Робэрт Мугабэ
| Робэрт Мугабэ | |
| Robert Gabriel Mugabe | |
Робэрт Мугабэ ў траўні 2015 году | |
| Прэзыдэнт Зымбабвэ | |
|---|---|
| 31 сьнежня 1987 — 21 лістапада 2017 | |
| Папярэднік | Канан Банана |
| Наступнік | Эмэрсан Мнангагва |
| Прэм’ер-міністар Зымбабвэ | |
| 18 красавіка 1980 — 31 сьнежня 1987 | |
| Прэзыдэнт | Канан Банана |
| Папярэднік | пасада створаная |
| Наступнік | пасада адмененая |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 21 лютага 1924 (102 гады) Кутама, Паўднёвая Радэзія |
| Памёр | 6 верасьня 2019 Сынгапур |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | 1) Салі Гайфрон (1961—1992), 2) Грэйс Мугабэ (Маруфу) (з 1996) |
| Дзеці | Сыны: Робэрт-Пітэр-малодшы, Бэлармінэ, Дачка: Бона |
| Бацька | Габрыель Мугабэ |
| Маці | Amai Bona Mugabe[d][1] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Ро́бэрт Габрые́ль Муга́бэ (па-ангельску: Robert Gabriel Mugabe; 21 лютага 1924 году, Кутама, каля Солзбэры — 6 верасьня 2019 году, Сынгапур[2][3][4]) — зымбабвійскі палітык, прэзыдэнт Зымбабвэ ў 1987—2017 гадах.
Прэм’ер-міністар Зымбабвэ ў 1980—1987 гадах, старшыня кіроўнай партыі Зымбабвэ ЗАНС-АР да 19 лістапада 2017 году. З 30 студзеня 2015 году па 30 студзеня 2016 году ўзначальваў Афрыканскі саюз.
Вучоба. Дарослае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Веравызнаньне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Вучыўся на настаўніка. Удзельнічаў у заснаваньні незалежніцкага руху ў Зымбабвэ. Пасьля прыходу да ўлады ўсталяваў самадзяржаўную ўладу. Вядомы перасьледамі на «белых сялянаў» (2001) і славеснымі нараканьнямі да ЗША. Заяўляе прыхільнасьць сацыялізму праз адмову ад рынкавай эканомікі па праграме МВФ, выступае прыхільнікам нацыяналізацыі прамысловасьці й канцэпцыі «цьвердых цэн» на жыцьцёва патрэбныя тавары. З-за гэтага Мугабэ на Захадзе абвінавачваецца ў парушэньні правоў чалавека, карупцыі, правальнай эканамічнай палітыцы й чорным расізьме. Пашырана яго характарыстыка як дыктатара.
З 24 ліпеня 2014 году пасьля адстаўкі прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса зьяўляецца самым пажылым дзейным кіраўніком дзяржавы ў сьвеце, зь невялікім перапынкам з 13 кастрычніка па 1 сьнежня 2016 году, калі тытул самага пажылога дзейнага кіраўніка дзяржавы заняў апякун Тайлянду — Пром Тынсуланан.
Адстаўка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лістападзе 2017 году ў выніку вайсковага перавароту ў Зымбабвэ Робэрт Мугабэ адхілены ад улады[5][6] й зьмешчаны пад хатні арышт[7][8][9][10], затрыманы некалькі міністраў ураду Зымбабвэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Geni.com (мн.) — 2006.
- ↑ Памёр экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ
- ↑ Памёр Робэрт Мугабэ, які кіраваў Зымбабвэ 37 гадоў
- ↑ Роберт Мугабэ, які стаў самым пажылым кіраўніком краіны на планеце, памер ва ўзросце 95 гадоў, паведамляе
- ↑ Вайскоўцы захапілі ўладу ў Зімбабвэ, дзе 37 год кіруе Робэрт Мугабэ
- ↑ Вайскоўцы ў Зімбабвэ захапілі будынак тэлеканалу і ўзялі пад варту прэзідэнта краіны Мугабэ
- ↑ Ваенны пераварот у Зімбабвэ: прэзідэнт Мугабэ пад арыштам
- ↑ Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ адмовіўся сыходзіць у адстаўку(недаступная спасылка)
- ↑ Пераварот у Зімбабвэ: Роберт Мугабэ пад арыштам, яго жонка збегла з краіны
- ↑ Кіроўная партыя Зімбабвэ адзначыла сыход Мугабэ танцамі і песнямі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Робэрт Мугабэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў