Канстанцін Адам Чартарыйскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстанцін Адам Чартарыйскі

Канстанцін Адам Аляксандар Казімір Чартары́йскі (28 кастрычніка 1773, Варшава — 20 сакавіка 1860) — польскі і расейскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казімера, брат Адама Ежага.

Атрымаў выдатную адукацыю, падарожнічаў па Эўропе, потым пасяліўся пры двары свайго дзядзькі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1795 разам з братам адпраўлены ў Пецярбург, дзе залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскага полку і стаў камэр-юнкерам.

Пасьля ўступленьня на трон Паўла I (1796) у чыне генэрал-маёра прызначаны ад’ютантам вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. У 1798 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў Пулавах, звольніўся з расейскай службы (1801). У 1802 ажаніўся з А. Радзівіл, дачкой апошняга ваяводы віленскага Міхал Геранім Радзівіла.

Падчас аўстра-францускай вайны 1809 году змагаўся на баку Напалеону як генэрал Варшаўскага княства. Падчас вайны 1812 году вызначыўся ў Смаленскай бітве. Цяжка кантужаны пад Барадзіном пакінуў войска. Пасьля ўтварэньня Каралеўства Польскага як генэрал брыгады з 1815 году каралеўскі генэрал-ад’ютант пры імпэратары Аляксандру I. 3 1828 у Вене. Падчас паўстаньня 1830—31 выконваў дыпляматычную місію ад А. Е. Чартарыйскага да К. Мэтэрніха. 3 1830 як прыватная асоба жыў у Вене. Філянтроп, мэцэнат, калекцыянір. Меў маёнткі ў Каралеўстве Польскім, Галіцыі, на Валыні, Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ерашэвіч А. Чартарыйскі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.