Глухое Пярхурава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Глухое Пярхурава — былая вёска на тэрыторыі Дзямідавіцкага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі, зьнішчаная нямецкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай апэрацыі «Якаб». Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Фрунзе. Перад вайной у ёй жыло 125 чалавек. 30 студзеня 1943 г. карнікі раптоўна напалі на вёску, сагналі ўсіх жыхароў у хлеў, аб’явіўшы, што яны мелі сувязь з партызанамі, і спалілі іх. У гэты ж дзень нямецкія карнікі спалілі 32 двары. У выніку карнай апэрацыі загінула 120 мірных жыхароў. Пасьля адыходу карнікаў жыхар вёскі Дворышчы Занеўскі выратаваў 3-гадовую дзяўчынку Зіну, якая схавалася пад печчу згарэўшага дома. У 1957 г. на месцы спаленай вёскі ўстаноўлена мэмарыяльная дошка з надпісам: «Здесь 30 января 1943 г. немецкими захватчиками было уничтожено 120 мирных жителей д. Глухое Перхурово». На магіле ахвяр фашызму пастаўлены абэліск. Пасьля заканчэньня вайны в. Глухое Пярхурава не адрадзілася. Са 120 расстраляных прозьвішчы 39 чалавек не ўстаноўлены. Вёска ўвекавечана ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.