Герб Зымбабвэ
| Герб Зымбабвэ | |
Выява гербу | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 12 верасьня 1981 |
| Карона | у выглядзе чырвонае 5-ціканцовае зоркі і з вываю птушкі Зымбабвэ |
| Тарча | руская з выяваю Вялікага Зымбабвэ |
| Пахолак | у выглядзе вінтарогіх казлоў (антылопаў) |
| Пастамэнт | зямля з сохлаю травою |
| Дэвіз | Адзінства, свабода, работа |
| Выкарыстаньне | дзяржаўны знак, выстаўляецца на ўсіх будынках, дзе месьцяцца дзяржустановы |
| Аўтар гербу | невядомы |
Герб Зымбабвэ прыняты 21 верасьня 1981 году. Гэта было зроблена праз год і пяць месяцаў пасьля прыняцьця нацыянальнага сьцяга.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На гербе — дзьве лясныя антылопы, якія стаяць на вяршыні землянога кургана, які складаецца са сьцеблаў пшаніцы, бавоўны, і парасткаў кукурузы. Унізе таксама разьмяшчаецца надпіс з Зымбабвійскім нацыянальным дэвізам «Адзінства, Свабода, Праца» (анг. Unity, Freedom, Work).
Акрамя таго, на гербе ёсьць шчыт зялёнага колеру, з 14 хвалямі ў верхняй частцы. Хвалі чаргуюцца з белымі і сінімі лініямі. У цэнтры шчыта намаляваныя старажытныя руіны — Вялікі Зымбабвэ. За шчытом разьмяшчаюцца сельскагаспадарчая матыкі (зь левага боку) і АК-47 (справа), якіх зьвязаныя паміж сабой скручанымі палоскамі зялёнага і залатога шоўку. Уверсе намаляваныя чырвоная зорка і Вялікая Птушка Зымбабвэ, якая таксама намаляваная на нацыянальным сьцягу.