Дзямідавічы (Койданаўскі раён)
Дзямідавічы | |
трансьліт. Dziamidavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Дзямідавіцкі |
Насельніцтва: | 35 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222744 |
СААТА: | 6222813036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′28.9″ пн. ш. 27°10′50.6″ у. д. / 53.774694° пн. ш. 27.180722° у. д.Каардынаты: 53°46′28.9″ пн. ш. 27°10′50.6″ у. д. / 53.774694° пн. ш. 27.180722° у. д. |
± Дзямідавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзямі́давічы[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Дзямідавіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 19 км ад Койданава, за 45 км ад Менску, за 21 км ад чыгуначнай станцыі «Койданава».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска вядомая з другой паловы 16 стагодзьдзя як сяло ў складзе маёнтка Койданава. У 1588 годзе вёска знаходзілася ў Койданаўскай воласьці, уключала ў сябе 18 дымоў і 19 валок зямлі. Вёска належала магнатам Радзівілам. У 1796 вёска і засьценак у Койданаўскім графстве. У 1800 годзе — уласнасьць Дамініка Радзівіла, пры ім дзейнічала карчма. У 1876 годзе арандавала вёску Л. І. Вагнер. У 1880 годзе вёска Дзямідавічы і фальварак Дзямідавічы належылі Вагнерам, якія мелі 372 маргі зямлі. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. У канцы 19 стагодзьдзя ўласнасьць памешчыцы Фот. На пачатку 20 стагодзьдзя вёска Дзямідавічы знаходзілася ў Койданаўскай воласьці Менскага павету.
23 сакавіка 1932 году створаны сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёну. З 26 чэрвеня 1932 году вёска знаходзіцца ў Койданаўскім, з 31 ліпеня 1937 году — у Заслаўскім, а з 4 лютага 1939 году зноў у Койданаўскім раёнах. 22 верасьня 1935 году ў вёсцы Дзямідавічы мясцоваму калгасу «Чырвоная Беларусь» быў уручаны адзін зь першых актаў на вечнае карыстаньне зямлёй. Да 1941 працавалі сямігадовая школа, радыёвузел, клюб. Падчас нямецка-савецкай вайны на фронце загінулі 15 жыхароў. З 8 красавіка 1957 — цэнтр сельсавета.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1800 год — 29 двароў 147 жыхароў
- 1897 год — 43 двары, 248 жыхароў
- 1917 год — 45 двароў, 277 жыхароў.
- 1926 год — 53 двары, 236 жыхароў
- 1960 год — 278 жыхароў
- 1971 год — 63 двары, 204 жыхароў
- 1991 год — 49 двароў, 94 жыхары
- 1999 год — 76 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 34 двары, 55 жыхароў
- 2009 — 28 двароў, 35 жыхароў
- 2010 год — 35 жыхароў
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар Уладзімеравіч Шот (нар. 1925) — беларускі мэдык, спэцыяліст у галіне хірургіі.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы ўсталяваны помнік на брацкай магіле 33 абаронцаў Беларусі, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 174
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.