Сьцяг Зымбабвэ
Выгляд
Сьцяг Зымбабвэ | |
Зымбабвэ | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 18 красавіка 1980 |
Тып | дзяржаўны |
Дызайн | палотнішча зялёна-чырвона-чорна-чырвона-зялёныя палосы зь лева на права |
Аўтар | невядомы |
Дзяржаўны сьцяг Зымбабвэ — прыняты 18 красавіка 1980 г.
Апісаньне і сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Зымбабвэ ўяўляе сабой палотнішча зь сям’ю гарызантальнымі палосамі ў наступнай чарговасьці: зялёная, жоўтая, чырвоная, чорная, чырвоная, жоўтая, зялёная палосы. У левай частцы палотнішча — белы роўнабаковы трохкутнік, адзі з бакоў якога супадае зь левай бокам сьцягу. Два з бакоў апраўлены ў чорны колер. У трохкутніку знаходзіцца выява залацістай «птушкі Зымбабвэ» (разная статуэтка са стэатіта, знойдзеная ў руінах Вялікага Зымбабвэ), на заднім фоне якой — пяціканцовая чырвоная зорка.
Асноўныя колеры дзяржаўнага сьцягу Зымбабвэ: зялёны, жоўты, чырвоны, чорны, белы. Колеры маюць наступнае значэньне:
- Зялёны колер сымбалізуе сельскую гаспадарку і сельскія раёны Зымбабвэ.
- Жоўты колер сымбалізуе багацьце карыснымі выкапнямі.
- Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую падчас вайны за незалежнасьць.
- Чорны колер увасабляе спадчыну і этнічную прыналежнасьць карэнных афрыканскіх народаў Зымбабвэ.
- Белы колер сымбалізуе мір.
- Птушка сымбалізуе гісторыю Зымбабвэ, чырвоная зорка — рэвалюцыйную барацьбу за свабоду і мір.