Шона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шона

Шонская весь
Саманазва vaShona
Колькасьць 10 мільёнаў (прыкладна)
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг ЗымбабвэЗымбабвэ:
10 мільёнаў
Сьцяг МазамбікуМазамбік:
173 тысячы

Сьцяг ЗамбііЗамбія:
30 200
Мова Шонская мова
Рэлігіі Каталіцтва, Пратэстанцтва

Шона або Машонународ, які жыве пераважна ў Зымбабвэ, а таксама ў сумежных раёнах Мазамбіку. Шона гавораць на шонскае мове, якая адносіцца да моўнай групе банту бэнуэ-кангалескай сям’і нігера-кардафанскай макрасям’і моваў. Большасьць шона хрысьціяне (пратэстанты, каталікі), астатнія — вызнаюць традыцыйныя вераваньні (пакланеньне продкам або сілам прыроды). Шона дасягнулі высокага ўзроўню разьвіцьця задоўга да прыходу эўрапейцаў — маюць важнае месца ў стварэньні культуры Зымбабвэ і палітычнага аб’яднаньня Манаматапа. Галоўны занятак — земляробства (проса, кукуруза, сорга, бабовыя), маецца — жывёлагадоўля.

Большасьць сем’яў мае род на аснове мужчын, у некаторых шона род вядзецца па жанчынах. Раней было многажонства.

Паслужылі для назвы астэроіда (1467) Машону.