Перайсьці да зьместу

Карыгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карыгайла
лац. Karygajła / Karyhajła
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1350(1350)
1390
Памёр 1390[1]
Пахаваны
Род Гедымінавічы і Альгердавічы[3]
Бацькі Альгерд
Ульяна Аляксандраўна[d][4]

Карыгайла (у праваслаўі Васіль, у каталіцтве Казімер; 1369 або 1370 — 1390)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь амсьціслаўскі.

Кара (Caro) і Гайла або Гала (Gailo, Galo) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымунт, Карыят; германскія імёны Caroman, Karmunt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[6] або гоцкага[7] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[8], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[9]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[10]. Адзначалася германскае імя Kargil (Kar-gil)[11].

У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[12].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Carigal (31 кастрычніка 1382 году[13])[14]; Cazimiro vel Corigalo Mscislaviens (20 лютага 1387 году)[15]; principe Casimiro alias Korigalone per Theutonicos Cruciferos de Prussia de anno Domini 1390 interfecto (25 траўня 1391 году)[16]; Karigal або Korigal (Хроніка Віганда)[17]; Casimiri alias Corigal (2 лютага 1395 году)[18]; Коригайло (Наўгародзкі чацьверты летапіс[19] і Сафійскі першы летапіс[20]).

Адзін з малодшых сыноў Альгерда і Ўльляны Цьвярской. У 1386 годзе (па хросьце Ягайлы) прыняў каталіцтва. Атрымаў ад Ягайлы ў трыманьне Амсьціслаў. Калі ў 1386 горад аблажыў смаленскі князь Сьвятаслаў Іванавіч, на дапамогу да Карыгайлы рушылі яго браты Скіргайла, Карыбут, Лугвен і Вітаўт. Пад горадам адбылася Амсьціслаўская бітва.

У 1390 годзе ў час выправы Вітаўта з крыжакамі на Вільню Карыгайла ачоліў абарону Крывога замка сталіцы і быў забіты разам зь яго іншымі абаронцамі. Яго галаву насілі на жэрдцы, каб застрашыць абаронцаў Верхняга і Ніжняга замкаў Вільні. У 1396 годзе Вітаўт на памін душы Карыгайлы і яго брата Віганда запісаў Віленскай катэдры 3 вёскі і дзесяціну з чацьвертай[21].

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 179, 263, 338.
  2. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 179, 338.
  3. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 338.
  4. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 336.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 358, 567.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  8. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  11. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 248, 732.
  12. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 86.
  13. ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о передаче части Жемайтии за рекой Дубисой (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  14. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 57.
  15. ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  16. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
  17. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 643.
  18. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 41.
  19. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72, 92.
  20. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 236, 239.
  21. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 65.