Перайсьці да зьместу

Аляксандар Шот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандар Уладзімеравіч Шот (13 сакавіка 1925, в. Дзямідавічы, Койданаўскі раён, БССР) — беларускі мэдык, спецыяліст ў галіне хірургіі. Доктар мэдыцынскіх навук (1964), прафэсар (1967). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1977). Ляўраэт Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Закончыў Менскі мэдыцынскі інстытут (1953), у 1965—1992 гг. загадчык катэдры гэтага інстытуту. Навуковыя працы па абдамінальнай хірургіі, трансплянталёгіі, ангіягенным сэпсісе. Распрацаваў і ўкараніў у практыку пратэзаваньне кляпанаў аорты без выключэньня сэрца з кровазвароту.

У 1954 годзе нарадзіўся сын Уладзімер, які таксама стаў хірургам і доктарам мэдыцынскіх навук.

  • Шот Аляксандр Уладзіміравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 611.