Перайсьці да зьместу

Казімерышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімерышкі
лац. Kazimieryški
лет. Kazimieriškis
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°52′22.800″ пн. ш. 26°1′15.600″ у. д. / 55.873° пн. ш. 26.021° у. д. / 55.873; 26.021Каардынаты: 55°52′22.800″ пн. ш. 26°1′15.600″ у. д. / 55.873° пн. ш. 26.021° у. д. / 55.873; 26.021
Казімерышкі на мапе Летувы
Казімерышкі
Казімерышкі
Казімерышкі

Казімерышкі (лет. Kazimieriškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Мельнічэлі. Уваходзяць у склад Антузаўскага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.

Імя Казімер звычайна тлумачыцца ад славянскіх асноваў з рознымі значэньнямі (адзінага меркаваньня няма)[1][2]. Разам з тым, як і ў выпадку імя Ўладзімер, мовазнаўцы адзначаюць большую імавернасьць германскага паходжаньня другой часткі імя[3]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» тлумачыць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў як «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і сьцьвярджае яго адпаведнасьць літоўскаму імю Кезгайла[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

У пачатку XX ст. засьценак Казімерышкі ўваходзіў у склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[8].

  • 1902 год — 12 чалавек[9]
  1. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 105.
  2. ^ Grzenia J. Słownik imion. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. S. 187.
  3. ^ Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60—61.
  4. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159—160.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  8. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 67.
  9. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 213.