Перайсьці да зьместу

Казімер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Казімера»)
Gazmar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
славянскія
Утворанае ад Gazo + Maro
Іншыя формы
Варыянт(ы) Казмар, Казьмер, Казімір
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Казімер»

Казіме́р[1] (Казмар, Казьмер, Казімір) — мужчынскае імя. Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіме́ра.

Адно з папулярных тлумачэньняў імя Казімер (Казімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'прадказваць' ('казаць'[2]) і 'мір'[3]. Тым часам польскі мовазнаўца Ян Гжэня(pl) тлумачыць імя Казімер ад злучэньня словаў «нішчыць» (польск. kazić, ст.-бел. казіці[4]) і «мір», прытым зазначаючы, што другая частка зьмянілася на -мер пад уплывам нямецкіх імёнаў з -mar, -mer (напрыклад, Dietmar). Ён прыводзіць наступныя гістарычныя варыянты імя: Kazimir (1145 год) і Kazemir (1177 год), а таксама пазьнейшыя Kazimar (1222 год) і Kaźmierz (1233 год)[5].

Мовазнаўцы Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) зьвяртаюць увагу на агульнасьць паходжаньня кампанэнту -měr у імёнах Уладзімер і Казімер. Яны зазначаюць, што гэтая рэліктавая аснова больш імаверна ўзыходзіць не да славянскага 'мір, спакой', а да старажытнага германскага měr 'слава'[6].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» выводзіць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў: першую частку ён тлумачыць ад старакельцкага *gaisom, старагерманскага *gaiza, гальскага gaesa, gaesum, лацінскага gaesum 'дроцік, кап'ё', а другую частку — ад кельцкага māros, стараірляндзкага mór, уэльскага maur, германскаага mar, mer, стараславянскага меръ, миръ 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Казімер азначае «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і адпавядае літоўскаму імю Кезгайла[7].

Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў працы «Gesta Chuonradi II imperatoris» германскага храніста Віпы Бургундзкага (памёр па 1046 годзе) Казімер I завецца dux Gazmerus, а таксама на такія гістарычна зафіксаваныя варыянты гэтага імя, як Kazimarus (1174 год), Kazemarus (1176 год), Kazimer (1221 год)[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Gazmar[9] (Gasmarus[10]).

У Прусіі бытавала прозьвішча Kasemir[11] (Kasemier, Kasmier[12]), у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вавърынецъ Лукашевичъ Казмеръ (1567 год)[14]; Marianna Kazmarowicz (1799 год)[15].

Казімяровічы (Kazimierzowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[18].

Казімерскія (Kazimierski) гербу Бібэрштайн, Казіміры (Kazimir) і Казіміровічы (Kazimirowicz) гербу Габданк — літоўскія шляхецкія роды[19].

Казімяровіч (Kazimierowicz) і Казіміровіч (Kazimirowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

Казэмір (Kasemir, Kasemier) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[21].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся грунт Казімерышкі каля Крожаў[22].

На памежжы гістарычных Браслаўшчыны і Вількаміршчыны існуе вёска Казімерышкі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  2. Чучка П. Слов’янськi особовi iмена украïнцiв: iсторико-етимологiчний словник. — Ужгород, 2011. С. 200.
  3. Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 105.
  4. Казити // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997.
  5. Grzenia J. Słownik imion. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. S. 187.
  6. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60—61.
  7. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159—160.
  8. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159.
  9. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 626.
  10. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  11. KASEMIR (Ortsfamilienbuch Stockheim (Kr.Friedland, Opr.), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  12. KASMIER, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  13. KASEMIR (Ortsfamilienbuch Memelland), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  14. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1129.
  15. Bolniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  16. Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имен. — СПб., 1903. С. 171.
  17. Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1868. С. 520.
  18. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 566.
  19. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 275—276.
  20. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  21. Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 958.
  22. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 314.