Перайсьці да зьместу

Высокае (пасёлак, Віцебская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высокае
трансьліт. Vysokaje
Высокае
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Высокаўскі
Насельніцтва: 1162 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211024[1]
СААТА: 2236811026
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′30″ пн. ш. 30°25′55″ у. д. / 54.64167° пн. ш. 30.43194° у. д. / 54.64167; 30.43194Каардынаты: 54°38′30″ пн. ш. 30°25′55″ у. д. / 54.64167° пн. ш. 30.43194° у. д. / 54.64167; 30.43194
Высокае на мапе Беларусі ±
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае

Высо́кае[2] — пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 кілямэтраў на поўнач ад Воршы, усходняй сваёй мяжой выходзіць да міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8), заходняй мяжой выходзіць да левага берагу ракі Аршыцы ў месцы ўпадзеньня ў яе ракі Міронаўкі. Праз Высокае праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Віцебск — Ворша (Р87). Цэнтар Высокаўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяло Высокае ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з 1607 году.[3] Сярэдзіна XVII ст. — пажыцьцёвае маёмасьць Язэпа Паўловіча (па-польску: Józefowi Pawłowiczowi), гербу «Прыяцель» (па-польску: Негb Pгzyjaciel).[4] У XVIII ст. ва ўласнасьці каталіцкага касьцёла.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Высокае ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у складзе Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802 году ў Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. цэнтар Высокаўскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.[6]

У 18-19 стагодзьдзях дзейнічалі прадпрыемствы: суконная мануфактура (1796—1797), Высокаўская папяровая фабрыка з 1828 па 1885 (уласьнік — стацкі саветнік Мазаракіо, Ільля), вінакурня (1794—1913), невялікі вапнавы завод, млын, лякарня і працавала шмат рамесьнікаў — шаўцоў і краўцоў[7],[8].

Маёнтак «Высокае», атрыманы ў спадчыну ў 1872 годзе графіняй Марыяй Ронікер (*Санкт-Пецярбург 1.7.1832, †Варшава 15.10.1905)[a] складаўся з 7500 дзесяцін зямлі (у тым ліку 3556 дзесяцін пад лесам , 560 дзесяцін ворнай зямлі і сенажаці 250 дзесяцін), вінакурні, млына, трох корчмаў[9]

У 1867 гаду адкрыта Высокаўская земскае народная вучэльня, дзе вучыліся і хлопчыкі, і дзяўчынкі.[9].

  • Дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №166 (ДПТВ-166), якая ў 2007 року была ператвораная ў ліцэй, на вуліцы Шасэйнай, дом 6в, тэл./факс 27-93-47.
  • «Дом культуры» на вуліцы Шасэйнай, дом 6, тэл. 27-91-53.
  • Пошта на вуліцы Шасейнай, 6а.

У сяле ёсьць школа, дзіцячы сад.

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 336 чал.[10]; 1886 год — 357 чал.[11]; 1897 год — 554 чал. (297 муж. і 257 жан.), зь іх 554 праваслаўных[12].
  • XX стагодзьдзе: 1996 год — 1605 чал.; 1999 год — 1325 чал.
  • XXІ стагодзьдзе: 2010 год — 1162 чал.
Сьвята-Ільлінская царква

Помнік архітэктуры першай паловы XIX ст.[13] [10] Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Яан Альхімовіч.[14] На загад Архіяпіскапа Полацкага і Віцебскага Васіля Лужынскага уласьнік маёнтка «Межаўскі ключ» Канстанцін Любамірскі фундаваў пабудову цаглянай царквы рэтраспэктыўна-расейскага стылю. [15] Цяпер знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Другая палова XIX стагодзьдзя/пачатак XX стагодзьдзя.

Вайсковыя могілкі часоў другой Сусьветнай вайны.

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Марыя Ганна Даротэя Любамірская (па-польску: Maria Anna Dorothea ks. Lubomirska) дачка князя Канстанціна Станіслава Любамірскага(*18.11.1786, †Варшава 25.4.1870 ) (па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), унучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (*1747, †Дуброўна 1819 ) (па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). 18.10.1870 другі шлюб з Раманам Ронікерам (*1832, †Варшава 16.01.1918) (па-польску: Roman Ronikier)
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 68
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-4), 201. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  4. ^ Оршанскій гербовникъ. / Дм. Ив. Довгялло = Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў. "Оршанскій гербовникъ". Л. 237 и об.; 238 и об. (2) // Историко-юридическiе материалы, извлеченные изъ актовыхъ книгъ губернiй Витебской и Могилевской : газэта. — Віцебск: Губернская Типо-Литографiя., 1900. — В. 28. — С. 103.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84 (Д-4), 200. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  6. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
  7. ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 194, 271, 272. — 1000 с.
  8. ^ Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — С. 57, 197. — 323 с.
  9. ^ а б А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 168, 169, 288. — 329 с.
  10. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 375. — 613 с.
  11. ^ Волости и важнейшіе селенія Европейской Россіи. Губерніи Литовской и Белорусской Областей. — Санкт-Петербургъ: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — С. 167. — 259 с.
  12. ^ Населенные мѣста Россійской Имперіи въ 500 и болѣе жителей съ указаніемъ всего наличнаго въ нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вѣроисповѣданій по даннымъ первой всеобщей переписи населенія 1897 г. Губерніи европейской Россіи. XXIII. Могилевская губернія. / Подъ редакціею Н. А. Тройницкій. — С. Петербургъ: Общественная польза, 1905. — С. 111. — 269 с.
  13. ^ Черницкій. Военно-статистическое обозрение Российской Империи. - Ч. 3 : Могилевская губерния. — Санктъ-Петербургъ: Департаментъ Генерального штаба, 1848. — Т. 8: Белорусские губернии : Ч. 1-3. — С. 12(Свѣдѣнія спеціальныя). — 150 с.
  14. ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій  Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
  15. ^ Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.. — Менск: Ураджай, 2000. — С. 39. — 304 с. — 2,000 ас. — ISBN 985-04-0350-0
  16. ^ Марыя Багдановіч-Краўчанка. Рэха вайны / Анастасія Турок // Аршанская газэта : газэта. — Ворша: 05 ліпеня 2011.
  17. ^ М. М. Боіович. Члены Государственной думы : (портреты и биографии) : Первый созыв, 1906-1911 г.. — Масква: Т-ва И. Д. Сытина, 1906. — С. 179. — 512 с.
  18. ^ Труды сельских комитетов о нуждахъ сельскохозяйственной промышленности - Могилевская губернія. — С.-Петербургъ: 1903 Т. 22. — С. 106. — 167 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]