арачнай формы.

Тунэль каханьня разьмешчаны на адрэзку (каля 4 км) чыгуначнага шляху, што вядзе ад пасёлка Клевань да пасёлка Оржаў.

Тунэль зьяўляецца месцам паломніцтва турыстаў і закаханых. Ёсьць шэраг павер’яў пра тунэль і яго ўласьцівасьці. Некаторыя з маладых саджаюць тут кветкі, якія сымбалізуюць іх пачуцьці.

Фотагалерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тунель Каханьня